https://bel.sputnik.by/20211113/kataltskaya--pravaslanaya-tsarkva-belarus-akazhuts-dapamogu-mgrantam-1057912239.html
Каталіцкая і праваслаўная царква Беларусі акажуць дапамогу мігрантам
Каталіцкая і праваслаўная царква Беларусі акажуць дапамогу мігрантам
Sputnik Беларусь
У храмах будзе арганізаваны збор ахвяраванняў, а таксама неабходных рэчаў для мігрантаў - цёплага адзення і абутку, сродкаў гігіены, а таксама прадуктаў... 13.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-13T17:15+0300
2021-11-13T17:15+0300
2023-02-23T14:06+0300
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
царква
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103274/67/1032746735_0:282:1000:845_1920x0_80_0_0_56d8552228c2f789df4d5697ffcbad2a.jpg
МІНСК, 13 ліс ― Sputnik. Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да вернікаў з заклікам аб дапамозе мігрантам, якія зараз знаходзяцца ў стыхійным лагеры на мяжы Беларусі з Польшчы. У звароце біскупаў, размешчаным на афіцыйным сайце рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, гаворыцца аб "беспрэцэдэнтным крызісе з мігрантамі на мяжы".Каталіцкімі свяшчэннікамі ва ўсіх парафіях Беларусі ў бліжэйшую нядзелю 14 лістапада будзе арганізаваны збор грашовых ахвяраванняў для перадачы Гродзенскай дыяцэзіі з назначэннем дапамогі бежанцам. Таксама магчымы пералік ахвяраванняў праз электронную плацежную сістэму АРІП.Акрамя таго, у каталіцкіх парафіях Гродна будзе арганізаваны збор матэрыяльных сродкаў: неабходна цёплае адзенне розных памераў, абутак, сродкі асабістай гігіены, коўдры, дзіцячыя рэчы (пялёнкі, адзенне і інш.).Прыхаджанам таксама прапанавалі прыносіць і прадукты харчавання, акрамя свініны, пажадана з працяглым тэрмінам захоўвання і якія не патрабуюць асаблівых умоў захоўвання.У Гродзенскай праваслаўнай епархіі па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі таксама аб'яўлены збор сродкаў для дапамогі мігрантам. Там патрабуюцца: сродкі гігіены, падгузнікі, цёплае адзенне, коўдры, спальнікі.Сабраныя рэчы прапануюць прыносіць з суботы да панядзелка ў Пакроўскі сабор ці Гродзенскае дабрачыннае таварыства.
https://bel.sputnik.by/20211113/baratsba-za-ezhu--za-zhytsts-mgranty-z-lagera-na-myazhy-prosyats-ab-dapamoze-1057907286.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103274/67/1032746735_0:189:1000:939_1920x0_80_0_0_8c1d5e9b047755d1aa5f1a91c7745a9f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, царква, беларусь
нелегальныя мігранты, царква, беларусь
Каталіцкая і праваслаўная царква Беларусі акажуць дапамогу мігрантам
17:15 13.11.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) У храмах будзе арганізаваны збор ахвяраванняў, а таксама неабходных рэчаў для мігрантаў - цёплага адзення і абутку, сродкаў гігіены, а таксама прадуктаў харчавання, за выключэннем свініны, якія не патрабуюць асаблівых умоў захоўвання.
МІНСК, 13 ліс ― Sputnik. Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да вернікаў з заклікам аб дапамозе мігрантам, якія зараз знаходзяцца ў стыхійным лагеры на мяжы Беларусі з Польшчы. У звароце біскупаў, размешчаным на афіцыйным сайце рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, гаворыцца аб "беспрэцэдэнтным крызісе з мігрантамі на мяжы".
“Гэтыя людзі знаходзяцца ў крытычным становішчы, паколькі пазбаўлены неабходных сродкаў да існавання і церпяць ад голаду, холаду, адсутнасці прытулку і базавай медыцынскай дапамогі. Як хрысціяне, мы не можам заставацца абыякавымі да рэальнасці чалавечых пакут”, - гаворыцца ў звароце біскупаў.
Каталіцкімі свяшчэннікамі ва ўсіх парафіях Беларусі ў бліжэйшую нядзелю 14 лістапада будзе арганізаваны збор грашовых ахвяраванняў для перадачы Гродзенскай дыяцэзіі з назначэннем дапамогі бежанцам. Таксама магчымы пералік ахвяраванняў праз электронную плацежную сістэму АРІП.
Акрамя таго, у каталіцкіх парафіях Гродна будзе арганізаваны збор матэрыяльных сродкаў: неабходна цёплае адзенне розных памераў, абутак, сродкі асабістай гігіены, коўдры, дзіцячыя рэчы (пялёнкі, адзенне і інш.).
Прыхаджанам таксама прапанавалі прыносіць і прадукты харчавання, акрамя свініны, пажадана з працяглым тэрмінам захоўвання і якія не патрабуюць асаблівых умоў захоўвання.
У Гродзенскай праваслаўнай епархіі па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі таксама аб'яўлены збор сродкаў для дапамогі мігрантам. Там патрабуюцца: сродкі гігіены, падгузнікі, цёплае адзенне, коўдры, спальнікі.
Сабраныя рэчы прапануюць прыносіць з суботы да панядзелка ў Пакроўскі сабор ці Гродзенскае дабрачыннае таварыства.