https://bel.sputnik.by/20211110/kanflkt-u-nagornym-karabakhu-god-tamu-skonchylasya-vayna-1057811225.html
Канфлікт у Нагорным Карабаху: год таму скончылася вайна
Канфлікт у Нагорным Карабаху: год таму скончылася вайна
Sputnik Беларусь
Ужо год у рэгіёне знаходзяцца расійскія міратворцы, яны займаюцца ў тым ліку размініраваннем тэрыторыі. Таксама пры іх пасярэдніцтве Баку і Ерэван абменьваюцца... 10.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-10T11:49+0300
2021-11-10T11:49+0300
2021-11-10T11:49+0300
узброены канфлікт
вайна
расія
баку
ерэван
нагорны карабах
канфлікт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/14/1047183345_0:89:3072:1817_1920x0_80_0_0_00b1b37c7aa70d14a08b51e3ff323222.jpg
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Роўна год таму ўступіла ў сілу трохбаковая заява Азербайджана, Арменіі і Расіі па Нагорным Карабаху, якая паклала канец ваеннаму канфлікту ў непрызнанай рэспубліцы.У ноч на 10 лістапада 2020 года лідары Расіі, Арменіі і Азербайджана Уладзімір Пуцін, Нікол Пашынян і Ільхам Аліеў заключылі пагадненне, згодна з якім бакі канфлікту – Ерэван і Баку – спынялі баявыя дзеянні і спыняліся на занятых пазіцыях.Пад кантроль Азербайджана перайшлі Кельбаджарскі, Лачынскі і частка Агдамскага раёна, якія ў 1993-2020 гадах знаходзіліся пад кантролем НКР. Таксама азербайджанскія войскі ўзялі горад Шуша, Кубатлінскі, Зангеланскі, Фізулінскі і Джэбраільскі раёны.Са свайго боку, Арменія вывела свае ўзброеныя сілы з Карабаха.Для забеспячэння рэжыму спынення агню ў рэгіён увайшлі расійскія міратворцы. Яны займаюцца, у тым ліку, размініраваннем тэрыторыі. Таксама пры іх пасярэдніцтве бакі канфлікту абменьваюцца палоннымі. Ваеннаслужачыя будуць знаходзіцца ў Карабаху мінімум да 2024 года, тэрмін іх знаходжання можа быць павялічаны пры згодзе ўсіх бакоў.Канфлікт у КарабахуАбвастрэнне чарговага канфлікту ў Нагорным Карабаху пачалося 27 верасня 2020 года: бакі абвінавацілі адзін аднаго ва ўзброеным нападзенні.За 44 дні баявых дзеянняў, паводле розных звестак, загінулі каля 2800 азербайджанскіх і каля 3700 армянскіх салдат, а таксама 1800 ваенных непрызнанай НКР.Амаль за два месяцы вайны былі зроблены некалькі спроб прымірыць ваюючыя бакі, аднак намаганні Францыі і ЗША як сустаршыняў Мінскай групы АБСЕ так і засталіся дамоўленасцямі на паперы. Паспяховым аказалася трохбаковае пагадненне, дасягнутае ў ноч на 10 лістапада.Пры пасрэдніцтве Масквы Азербайджан і Арменія дамовіліся поўнасцю спыніць агонь і абмяняцца палоннымі і целамі загінулых.Таксама на Sputnik:
расія
баку
ерэван
нагорны карабах
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/14/1047183345_182:0:2913:2048_1920x0_80_0_0_ef6d29b7038c3ce6af154e658569f1ec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
узброены канфлікт, вайна, расія, баку, ерэван, нагорны карабах, канфлікт
узброены канфлікт, вайна, расія, баку, ерэван, нагорны карабах, канфлікт
Канфлікт у Нагорным Карабаху: год таму скончылася вайна
Ужо год у рэгіёне знаходзяцца расійскія міратворцы, яны займаюцца ў тым ліку размініраваннем тэрыторыі. Таксама пры іх пасярэдніцтве Баку і Ерэван абменьваюцца палоннымі.
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Роўна год таму ўступіла ў сілу трохбаковая заява Азербайджана, Арменіі і Расіі па Нагорным Карабаху, якая паклала канец ваеннаму канфлікту ў непрызнанай рэспубліцы.
У ноч на 10 лістапада 2020 года лідары Расіі, Арменіі і Азербайджана Уладзімір Пуцін, Нікол Пашынян і Ільхам Аліеў заключылі пагадненне, згодна з якім бакі канфлікту – Ерэван і Баку – спынялі баявыя дзеянні і спыняліся на занятых пазіцыях.
Пад кантроль Азербайджана перайшлі Кельбаджарскі, Лачынскі і частка Агдамскага раёна, якія ў 1993-2020 гадах знаходзіліся пад кантролем НКР. Таксама азербайджанскія войскі ўзялі горад Шуша, Кубатлінскі, Зангеланскі, Фізулінскі і Джэбраільскі раёны.
Са свайго боку, Арменія вывела свае ўзброеныя сілы з Карабаха.
Для забеспячэння рэжыму спынення агню ў рэгіён увайшлі расійскія міратворцы. Яны займаюцца, у тым ліку, размініраваннем тэрыторыі. Таксама пры іх пасярэдніцтве бакі канфлікту абменьваюцца палоннымі. Ваеннаслужачыя будуць знаходзіцца ў Карабаху мінімум да 2024 года, тэрмін іх знаходжання можа быць павялічаны пры згодзе ўсіх бакоў.
Абвастрэнне чарговага канфлікту ў Нагорным Карабаху пачалося 27 верасня 2020 года: бакі абвінавацілі адзін аднаго ва ўзброеным нападзенні.
За 44 дні баявых дзеянняў, паводле розных звестак, загінулі каля 2800 азербайджанскіх і каля 3700 армянскіх салдат, а таксама 1800 ваенных непрызнанай НКР.
Амаль за два месяцы вайны былі зроблены некалькі спроб прымірыць ваюючыя бакі, аднак намаганні Францыі і ЗША як сустаршыняў Мінскай групы АБСЕ так і засталіся дамоўленасцямі на паперы. Паспяховым аказалася трохбаковае пагадненне, дасягнутае ў ноч на 10 лістапада.
Пры пасрэдніцтве Масквы Азербайджан і Арменія дамовіліся поўнасцю спыніць агонь і абмяняцца палоннымі і целамі загінулых.
Расія і Турцыя
стварылі ў Карабаху цэнтр сумеснага маніторынгу
Пуцін на саміце АДКБ
распавёў пра Беларусь, Карабах і вакцыну
Ерэван лічыць, што
пагадненне па Карабаху не вырашае сітуацыю цалкам
Мала мін не бывае: як робаты
дапамагаюць сапёрам у Сцепанакерце - відэа