https://bel.sputnik.by/20211115/uzroven-kalektynaga-muntetu-da-covid-u-ras-dasyagnu-49-1057955564.html
Узровень калектыўнага імунітэту да COVID у Расіі дасягнуў 49%
Узровень калектыўнага імунітэту да COVID у Расіі дасягнуў 49%
Sputnik Беларусь
У той жа час Мішусцін канстатаваў, што сітуацыя з распаўсюджваннем у РФ каронавіруса застаецца па-ранейшаму напружанай. 15.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-15T16:19+0300
2021-11-15T16:19+0300
2022-07-01T15:05+0300
каронавірус covid-19
імунітэт
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/06/1046566746_0:0:3170:1784_1920x0_80_0_0_9e60734795fd2f9993289f11696b4057.jpg
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Узровень калектыўнага імунітэту ў Расіі да каронавіруса зараз складае 49%, заявіў у панядзелак расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін."Узровень калектыўнага імунітэту ў цэлым па краіне складае 49 працэнтаў. На жаль, ёсць рэгіёны, у якіх тэмпы вакцынацыі недастатковыя", - сказаў ён.У той жа час прэм'ер канстатаваў, што сітуацыя з распаўсюджваннем у РФ каронавіруса застаецца па-ранейшаму напружанай, хаця ў некаторых суб'ектах краіны назіраецца станоўчая дынаміка.Пры гэтым кіраўнік урада РФ даручыў кіраўніку Расспажыўнагляду Ганне Паповай працягваць аказваць падтрымку ў барацьбе з COVID-19 рэгіёнам."Працягвайце працаваць з суб'ектамі РФ і аказваць ім максімальную падтрымку, асабліва тым, дзе найбольш складаная сітуацыя", – сказаў Мішусцін на пасяджэнні прэзідыума каардынацыйнага савета па барацьбе з COVID.РэвакцынацыяЦяпер расіяне актыўна рэвакцынуюцца, заявіў у сваю чаргу міністр аховы здароўя РФ Міхаіл Мурашка."Грамадзяне актыўна ідуць на паўторную вакцынацыю… Аднакампанентнай вакцынай "Лайт" правакцынавана больш за 9 мільёнаў чалавек", – заявіў ён.Па словах Мурашкі, ужо падпісаны дакументы па пастаўцы вакцыны "Спутник Лайт", а за суботу-нядзелю было адгружана амаль 1,5 мільёны доз вакцыны, і пастаўкі працягваюцца.Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/06/1046566746_439:0:3170:2048_1920x0_80_0_0_0bbedaf050d4cd3751a1b9703ba1dcf1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус covid-19, імунітэт, расія
каронавірус covid-19, імунітэт, расія
Узровень калектыўнага імунітэту да COVID у Расіі дасягнуў 49%
16:19 15.11.2021 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) У той жа час Мішусцін канстатаваў, што сітуацыя з распаўсюджваннем у РФ каронавіруса застаецца па-ранейшаму напружанай.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Узровень калектыўнага імунітэту ў Расіі да каронавіруса зараз складае 49%, заявіў у панядзелак расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін.
"Узровень калектыўнага імунітэту ў цэлым па краіне складае 49 працэнтаў. На жаль, ёсць рэгіёны, у якіх тэмпы вакцынацыі недастатковыя", - сказаў ён.
У той жа час прэм'ер канстатаваў, што сітуацыя з распаўсюджваннем у РФ каронавіруса застаецца па-ранейшаму напружанай, хаця ў некаторых суб'ектах краіны назіраецца станоўчая дынаміка.
"У шэрагу рэгіёнаў тэмпы захваральнасці ідуць на спад. Там іх удалося збіць у тым ліку дзякуючы ўвядзенню непрацоўных дзён", - дадаў Мішусцін.
Пры гэтым кіраўнік урада РФ даручыў кіраўніку Расспажыўнагляду Ганне Паповай працягваць аказваць падтрымку ў барацьбе з COVID-19 рэгіёнам.
"Працягвайце працаваць з суб'ектамі РФ і аказваць ім максімальную падтрымку, асабліва тым, дзе найбольш складаная сітуацыя", – сказаў Мішусцін на пасяджэнні прэзідыума каардынацыйнага савета па барацьбе з COVID.
Цяпер расіяне актыўна рэвакцынуюцца, заявіў у сваю чаргу міністр аховы здароўя РФ Міхаіл Мурашка.
"Грамадзяне актыўна ідуць на паўторную вакцынацыю… Аднакампанентнай вакцынай "Лайт" правакцынавана больш за 9 мільёнаў чалавек", – заявіў ён.
Па словах Мурашкі, ужо падпісаны дакументы па пастаўцы вакцыны "Спутник Лайт", а за суботу-нядзелю было адгружана амаль 1,5 мільёны доз вакцыны, і пастаўкі працягваюцца.
Гінцбург расказаў, калі патрэбна
рэвакцынацыя "Спутником Лайт"Краіны ЕС уводзяць
новыя COVID-абмежаванні на фоне росту захворвання
Беларусам на зайздрасць:
латарэю для тых, хто прышчэпіўся ад COVID, працягнулі ў Расіі