https://bel.sputnik.by/20211109/lukashenka--putsn-abmerkaval-pa-telefone-stuatsyyu-z-mgrantam-na-myazhy-1057792671.html
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне сітуацыю з мігрантамі на мяжы
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне сітуацыю з мігрантамі на мяжы
Sputnik Беларусь
Мінск і Масква знаходзяцца ў пастаянным кантакце пасля абвастрэння сітуацыя ў беларуска-польскім прыграніччы: асаблівую заклапочанасць прэзідэнты выказалі... 09.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-09T15:53+0300
2021-11-09T15:53+0300
2021-11-09T16:02+0300
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/08/1057762659_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_ca5d35f9e170b4a5097447274f07fa90.jpg
МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі стэлефанаваліся ў аўторак днём і абмеркавалі сітуацыю на беларуска-польскай мяжы, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы.Лідэры абедзвюх краін абмеркавалі ў дэталях наплыў мігрантаў на беларуска-польскай мяжы. Асобна Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін выказалі сур'ёзную заклапочанасць наконт таго, што польская армія сцягвае на мяжу свае рэгулярныя войскі.Таксама Лукашэнка і Пуцін зверылі гадзіннікі па інтэграцыйных пытаннях і яшчэ раз абмеркавалі вынікі Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.У прэс-службе Крамля падкрэслілі, што па выніках тэлефоннай размовы "пацверджаны настрой на далейшае развіццё ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў у духу партнёрства і саюзніцтва". Бакі дамовіліся аб працягу кантактаў.Сітуацыя на беларуска-польскай мяжыНекалькі тысяч мігрантаў з Блізкага Усходу, паспрабавалі прарвацца ў Польшчу праз драцяную загароду ў панядзелак, 8 лістапада. Частцы з іх гэта ўдалося зрабіць, астатнім прыйшлося застацца ў палатачным лагеры ў лесе на беларускай тэрыторыі. Адступаць ад жадання патрапіць у Польшчу яны не маюць намеру.Раней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Мінск і Масква знаходзяцца ў пастаянным кантакце ў сітуацыі з мігрантамі, у тым ліку па лініі спецслужбаў. Абмен інфармацыі паміж ведамствамі ідзе ўвесь час, удакладніў ён. Паводле яго слоў, у Крамлі спадзяюцца, што абстаноўка на мяжы Беларусі і Польшчы не прывядзе да пагроз для бяспекі Расіі.
https://bel.sputnik.by/20211109/drug-dzen-supratsstayannya-na-belaruska-polskay-myazhy--translyatsyya-1057774862.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/08/1057762659_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_c6384055d3b4a9522b2c9237269f4121.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне сітуацыю з мігрантамі на мяжы
15:53 09.11.2021 (абноўлена: 16:02 09.11.2021) Мінск і Масква знаходзяцца ў пастаянным кантакце пасля абвастрэння сітуацыя ў беларуска-польскім прыграніччы: асаблівую заклапочанасць прэзідэнты выказалі наконт сцягвання на мяжу польскай арміі.
МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі стэлефанаваліся ў аўторак днём і абмеркавалі сітуацыю на беларуска-польскай мяжы, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
Лідэры абедзвюх краін абмеркавалі ў дэталях наплыў мігрантаў на беларуска-польскай мяжы. Асобна Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін выказалі сур'ёзную заклапочанасць наконт таго, што польская армія сцягвае на мяжу свае рэгулярныя войскі.
Таксама Лукашэнка і Пуцін зверылі гадзіннікі па інтэграцыйных пытаннях і яшчэ раз абмеркавалі вынікі Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
У прэс-службе Крамля падкрэслілі, што па выніках тэлефоннай размовы "пацверджаны настрой на далейшае развіццё ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў у духу партнёрства і саюзніцтва". Бакі дамовіліся аб працягу кантактаў.
Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы
Некалькі тысяч мігрантаў з Блізкага Усходу, паспрабавалі прарвацца ў Польшчу праз драцяную загароду ў панядзелак, 8 лістапада. Частцы з іх гэта ўдалося зрабіць, астатнім прыйшлося застацца ў палатачным лагеры ў лесе на беларускай тэрыторыі. Адступаць ад жадання патрапіць у Польшчу яны не маюць намеру.
Раней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Мінск і Масква знаходзяцца ў пастаянным кантакце ў сітуацыі з мігрантамі, у тым ліку па лініі спецслужбаў. Абмен інфармацыі паміж ведамствамі ідзе ўвесь час, удакладніў ён. Паводле яго слоў, у Крамлі спадзяюцца, што абстаноўка на мяжы Беларусі і Польшчы не прывядзе да пагроз для бяспекі Расіі.