https://bel.sputnik.by/20211117/belavya-ne-budze-puskats-na-reysy-z-turtsy-gramadzyan-afganstana-1058020038.html
"Белавія" не будзе пускаць на рэйсы з Турцыі грамадзян Афганістана
"Белавія" не будзе пускаць на рэйсы з Турцыі грамадзян Афганістана
Sputnik Беларусь
Раней забарона была прынята ў дачыненні да грамадзян Ірака, Сірыі і Йемена, якія ідуць транзітам праз Турцыю. 17.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-17T12:24+0300
2021-11-17T12:24+0300
2021-11-17T12:24+0300
белавія
калючая загарода еўрасаюза
у свеце
турцыя
нелегальныя мігранты
сірыя
афганістан
ірак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047335539_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_e3f81928f077273ed6628a884554443b.jpg
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. На рэйсы, якія ляцяць з Турцыі ў Беларусь, не будуць цяпер пускаць грамадзян Афганістана, аб гэтым гаворыцца ў паведамленні на сайце "Белавія".Раней такія меры былі ўстаноўлены ў адносінах да грамадзян Ірака, Сірыі і Йемена.Там таксама адзначаецца, што тыя, хто трапіў пад забарону, могуць вярнуць грошы за білет па месцы яго пакупкі.З 14 лістапада "Белавія" таксама перастала прымаць на борт грамадзян Ірака, Сірыі, Йемена і Афганістана, якія вылятаюць з Дубаі.Рашэнні былі прыняты следам за абвінавачаннямі ў адрас кампаніі аб датычнасці да перавозкі нелегальных мігрантаў у Беларусь. У авіякампаніі гэта абверглі, заявіўшы, што "Белавія" на працягу многіх гадоў не выконвала ніякіх рэйсаў у Афганістан, Ірак, Йемен і Сірыю.У мінулую пятніцу ў Turkish Airlines аб'явілі, што спыняюць продаж авіябілетаў у Мінск іракцам, сірыйцам і йеменцам, за выключэннем уладальнікаў дыпламатычных пашпартоў.А ў выхадныя сірыйскі авіяперавозчык Cham Wings заявіў аб прыпыненні палётаў з Дамаска ў Беларусь на фоне таго, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы.Сітуацыя на мяжыАбстаноўка ўскладнілася ў пачатку мінулага тыдня, калі да мяжы з Польшчай з беларускага боку падышлі некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць перабрацца ў ЕС, у прыватнасці, у Германію. Бежанцы разбілі стыхійны лагер у лесе.У мінулы панядзелак людзі пакінулі лясную "базу" і перабраліся да пагранперахода "Брузгі". У аўторак, 16 лістапада, апоўдні частка мігрантаў пачала ламаць загароду на нейтральнай паласе і кідаць у польскіх сілавікоў камяні, тыя адказалі слёзатачывым газам і светлашумавымі гранатамі.Пад вечар сітуацыя супакоілася. Прыкладна палова мігрантаў - каля 1200 чалавек - перамясцілася ў ангар лагістычнага цэнтра непадалёку. Прыкладна столькі ж засталося ў пункце пропуску "Брузгі".Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211115/belavya-ne-budze-peravozts-gramadzyan-raka-afganstana--sry-z-duba-1057941167.html
турцыя
сірыя
афганістан
ірак
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047335539_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_55733552c1093a0dc9d39696648ea8c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белавія, у свеце, турцыя, нелегальныя мігранты, сірыя, афганістан, ірак
белавія, у свеце, турцыя, нелегальныя мігранты, сірыя, афганістан, ірак
"Белавія" не будзе пускаць на рэйсы з Турцыі грамадзян Афганістана
Раней забарона была прынята ў дачыненні да грамадзян Ірака, Сірыі і Йемена, якія ідуць транзітам праз Турцыю.
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. На рэйсы, якія ляцяць з Турцыі ў Беларусь, не будуць цяпер пускаць грамадзян Афганістана, аб гэтым гаворыцца ў паведамленні на сайце "Белавія".
Раней такія меры былі ўстаноўлены ў адносінах да грамадзян Ірака, Сірыі і Йемена.
"У адпаведнасці з рашэннем кампетэнтных органаў Турцыі з 12.11.2021 грамадзяне Ірака, Сірыі, Йемена, Афганістана не будуць прымацца да перавозкі на рэйсах, якія накіроўваюцца з Турцыі ў Беларусь", - гаворыцца на сайце нацыянальнага авіяперавозчыка.
Там таксама адзначаецца, што тыя, хто трапіў пад забарону, могуць вярнуць грошы за білет па месцы яго пакупкі.
З 14 лістапада "Белавія" таксама перастала прымаць на борт грамадзян Ірака, Сірыі, Йемена і Афганістана, якія вылятаюць з Дубаі.
Рашэнні былі прыняты следам за абвінавачаннямі ў адрас кампаніі аб датычнасці да перавозкі нелегальных мігрантаў у Беларусь. У авіякампаніі гэта абверглі, заявіўшы, што "Белавія" на працягу многіх гадоў не выконвала ніякіх рэйсаў у Афганістан, Ірак, Йемен і Сірыю.
У мінулую пятніцу ў Turkish Airlines аб'явілі, што спыняюць продаж авіябілетаў у Мінск іракцам, сірыйцам і йеменцам, за выключэннем уладальнікаў дыпламатычных пашпартоў.
А ў выхадныя сірыйскі авіяперавозчык Cham Wings заявіў аб прыпыненні палётаў з Дамаска ў Беларусь на фоне таго, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы.
Абстаноўка ўскладнілася ў пачатку мінулага тыдня, калі да мяжы з Польшчай з беларускага боку падышлі некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць перабрацца ў ЕС, у прыватнасці, у Германію. Бежанцы разбілі стыхійны лагер у лесе.
У мінулы панядзелак людзі пакінулі лясную "базу" і перабраліся да пагранперахода "Брузгі". У аўторак, 16 лістапада, апоўдні частка мігрантаў пачала ламаць загароду на нейтральнай паласе і кідаць у польскіх сілавікоў камяні, тыя адказалі слёзатачывым газам і светлашумавымі гранатамі.
Пад вечар сітуацыя супакоілася. Прыкладна палова мігрантаў - каля 1200 чалавек - перамясцілася ў ангар лагістычнага цэнтра непадалёку. Прыкладна столькі ж засталося ў пункце пропуску "Брузгі".
Усе
іракцы, якія хочуць вярнуцца на радзіму, змогуць гэта зрабіць бясплатна - консул
Польшча
пагражае прымяненнем зброі на мяжы ў выпадку неабходнасці
Газ, вадамёты, светлашумавыя
гранаты: Польшча сустрэла мігрантаў – відэа
Разгон мігрантаў польскімі сілавікамі на мяжы - фота
Беларусь са жніўня
не ўпусціла на сваю тэрыторыю каля 8 тысяч мігрантаў
У МЗС РБ расказалі, якія меры зроблены
для зніжэння патоку мігрантаўНіякіх аўтобусаў не будзе: МЗС Германіі
абвергла вываз мігрантаў з мяжы