https://bel.sputnik.by/20211110/200-gado-z-dnya-naradzhennya-dastaeskaga--n-da-getaga-chasu-suchasnk-1057820505.html
200 гадоў з дня нараджэння Дастаеўскага. І ён да гэтага часу сучаснік
200 гадоў з дня нараджэння Дастаеўскага. І ён да гэтага часу сучаснік
Sputnik Беларусь
У Расійскай Федэрацыі і ва ўсім свеце 11 лістапада адзначаецца 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага - вялікага рускага пісьменніка... 10.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-10T16:47+0300
2021-11-10T16:47+0300
2021-11-10T16:47+0300
літаратура
пісьменнік
фёдар дастаеўскі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0a/1057817903_0:221:2048:1373_1920x0_80_0_0_d1c13c7d98f930741e9964cbcc14043c.jpg
У рамках міжнароднага відэамоста Мінск-Масква-Парыж-Кракаў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь вядомыя філолагі і філосафы абмеркавалі творчасць Дастаеўскага, яго значнасць для сусветнай літаратуры, філасофіі, эстэтыкі і культуры.Імя вялікага пісьменніка і філосафа з'яўляецца годным сімвалам Расіі, служыць бясспрэчным сведчаннем духоўна-маральнай велічы рускага народа, падкрэслівае выключную ролю Расійскай дзяржавы ў сусветнай цывілізацыі, адзначыла загадчыца навуковай лабараторыі "Rossiсa: Русская литература в мировом культурном контексте" Інстытута сусветнай літаратуры імя А.М.Горкага доктар філалагічных навук Алена Гальцова."Дастаеўскі быў і застаецца адной і самых яркіх асоб у сусветнай гісторыі, адной з ключавых фігур еўрапейскай і сусветнай культуры", - сказала Гальцова.Самы чытаемы аўтар АмерыкіПрафесар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка, доктар філалагічных навук Таццяна Камароўская асабліва падкрэсліла, што творчасць Дастаеўскага перасягнула часовыя і нацыянальныя рамкі.У сваім выступленні старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Інэса Марозава адзначыла, што Дастаеўскі па праве вядомы ва ўсім свеце не толькі як геніяльны пісьменнік, але і як глыбокі і самабытны мысляр. Ён лічыцца першым прадстаўніком персаналізму ў Расіі. Сусветная філасофская думка многім абавязана Дастаеўскаму."У яго творчасці прасочваецца супярэчнасць, калі грамадства націскае на індывідуальнага чалавека. Дастаеўскі адстойваў прынцыпы персаналізму. І тут мы бачым складанае ўзаемадзеянне сацыяльна-палітычнай сістэмы і свабоды індывідуальнай", - сказала Марозава.Эталон французскага раманізмуНа думку супрацоўніка Цэнтра сучаснай філасофіі Сарбоны, доктара філасофіі Эдуарда Жырара, непаўторны стыль і вобразы зрабілі яго творчасць папулярнай у Еўропе."Для яго Францыя жыла па іншых эстэтычных і чалавечых каштоўнасцях, якія паталагічна адрозніваюцца ад расійскіх. Ён збольшага крытыкаваў перайманне тагачаснай рускай інтэлігенцыі французскіх манер. "Французскія" персанажы, якія з'яўляюцца ў раманах Дастаеўскага часцяком смешныя і пагардлівыя. У той жа час творчасць Дастаеўскага знайшла вялікую колькасць чытачоў у Францыі, стала своеасаблівым эталонам", - сказаў Жырар.Філосаф і беларускі пяснярУ сваю чаргу ардынарны прафесар кафедры рускага літаратуразнаўства Ягелонскага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук Васіль Шчукін выказаў меркаванне, што жыццёвы шлях Дастаеўскага ўнікальны не толькі па творчых выніках, якія абессмерцілі яго імя, але і па выпрацаваным ім рэчышчы духоўных пошукаў і прасвятленняў. Лёс гэтага рускага пісьменніка і мысляра дзіўны яшчэ і таму, што яго духоўныя шуканні ў сваіх істотных рысах адлюстроўваюць развіццё рускай філасофскай і грамадскай думкі другой паловы XIX стагоддзі і шмат у чым вызначаюць яе кірунак у наступных стагоддзях, прычым не толькі ў Расіі, але і ў шматлікіх краінах свету.Як адзначыў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, лаўрэат Міждзяржаўнай прэміі СНД "Зоркі Садружнасці" Іван Саверчанка, творчасць Дастаеўскага ўнесла важкі ўклад і ў развіццё нацыянальнай беларускай літаратуры.Удзельнікі відэамоста сышліся ў меркаванні, што творчая спадчына Дастаеўскага і сёння выбудоўвае своеасаблівыя масты да дыялогу паміж краінамі і культурамі, шмат у чым сцірае болевыя кропкі і непаразуменні.Поўную версію міжнароднага відэамоста глядзіце тут.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0a/1057817903_0:0:2048:1537_1920x0_80_0_0_3e76fc2dc21ca5142995b502987cbc3c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літаратура, пісьменнік, фёдар дастаеўскі
літаратура, пісьменнік, фёдар дастаеўскі
200 гадоў з дня нараджэння Дастаеўскага. І ён да гэтага часу сучаснік
У Расійскай Федэрацыі і ва ўсім свеце 11 лістапада адзначаецца 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага - вялікага рускага пісьменніка, унікальнага мысляра і рэлігійнага філосафа.
