https://bel.sputnik.by/20211115/putsn-abmerkava-z-lukashenkam-tranzt-gazu-praz-belarus-1057962326.html
Пуцін абмеркаваў з Лукашэнкам транзіт газу праз Беларусь
Пуцін абмеркаваў з Лукашэнкам транзіт газу праз Беларусь
Sputnik Беларусь
Еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да беларускіх улад выклікалі негатыўную рэакцыю ў беларускага лідара, які прыгразіў перакрыць пастаўкі расійскага блакітнага... 15.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-15T17:59+0300
2021-11-15T17:59+0300
2021-11-15T18:25+0300
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
газ
санкцыі
транзіт
калючая загарода еўрасаюза
еўропа
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103429/61/1034296179_0:0:3155:1776_1920x0_80_0_0_b2bc02e1cbb1418e58a3f9a0eed73278.jpg
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Уладзімір Пуцін абмеркаваў тэму транзіту газу праз Беларусь з Аляксандрам Лукашэнкам, сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Раней беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка, абмяркоўваючы верагоднасць увядзення супраць улад рэспублікі чарговага пакета санкцый з боку Еўрапейскага Саюза ў сувязі з міграцыйным крызісам, прыгразіў перакрыць транзіт расійскага газу.У суботу 13 лістапада ў інтэрв'ю тэлеканалу "Россия 1" Уладзімір Пуцін заявіў, што "Лукашэнка, як прэзідэнт транзітнай краіны, можа, напэўна, даць указанне па перакрыцці нашых паставак у Еўропу".Пры гэтым прэзідэнт Расіі выказаў надзею, што гэтага не адбудзецца, таму што ў далейшым прывядзе да парушэння транзітнага кантракта. У тым ліку, гэта нанесла б страты энергетыцы Еўрапейскага Саюза."І не садзейнічала б развіццю нашых адносін з Беларуссю як з транзітнай краінай", - канстатаваў кіраўнік расійскай дзяржавы."Ямал - Еўропа" - транснацыянальны магістральны экспартны газаправод, які злучае радовішчы ў Сібіры і спажыўцоў у Еўропе. Галоўная ветка праходзіць па тэрыторыі Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі.Па беларускай тэрыторыі праходзіць 575 кіламетраў газаправода, які знаходзіцца пад кіраваннем аператара "Газпрамтрансгаз-Беларусь" (даччынае прадпрыемства канцэрна "Газпром", якое займаецца газазабеспячэннем спажыўцоў у Беларусі і транспарціроўкай газу).Чытайце таксама:
еўропа
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103429/61/1034296179_305:0:3036:2048_1920x0_80_0_0_94fe28875f305fc009784bf04d16d251.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, газ, санкцыі, транзіт, еўропа, расія
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, газ, санкцыі, транзіт, еўропа, расія
Пуцін абмеркаваў з Лукашэнкам транзіт газу праз Беларусь
17:59 15.11.2021 (абноўлена: 18:25 15.11.2021) Еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да беларускіх улад выклікалі негатыўную рэакцыю ў беларускага лідара, які прыгразіў перакрыць пастаўкі расійскага блакітнага паліва ў Еўропу.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Уладзімір Пуцін абмеркаваў тэму транзіту газу праз Беларусь з Аляксандрам Лукашэнкам, сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Раней беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка, абмяркоўваючы верагоднасць увядзення супраць улад рэспублікі чарговага пакета санкцый з боку Еўрапейскага Саюза ў сувязі з міграцыйным крызісам, прыгразіў перакрыць транзіт расійскага газу.
"Так. Учора была размова", - сказаў Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці ўзняў прэзідэнт Расіі тэму транзіту газу ў гутарцы са сваім беларускім калегам.
У суботу 13 лістапада ў інтэрв'ю тэлеканалу "Россия 1" Уладзімір Пуцін заявіў, што "Лукашэнка, як прэзідэнт транзітнай краіны, можа, напэўна, даць указанне па перакрыцці нашых паставак у Еўропу".
Пры гэтым прэзідэнт Расіі выказаў надзею, што гэтага не адбудзецца, таму што ў далейшым прывядзе да парушэння транзітнага кантракта. У тым ліку, гэта нанесла б страты энергетыцы Еўрапейскага Саюза.
"І не садзейнічала б развіццю нашых адносін з Беларуссю як з транзітнай краінай", - канстатаваў кіраўнік расійскай дзяржавы.
"Ямал - Еўропа" - транснацыянальны магістральны экспартны газаправод, які злучае радовішчы ў Сібіры і спажыўцоў у Еўропе. Галоўная ветка праходзіць па тэрыторыі Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі.
Па беларускай тэрыторыі праходзіць 575 кіламетраў газаправода, які знаходзіцца пад кіраваннем аператара "Газпрамтрансгаз-Беларусь" (даччынае прадпрыемства канцэрна "Газпром", якое займаецца газазабеспячэннем спажыўцоў у Беларусі і транспарціроўкай газу).
Яны думаюць, што я буду жартаваць:
Лукашэнка пра адказ на санкцыіПуцін выказаўся аб магчымым перакрыцці Мінскам
транзіту газу ў ЕСЗакрыць для палякаў: Лукашэнка пра
транзіт газу ў Еўропу