Макей растлумачыў, чаму ICAO увесь час адкладае справаздачу па Ryanair

© REUTERS / Paul HannaСамалёт Ryanair
Самалёт Ryanair - Sputnik Беларусь, 1920, 10.11.2021
Падпісацца
Напярэдадні стала вядома, што Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі вырашыў адкласці разгляд фінальнага дакладу аб расследаванні пасадкі самалёта Ryanair у Мінску да студзеня 2022 года.
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Даклад ICAO па пасадцы самалёта Ryanair у Мінску перанесены з-за таго, што Захад не можа знайсці пацвярджэння парушэнням з боку Беларусі, заявіў у сераду кіраўнік МЗС рэспублікі Уладзімір Макей.

"Толькі ўчора паступіла інфармацыя, што даклад у чарговы раз перанесены з-за таго, я так разумею, што нашы заходнія партнёры ніяк не могуць знайсці пераканаўчых дакументаў, якія пацвярджаюць, што беларускім бокам былі парушаны хоць нейкія правілы", - растлумачыў міністр на сумесным пасяджэнні МЗС Расіі і Беларусі ў Маскве.

ICAO шукае вінаватых

Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі напярэдадні прыняў рашэнне адкласці разгляд справаздачы аб расследаванні сітуацыі з самалётам Ryanair да студзеня 2022 года. Дакладная дата стане вядома пазней.
Раней паведамлялася, што Савет планаваў гэта зрабіць да 12 лістапада, аднак з-за "вялікага аб'ёму перададзеных звестак і неабходнасці дадатковых тлумачэнняў ад дзяржавы (Беларусі - Sputnik)" гэтага зрабіць не ўдалося.
Раней кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі адзначаў, што ICAO зацягвае справаздачу па Ryanair з мэтай апраўдаць санкцыі, у той час як беларускае неба абсалютна бяспечнае.

Пасадка Ryanair у Мінску

Нагадаем, борт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс 23 траўня, здзейсніў экстраную пасадку ў мінскім аэрапорце з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася. Беларускія праваахоўнікі знялі з рэйса Рамана Пратасевіча, заснавальніка прызнанага экстрэмісцкім у Беларусі Telegram-канала Nexta. Ён і ягоная дзяўчына былі затрыманы ў аэрапорце.
У ЕС асудзілі вымушаную пасадку ў Мінску самалёта. У сувязі з гэтым у пачатку чэрвеня былі ўведзены абмежаванні для палётаў еўрапейскіх авіякампаній над рэспублікай, а беларускім авіяперавозчыкам забаранілі выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах.
"Белавія" 8 кастрычніка паведаміла аб падаўжэнні прыпынення палётаў у шэраг еўрапейскіх гарадоў аж да 14 снежня.
Чытайце таксама:
У ICAO адклалі разгляд справаздачы па інцыдэнце з Ryanair да 2022 года
Сікорскі расказаў аб мігрантах, крушэнні Ан-12, ICAO і лёсе "Белавія"
Да $10 млн штомесяц: Мінтранс падасць у суд з-за страт ад санкцый
Стужка навiн
0