https://bel.sputnik.by/20211113/lukashenka-mozha-pagavaryts-z-merkel-ab-mgrantakh-u-blzheyshy-chas---putsn-1057911409.html
Лукашэнка можа пагаварыць з Меркель аб мігрантах у бліжэйшы час - Пуцін
Лукашэнка можа пагаварыць з Меркель аб мігрантах у бліжэйшы час - Пуцін
Sputnik Беларусь
Расійскі лідэр ужо двойчы абмяркоўваў з выкончаючай абавязкі нямецкага канцлера сітуацыю, якая склалася на беларуска-польскай мяжы, і выступіў за тое, каб... 13.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-13T14:00+0300
2021-11-13T14:00+0300
2021-11-13T14:00+0300
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
ангела меркель
нелегальныя мігранты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103420/10/1034201036_0:0:3448:1941_1920x0_80_0_0_1b8f6f40c2806c2a26eb7afddd3b1b03.jpg
МІНСК, 13 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель, якая часова выконвае абавязкі канцлера Германіі, гатовы пагаварыць адзін з адным, гэта можа адбыцца ў хуткім часе, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю "Вести 24".Расійскі лідэр і в.а. нямецкага канцлера двойчы стэлефаноўваліся на мінулым тыдні, каб абмеркаваць сітуацыю з мігрантамі. Ангела Меркель папрасіла Уладзіміра Пуціна ўмяшацца ў сітуацыю і "паўплываць на Лукашэнку".Паводле слоў Меркель, "інструменталізацыя мігрантаў беларускім рэжымам бесчалавечная і непрымальная". Пуцін у сваю чаргу прапанаваў Меркель наладзіць абмеркаванне міграцыйнага крызісу паміж краінамі Еўрасаюза і афіцыйным Мінскам.Авіякампаніі ні пры чымКіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў у інтэрв'ю, што расійскія авіякампаніі і беларуская "Белавія" не маюць дачынення да перавозкі мігрантаў, якія цяпер знаходзяцца на граніцы Беларусі і Польшчы."Нашы авіяцыйныя кампаніі не возяць гэтых людзей. Наогул ні адна наша кампанія не возіць. Дарэчы і "Белавія", як мне Аляксандр Рыгоравіч сказаў, таксама не возіць. Чартары заказваюць, бязвізавы ўезд. Людзі купляюць білеты і паляцелі", - растлумачыў Пуцін.Збіццё і стрэлыПрэзідэнт Расіі адзначыў, што польскія пагранічнікі і сілавікі прадаўжаюць паводзіць сябе негуманна ў адносінах да мігрантаў."Але калі страляюць па-над іх галовамі з баявой зброі, сірэны ўключаюць ноччу і святло ў месцах іх размяшчэння, дзе дзеці і жанчыны апошніх месяцаў цяжарнасці знаходзяцца - неяк гэта не вельмі вяжацца з ідэямі гуманізму, якія нібыта ляжаць у аснове ўсёй палітыкі нашых заходніх суседзяў", - працягнуў расійскі лідэр.Паводле яго слоў, вырашэнне праблемы павінна быць знойдзена і ў інтарэсах Беларусі, і ў інтарэсах еўрапейскіх краін, у тым ліку Польшчы і Германіі.Расійскі лідэр аднойчы выказаў спадзяванне, што прамы кантакт паміж беларускімі ўладамі і кіраўнікамі вядучых краін ЕС дапаможа вырашыць гэтыя праблемы.Беларусь - не першаадкрывальнік праблем з мігрантаміТаксама Уладзімір Пуцін выказаў меркаванне, што Беларусь не з'яўляецца першаадкрывальнікам праблем міграцыі ў Еўрапейскім саюзе, прычыны гэтага былі створаны самімі краінамі Захаду."Не трэба забываць, адкуль узніклі крызісы, звязаныя з мігрантамі... Яны носяць і палітычны, і ваенны, і эканамічны характар. Ваенны - таму што ўсе бралі ўдзел, скажам, у аперацыях у Іраку, а зараз там (на беларуска-польскай) мяжы - Sputnik) вельмі шмат курдаў з Ірака, у Аўганістане 20 гадоў ваявалі, і цяпер больш і больш там афганцаў", - канстатаваў прэзідэнт РФ.Ён падкрэсліў, што мігранты ідуць у Еўропу яшчэ і таму, што там "вельмі высокія сацыяльныя дапамогі". Паводле яго слоў, чалавек, які добра працуе пры вялікім беспрацоўі, у блізкаўсходніх краінах, працуючы нават у нафтавай галіне, атрымлівае на парадак менш, чым непрацуючы мігрант, які атрымлівае сацыяльную дапамогу ў Германіі."Навошта працаваць, ды яшчэ ва ўмовах турбулентнасці без захавання нейкіх элементарных правіл бяспекі. Навошта там жыць і працаваць, калі можна не працаваць і ў два-тры разы больш атрымліваць?" - задаўся пытаннем Пуцін.
https://bel.sputnik.by/20211113/spachatku---nakarmts-lukashenka-da-daruchenne-dapamagchy-bezhantsam-na-myazhy-1057909130.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103420/10/1034201036_0:0:3448:2587_1920x0_80_0_0_c23fe1757f0a52754da9e0c7084a1dcd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, ангела меркель, нелегальныя мігранты
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, ангела меркель, нелегальныя мігранты
Лукашэнка можа пагаварыць з Меркель аб мігрантах у бліжэйшы час - Пуцін
Расійскі лідэр ужо двойчы абмяркоўваў з выкончаючай абавязкі нямецкага канцлера сітуацыю, якая склалася на беларуска-польскай мяжы, і выступіў за тое, каб Еўрасаюз наладзіў кантакт з Мінскам па гэтай праблеме.
