https://bel.sputnik.by/20211117/chatyry-atobusy-z-bezhantsam-paknul-stykhyny-lager-lya-pp-bruzg-1058022088.html
Чатыры аўтобусы з бежанцамі пакінулі стыхійны лагер ля ПП "Брузгі"
Чатыры аўтобусы з бежанцамі пакінулі стыхійны лагер ля ПП "Брузгі"
Sputnik Беларусь
Гэтую ноч частка мігрантаў правяла ў лагістычным цэнтры непадалёк ад пункта пропуску "Брузгі", дзе напярэдадні польскія сілавікі аблілі бежанцаў з вадамётаў... 17.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-17T12:43+0300
2021-11-17T12:43+0300
2021-11-17T12:43+0300
калючая загарода еўрасаюза
бежанцы
нелегальныя мігранты
пп "брузгі"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/11/1058015954_0:60:1201:735_1920x0_80_0_0_b10d7e8bf5fa4652e780738261eb7d68.jpg
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Чатыры аўтобусы з бежанцамі пакінулі стыхійны лагер каля пункта пропуску "Брузгі", аднак частка мігрантаў па-ранейшаму застаецца ў палатачным гарадку, паведамляе карэспандэнт Sputnik.Як паведаміў Sputnik кіраўнік беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, людзей, якія сёння пакінулі стыхійны лагер, размесцяць у іншых месцах, каб "не ствараць таўкучку ў лагістычным цэнтры".З палатачнага лагера з'ехалі не ўсеЯк распавёў Sputnik памочнік Лукашэнкі - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, бежанцам, якія засталіся ў палатачным лагеры, прапануюць з'ехаць у цяпло, аднак яны "не хочуць адыходзіць ад мяжы, можа быць думаюць, што іх без іх волі неяк дэпартуюць. "Пакуль яны маюць намер заставацца там", - адзначыў Караеў.На пытанне аб тым, як бежанцы пераначавалі на вуліцы, ён адказаў, што людзі "падцягнулі да сябе дровы, абаграваюцца, ноч правялі нібыта без ускладненняў".Сітуацыя на мяжыБежанцы з блізкаўсходніх краін знаходзяцца на прымежнай тэрыторыі непадалёк ад пункта пропуску "Брузгі" з 8 лістапада. Сярод мігрантаў - сем'і з жанчынамі і дзецьмі.Яны не хавалі, што маюць намер патрапіць у Германию і перыядычна штурмавалі загароду на польскай мяжы, аднак з таго боку іх не прапускалі і выштурхвалі назад у Беларусь.Мігранты пабудавалі часовы лагер, ім даставілі гуманітарную дапамогу. У панядзелак бежанцы зняліся са свайго селішча і перайшлі непасрэдна да пункта пропуску на мяжы з Польшчай. У аўторак польскі бок прымяніў спецсродкі - вадамёты са слёзатачывым газам і светлашумавыя гранаты.Пасля інцыдэнту беларускія ўлады арганізавалі начлег для мігрантаў у лагістычным цэнтры, аднак частка мігрантаў палічыла за лепшае застацца ля ПП "Брузгі" і начаваць у палатках.
https://bel.sputnik.by/20211117/smetstse-vadamty--slavk-yak-pachalasya-rantsa-dlya-mgranta-na-myazhy-1058017397.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/11/1058015954_66:0:1133:800_1920x0_80_0_0_7e8341cdcad6c73c662df01becfd140c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бежанцы, нелегальныя мігранты, пп "брузгі"
бежанцы, нелегальныя мігранты, пп "брузгі"
Чатыры аўтобусы з бежанцамі пакінулі стыхійны лагер ля ПП "Брузгі"
Гэтую ноч частка мігрантаў правяла ў лагістычным цэнтры непадалёк ад пункта пропуску "Брузгі", дзе напярэдадні польскія сілавікі аблілі бежанцаў з вадамётаў сумессю са слёзатачывым газам.
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Чатыры аўтобусы з бежанцамі пакінулі стыхійны лагер каля пункта пропуску "Брузгі", аднак частка мігрантаў па-ранейшаму застаецца ў палатачным гарадку, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Як паведаміў Sputnik кіраўнік беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, людзей, якія сёння пакінулі стыхійны лагер, размесцяць у іншых месцах, каб "не ствараць таўкучку ў лагістычным цэнтры".
“Я думаю, што недзе тут па блізкасці дастаткова месцаў, бо першапачаткова ішла размова пра розныя месцы, дзе можна размяшчаць бежанцаў. Таму, я думаю, гэта абсалютна правільна, калі невялікія групы знаходзяцца недзе ў цёплых, нармальных, прыстасаваных умовах для існавання", - заявіў ён.
З палатачнага лагера з'ехалі не ўсе
Як распавёў Sputnik памочнік Лукашэнкі - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, бежанцам, якія засталіся ў палатачным лагеры, прапануюць з'ехаць у цяпло, аднак яны "не хочуць адыходзіць ад мяжы, можа быць думаюць, што іх без іх волі неяк дэпартуюць. "Пакуль яны маюць намер заставацца там", - адзначыў Караеў.
На пытанне аб тым, як бежанцы пераначавалі на вуліцы, ён адказаў, што людзі "падцягнулі да сябе дровы, абаграваюцца, ноч правялі нібыта без ускладненняў".
Бежанцы з блізкаўсходніх краін знаходзяцца на прымежнай тэрыторыі непадалёк ад пункта пропуску "Брузгі" з 8 лістапада. Сярод мігрантаў - сем'і з жанчынамі і дзецьмі.
Яны не хавалі, што маюць намер патрапіць у Германию і перыядычна штурмавалі загароду на польскай мяжы, аднак з таго боку іх не прапускалі і выштурхвалі назад у Беларусь.
Мігранты пабудавалі часовы лагер, ім даставілі гуманітарную дапамогу. У панядзелак бежанцы зняліся са свайго селішча і перайшлі непасрэдна да пункта пропуску на мяжы з Польшчай. У аўторак польскі бок прымяніў спецсродкі - вадамёты са слёзатачывым газам і светлашумавыя гранаты.
Пасля інцыдэнту беларускія ўлады арганізавалі начлег для мігрантаў у лагістычным цэнтры, аднак частка мігрантаў палічыла за лепшае застацца ля ПП "Брузгі" і начаваць у палатках.