COVID-дыягностыка і вадзіцельскія меддаведкі падаражэлі ў Беларусі

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў медыябанкУ прыёмным аддзяленні бальніцы
У прыёмным аддзяленні бальніцы - Sputnik Беларусь, 1920, 15.11.2021
Падпісацца
Цяпер за даследаванне метадам ПЦР на наяўнасць SARS-CoV-2 трэба заплаціць крыху больш за 55 рублёў, а вызначэнне імунаглабулінаў IgM і IgG з выкарыстаннем экспрэс-тэстаў абыдзецца амаль у 33 беларускія рублі.
МІНСК, 15 ліс — Sputnik. У Беларусі абнавілі гранічныя тарыфы на некаторыя медыцынскія і лабараторныя паслугі, адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя № 119 апублікавана на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнет-партала.
Яна набыла моц у панядзелак, 15 лістапада.
Лімітавыя кошты павялічыліся і на такія медпаслугі, як:
прамянёвая і ўльтрагукавая дыягностыка;
стаматалагічныя паслугі (артапедычныя і зубатэхнічныя);
прамянёвая дыягностыка пры аказанні стаматалагічных паслуг;
медагляд для атрымання даведкі грамадзяніна аб стане здароўя, якая пацвярджае прыдатнасць да кіравання аўтамабілямі.
Акрамя таго, падаражэла COVID-дыягностыка, у тым ліку і ПЦР-тэсціраванне.
Так, даследаванне метадам ПЦР на наяўнасць SARS-CoV-2 складае ўжо 55,12 рублёў (было 53 рублі). Падаражэла і вызначэнне імунаглабулінаў IgM і IgG да SARS-CoV-2 з выкарыстаннем экспрэс-тэстаў - 32,76 беларускага рубля (было 31,5). Вызначэнне імунаглабулінаў метадам імунахраматаграфічнага, або імунафлуарэсцэнтнага, або імунаферментнага, або імунахемілюмісцэнтнага аналізу каштуе ўжо 39 рублёў (было 37,5).
А што датычыцьабследавання для атрымання меддаведкі, то, да прыкладу, агляд урачом-тэрапеўтам абыйдзецца 1,34 рублі, агляд неўролагам — 1,3 рублі, агляд афтальмолагам — 1,3 рублі, агляд отарыналарынголагам — 1, 18 рублі, агляд хірургам - 1,18 рублі, агляд псіхіятрам-нарколагам па псіхіятрычным профілі - 1,56 рублі, агляд псіхіятрам-нарколагам па наркалагічным профілі - 1,56 рублі.
Самае дарагое ў гэтым працэсе - вынясенне старшынёй камісіі заключэння аб магчымасці допуску да кіравання механічным транспартным сродкам - гэта справа абыдзецца грамадзяніну Беларусі ў 2,28 рублі.
Чытайце таксама:
Гінцбург расказаў, калі патрэбна рэвакцынацыя "Спутником Лайт"
Колькі трэба антыцел для абароны ад штама "дэльта", расказалі навукоўцы
Мінздароўя Беларусі заяўляе аб змяншэнні тэмпаў захворвання на каронавірус
Стужка навiн
0