У рамках міжнароднага відэамоста Мінск-Масква-Парыж-Кракаў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь вядомыя філолагі і філосафы абмеркавалі творчасць Дастаеўскага, яго значнасць для сусветнай літаратуры, філасофіі, эстэтыкі і культуры.
Імя вялікага пісьменніка і філосафа з'яўляецца годным сімвалам Расіі, служыць бясспрэчным сведчаннем духоўна-маральнай велічы рускага народа, падкрэслівае выключную ролю Расійскай дзяржавы ў сусветнай цывілізацыі, адзначыла загадчыца навуковай лабараторыі "Rossiсa: Русская литература в мировом культурном контексте" Інстытута сусветнай літаратуры імя А.М.Горкага доктар філалагічных навук Алена Гальцова.
"Дастаеўскі быў і застаецца адной і самых яркіх асоб у сусветнай гісторыі, адной з ключавых фігур еўрапейскай і сусветнай культуры", - сказала Гальцова.
Самы чытаемы аўтар Амерыкі
Прафесар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка, доктар філалагічных навук Таццяна Камароўская асабліва падкрэсліла, што творчасць Дастаеўскага перасягнула часовыя і нацыянальныя рамкі.
"У ЗША Дастаеўскі на працягу ўсяго 20 стагоддзя з'яўляецца самым любімым і самым чытаемым пісьменнікам. Больш за тое, склалася яго рэпутацыя не толькі як пісьменніка з сусветным імем, а як псіхолага і нават прарока", - адзначыла Камароўская.
У сваім выступленні старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Інэса Марозава адзначыла, што Дастаеўскі па праве вядомы ва ўсім свеце не толькі як геніяльны пісьменнік, але і як глыбокі і самабытны мысляр. Ён лічыцца першым прадстаўніком персаналізму ў Расіі. Сусветная філасофская думка многім абавязана Дастаеўскаму.
"У яго творчасці прасочваецца супярэчнасць, калі грамадства націскае на індывідуальнага чалавека. Дастаеўскі адстойваў прынцыпы персаналізму. І тут мы бачым складанае ўзаемадзеянне сацыяльна-палітычнай сістэмы і свабоды індывідуальнай", - сказала Марозава.
Эталон французскага раманізму
На думку супрацоўніка Цэнтра сучаснай філасофіі Сарбоны, доктара філасофіі Эдуарда Жырара, непаўторны стыль і вобразы зрабілі яго творчасць папулярнай у Еўропе.
"Для яго Францыя жыла па іншых эстэтычных і чалавечых каштоўнасцях, якія паталагічна адрозніваюцца ад расійскіх. Ён збольшага крытыкаваў перайманне тагачаснай рускай інтэлігенцыі французскіх манер. "Французскія" персанажы, якія з'яўляюцца ў раманах Дастаеўскага часцяком смешныя і пагардлівыя. У той жа час творчасць Дастаеўскага знайшла вялікую колькасць чытачоў у Францыі, стала своеасаблівым эталонам", - сказаў Жырар.
Філосаф і беларускі пясняр
У сваю чаргу ардынарны прафесар кафедры рускага літаратуразнаўства Ягелонскага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук Васіль Шчукін выказаў меркаванне, што жыццёвы шлях Дастаеўскага ўнікальны не толькі па творчых выніках, якія абессмерцілі яго імя, але і па выпрацаваным ім рэчышчы духоўных пошукаў і прасвятленняў. Лёс гэтага рускага пісьменніка і мысляра дзіўны яшчэ і таму, што яго духоўныя шуканні ў сваіх істотных рысах адлюстроўваюць развіццё рускай філасофскай і грамадскай думкі другой паловы XIX стагоддзі і шмат у чым вызначаюць яе кірунак у наступных стагоддзях, прычым не толькі ў Расіі, але і ў шматлікіх краінах свету.
Як адзначыў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, лаўрэат Міждзяржаўнай прэміі СНД "Зоркі Садружнасці" Іван Саверчанка, творчасць Дастаеўскага ўнесла важкі ўклад і ў развіццё нацыянальнай беларускай літаратуры.
"Нашы лепшыя пісьменнікі, якія вызначылі твар беларускай літаратуры, вядома, ведалі і выкарыстоўвалі майстэрства і стылістыку вялікага пісьменніка ў сваіх творах. І сёння я бачу ўплыў на сучасных нашых аўтараў, якія прадаўжаюць класічныя традыцыі нашай літаратуры", - сказаў Саверчанка.
Удзельнікі відэамоста сышліся ў меркаванні, што творчая спадчына Дастаеўскага і сёння выбудоўвае своеасаблівыя масты да дыялогу паміж краінамі і культурамі, шмат у чым сцірае болевыя кропкі і непаразуменні.
Поўную версію міжнароднага відэамоста глядзіце
тут.