https://bel.sputnik.by/20211115/latvya-pachala-vaennyya-vuchenn-kalya-belaruskay-myazhy-1057935206.html
Латвія пачала ваенныя вучэнні каля беларускай мяжы
Латвія пачала ваенныя вучэнні каля беларускай мяжы
Sputnik Беларусь
Вучэнні працягнуцца каля месяца, як заявіў кіраўнік міністэрства абароны краіны, яны праводзяцца "не проста так". 15.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-15T09:51+0300
2021-11-15T09:51+0300
2021-11-15T09:51+0300
калючая загарода еўрасаюза
латвія
нелегальныя мігранты
вучэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102918/74/1029187461_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_c7fe416b0869e4956b7a2c8d3125adb1.jpg
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Ваенныя вучэнні, у якіх прымуць удзел тры тысячы земясаргаў (ваенных апалчэнцаў) пачаліся ў латвійскім рэгіёне Латгалія, які мяжуе з Расіяй і Беларуссю.Пра гэта паведаміў міністр абароны Латвіі Артыс Пабрыкс.У вучэннях пад назвай The Decisive Point ("Вырашальны момант") бяруць удзел каля 3 тысяч земясаргаў (ваенных апалчэнцаў).У Мінабароны гэтай краіны мяркуюць: верагоднасць таго, што новыя групы мігрантаў на мяжы могуць накіравацца да мяжы з Латвіяй, вельмі высокая. Таму і вырашана правесці манеўры.Акрамя таго, міністр Артыс Пабрыкс не выключыў магчымасці выкарыстання 4-га артыкула НАТА ў сувязі з міграцыйным крызісам. Адзначым, што артыкул нумар чатыры Паўночнаатлантычнай дамовы прадугледжвае кансультацыі ўдзельнікаў НАТА, калі, на думку аднаго з бакоў, тэрытарыяльная цэласнасць, палітычная незалежнасць або бяспека каго-небудзь з удзельнікаў альянсу пастаўлена пад пагрозу.Манеўры The Decisive Point будуць працягвацца да 12 снежня. Галоўная мэта - праверка сумеснага супрацоўніцтва, лагістыкі, мабільнасці і працэдур прыняцця рашэнняў.Адзначаецца, што дзяржавы - члены АБСЕ, уключаючы Расію і Беларусь, праінфармаваны аб гэтых вучэннях.Напярэдадні міністр замежных спраў краіны Эдгарс Рынкевічс заявіў, што Латвія будзе абараняць свае межы ва ўмовах, якія склаліся з-за мігрантаў.Раней улады паведамлялі, што за бягучы год краіна адчула на сабе праблемы зплынню нелегальных мігрантаў у жніўні бягучага года, які ішоў з беларускай тэрыторыі. Усяго было спынена 2273 спробынезаконнага перасячэння дзяржграніцы.У выніку ўрад Латвіі ўвёў у жніўні рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы, які працягваўся і зараз дзейнічае да 10 лютага 2022 года. Падтрымку пагранічнікам па ахове граніцы аказваюць армія і батальён спецназа Дзяржпаліцыі Латвіі.Чытайце таксама:
латвія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102918/74/1029187461_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_1402123445f85142efbc5620cd42b9bf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
латвія, нелегальныя мігранты, вучэнні
латвія, нелегальныя мігранты, вучэнні
Латвія пачала ваенныя вучэнні каля беларускай мяжы
Вучэнні працягнуцца каля месяца, як заявіў кіраўнік міністэрства абароны краіны, яны праводзяцца "не проста так".
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Ваенныя вучэнні, у якіх прымуць удзел тры тысячы земясаргаў (ваенных апалчэнцаў) пачаліся ў латвійскім рэгіёне Латгалія, які мяжуе з Расіяй і Беларуссю.
Пра гэта паведаміў міністр абароны Латвіі Артыс Пабрыкс.
"Я папрасіў аб'явіць аб пачатку ваенных вучэнняў у Латвіі, каб і нашы беларускія калегі, калі іх можна так называць, ведалі, што гэта не проста так", - сказаў ён.
У вучэннях пад назвай The Decisive Point ("Вырашальны момант") бяруць удзел каля 3 тысяч земясаргаў (ваенных апалчэнцаў).
У Мінабароны гэтай краіны мяркуюць: верагоднасць таго, што новыя групы мігрантаў на мяжы могуць накіравацца да мяжы з Латвіяй, вельмі высокая. Таму і вырашана правесці манеўры.
Акрамя таго, міністр Артыс Пабрыкс не выключыў магчымасці выкарыстання 4-га артыкула НАТА ў сувязі з міграцыйным крызісам. Адзначым, што артыкул нумар чатыры Паўночнаатлантычнай дамовы прадугледжвае кансультацыі ўдзельнікаў НАТА, калі, на думку аднаго з бакоў, тэрытарыяльная цэласнасць, палітычная незалежнасць або бяспека каго-небудзь з удзельнікаў альянсу пастаўлена пад пагрозу.
Манеўры The Decisive Point будуць працягвацца да 12 снежня. Галоўная мэта - праверка сумеснага супрацоўніцтва, лагістыкі, мабільнасці і працэдур прыняцця рашэнняў.
Адзначаецца, што дзяржавы - члены АБСЕ, уключаючы Расію і Беларусь, праінфармаваны аб гэтых вучэннях.
Напярэдадні міністр замежных спраў краіны Эдгарс Рынкевічс заявіў, што Латвія будзе абараняць свае межы ва ўмовах, якія склаліся з-за мігрантаў.
Раней улады паведамлялі, што за бягучы год краіна адчула на сабе праблемы зплынню нелегальных мігрантаў у жніўні бягучага года, які ішоў з беларускай тэрыторыі. Усяго было спынена 2273 спробынезаконнага перасячэння дзяржграніцы.
У выніку ўрад Латвіі ўвёў у жніўні рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы, які працягваўся і зараз дзейнічае да 10 лютага 2022 года. Падтрымку пагранічнікам па ахове граніцы аказваюць армія і батальён спецназа Дзяржпаліцыі Латвіі.
Ніякіх аўтобусаў не будзе: МЗС Германіі абвергла
вываз мігрантаў з мяжыПуцін: РФ гатова дапамагчы ўрэгуляваць
крызіс на мяжы Польшчы і БеларусіЛондан пацвердзіў
адпраўку вайскоўцаў на мяжу Польшчы і Беларусі