https://bel.sputnik.by/20211114/polshcha-abmyarkovae-z-ltvoy--latvyay-magchymasts-sklkannya-saveta-nata-1057926803.html
Польшча абмяркоўвае з Літвой і Латвіяй магчымасць склікання Савета НАТА
Польшча абмяркоўвае з Літвой і Латвіяй магчымасць склікання Савета НАТА
Sputnik Беларусь
Дагавор аб стварэнні Паўночнаатлантычнага альянсу мае на ўвазе такую магчымасць у выпадку, калі адна з краін бачыць пагрозу сваёй бяспецы. 14.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-14T16:10+0300
2021-11-14T16:10+0300
2023-07-21T15:12+0300
калючая загарода еўрасаюза
латвія
літва
ната
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
польшча
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0e/1057926619_0:127:3160:1905_1920x0_80_0_0_1e602bd1bc2a0465e0d98a33e2953b31.jpg
МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Рашэнне міграцыйнага крызісу запатрабуе канкрэтных крокаў ад НАТА, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.Дагавор аб паўночнаатлантычным альянсе ў чацвёртым артыкуле прадугледжвае скліканне Савета НАТА ў тым выпадку, калі адна з краін, якія ўваходзяць у ваенна-палітычны блок, лічыць, што існуе пагроза яе бяспецы.Польскі прэм'ер сказаў, што гэта ініцыятыва Варшавы, якая прадугледжвае, "што бакі будуць кансультавацца разам, калі, на думку любой з іх, будуць пастаўлены пад пагрозу: тэрытарыяльная цэласнасць, палітычная незалежнасць або бяспека любой з саюзных дзяржаў".На думку Матэвуша Маравецкага, скліканне Савета НАТА становіцца ўсё больш патрэбным. Таму што публічнага выказвання заклапочанасці ўжо нядосыць.Цягам апошніх некалькіх тыдняў на мяжы Беларусі і Польшчы сабралася пэўная колькасць грамадзян краін Блізкага Усходу, якія імкнуцца патрапіць у Еўрапейскі Саюз. Гэтая сітуацыя прывяла да міграцыйнага крызісу ў рэгіёне і абвастрыла адносіны паміж суседнімі дзяржавамі.Чытайце таксама:
латвія
літва
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0e/1057926619_261:0:2992:2048_1920x0_80_0_0_dd12c88b0a38c0851b9ad3fa43820c96.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
латвія, літва, ната, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, польшча
латвія, літва, ната, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, польшча
Польшча абмяркоўвае з Літвой і Латвіяй магчымасць склікання Савета НАТА
16:10 14.11.2021 (абноўлена: 15:12 21.07.2023) Дагавор аб стварэнні Паўночнаатлантычнага альянсу мае на ўвазе такую магчымасць у выпадку, калі адна з краін бачыць пагрозу сваёй бяспецы.
МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Рашэнне міграцыйнага крызісу запатрабуе канкрэтных крокаў ад НАТА, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
"Мы абмяркоўваем з Латвіяй і, асабліва, з Літвой, ці не запусціць чацвёрты артыкул НАТА", - распавёў кіраўнік урада ў інтэрв'ю агенцтву РАР.
Дагавор аб паўночнаатлантычным альянсе ў чацвёртым артыкуле прадугледжвае скліканне Савета НАТА ў тым выпадку, калі адна з краін, якія ўваходзяць у ваенна-палітычны блок, лічыць, што існуе пагроза яе бяспецы.
Польскі прэм'ер сказаў, што гэта ініцыятыва Варшавы, якая прадугледжвае, "што бакі будуць кансультавацца разам, калі, на думку любой з іх, будуць пастаўлены пад пагрозу: тэрытарыяльная цэласнасць, палітычная незалежнасць або бяспека любой з саюзных дзяржаў".
На думку Матэвуша Маравецкага, скліканне Савета НАТА становіцца ўсё больш патрэбным. Таму што публічнага выказвання заклапочанасці ўжо нядосыць.
"Цяпер патрэбны ўжо канкрэтныя крокі і ўдзел усяго альянсу", - зрабіў асаблівы акцэнт кіраўнік польскага ўрада.
Цягам апошніх некалькіх тыдняў на мяжы Беларусі і Польшчы сабралася пэўная колькасць грамадзян краін Блізкага Усходу, якія імкнуцца патрапіць у Еўрапейскі Саюз. Гэтая сітуацыя прывяла да міграцыйнага крызісу ў рэгіёне і абвастрыла адносіны паміж суседнімі дзяржавамі.
Пуцін: РФ гатова дапамагчы ўрэгуляваць
крызіс на мяжы Польшчы і БеларусіПольшча можа
перакрыць чыгунку з Беларуссю
Лондан пацвердзіў адпраўку вайскоўцаў
на мяжу Польшчы і Беларусі