МІНСК, 13 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель, якая часова выконвае абавязкі канцлера Германіі, гатовы пагаварыць адзін з адным, гэта можа адбыцца ў хуткім часе, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю "Вести 24".
"Я так зразумеў, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і канцлер Меркель гатовы адзін з адным пагаварыць. Спадзяюся, што гэта ў бліжэйшы час адбудзецца - гэта найбольш важна, таму што мігранты імкнуцца перш за ўсё ў Германію", - сказаў Пуцін.
Расійскі лідэр і в.а. нямецкага канцлера двойчы стэлефаноўваліся на мінулым тыдні, каб абмеркаваць сітуацыю з мігрантамі. Ангела Меркель папрасіла Уладзіміра Пуціна ўмяшацца ў сітуацыю і "паўплываць на Лукашэнку".
Паводле слоў Меркель, "інструменталізацыя мігрантаў беларускім рэжымам бесчалавечная і непрымальная". Пуцін у сваю чаргу прапанаваў Меркель наладзіць абмеркаванне міграцыйнага крызісу паміж краінамі Еўрасаюза і афіцыйным Мінскам.
Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў у інтэрв'ю, што расійскія авіякампаніі і беларуская "Белавія" не маюць дачынення да перавозкі мігрантаў, якія цяпер знаходзяцца на граніцы Беларусі і Польшчы.
"Нашы авіяцыйныя кампаніі не возяць гэтых людзей. Наогул ні адна наша кампанія не возіць. Дарэчы і "Белавія", як мне Аляксандр Рыгоравіч сказаў, таксама не возіць. Чартары заказваюць, бязвізавы ўезд. Людзі купляюць білеты і паляцелі", - растлумачыў Пуцін.
Прэзідэнт Расіі адзначыў, што польскія пагранічнікі і сілавікі прадаўжаюць паводзіць сябе негуманна ў адносінах да мігрантаў.
"Але калі страляюць па-над іх галовамі з баявой зброі, сірэны ўключаюць ноччу і святло ў месцах іх размяшчэння, дзе дзеці і жанчыны апошніх месяцаў цяжарнасці знаходзяцца - неяк гэта не вельмі вяжацца з ідэямі гуманізму, якія нібыта ляжаць у аснове ўсёй палітыкі нашых заходніх суседзяў", - працягнуў расійскі лідэр.
Паводле яго слоў, вырашэнне праблемы павінна быць знойдзена і ў інтарэсах Беларусі, і ў інтарэсах еўрапейскіх краін, у тым ліку Польшчы і Германіі.
"Трэба ўсё ж ствараць умовы для таго, каб гэтых людзей (мігрантаў) неяк працаўладкаваць і вырашыць праблемы паміж сабой, бо там пытанні рэадмісіі не вырашаны да канца, як мне паведаміў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Спынены работы па пытаннях, звязаных з размяшчэннем бежанцаў, па будаўніцтве лагераў для іх і гэтак далей", - растлумачыў Пуцін.
Расійскі лідэр аднойчы выказаў спадзяванне, што прамы кантакт паміж беларускімі ўладамі і кіраўнікамі вядучых краін ЕС дапаможа вырашыць гэтыя праблемы.
Беларусь - не першаадкрывальнік праблем з мігрантамі
Таксама Уладзімір Пуцін выказаў меркаванне, што Беларусь не з'яўляецца першаадкрывальнікам праблем міграцыі ў Еўрапейскім саюзе, прычыны гэтага былі створаны самімі краінамі Захаду.
"Не трэба забываць, адкуль узніклі крызісы, звязаныя з мігрантамі... Яны носяць і палітычны, і ваенны, і эканамічны характар. Ваенны - таму што ўсе бралі ўдзел, скажам, у аперацыях у Іраку, а зараз там (на беларуска-польскай) мяжы - Sputnik) вельмі шмат курдаў з Ірака, у Аўганістане 20 гадоў ваявалі, і цяпер больш і больш там афганцаў", - канстатаваў прэзідэнт РФ.
Ён падкрэсліў, што мігранты ідуць у Еўропу яшчэ і таму, што там "вельмі высокія сацыяльныя дапамогі". Паводле яго слоў, чалавек, які добра працуе пры вялікім беспрацоўі, у блізкаўсходніх краінах, працуючы нават у нафтавай галіне, атрымлівае на парадак менш, чым непрацуючы мігрант, які атрымлівае сацыяльную дапамогу ў Германіі.
"Навошта працаваць, ды яшчэ ва ўмовах турбулентнасці без захавання нейкіх элементарных правіл бяспекі. Навошта там жыць і працаваць, калі можна не працаваць і ў два-тры разы больш атрымліваць?" - задаўся пытаннем Пуцін.