Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Еўрасаюз выдзеліць грошы на дапамогу мігрантам ля беларускай мяжы

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа мяжы ў лагеры мігрантаў
На мяжы ў лагеры мігрантаў - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2021
Падпісацца
Сродкі выдаткуюць на набыццё прадуктаў харчавання, коўдраў, лекаў і прадметаў асабістай гігіены, паведамілі ў Еўракамісіі.
МІНСК, 17 ліс — Sputnik. ЕС выдзеліць 700 тысяч еўра на аказанне тэрміновай дапамогі мігрантам з блізкаўсходніх краін, якія зараз знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы.
Пра гэта сказана ў заяве Еўракамісіі, апублікаванай на афіцыйным сайце вышэйшага органа выканаўчай улады ЕС.
"ЕС падтрымлівае сваіх партнёраў па аказанні гуманітарнай дапамогі, каб аблегчыць пакуты людзей, якія знаходзяцца на мяжы… Заклікаю забяспечыць пастаянны доступ гуманітарных арганізацый з абодвух бакоў для аказання дапамогі большай колькасці мігрантаў",– заявіў еўракамісар Янез Ленарчыч.
Паведамляецца, што мігрантам акажуць гумадапамогу праз Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа.
Асноўныя мэты гуманітарнай дапамогі: набыццё прадуктаў харчавання для бежанцаў, коўдраў, лекаў і сродкаў гігіены.

Абвастрэнне абстаноўкі на мяжы

Вялікая група мігрантаў сабралася ля беларуска-польскай мяжы 8 лістапада. Яны разбілі лагер, у якім правялі тыдзень, а ў панядзелак, 15 лістапада, перамясціліся да пункта пропуску "Брузгі". У аўторак абстаноўка абвастрылася.
Некаторыя мігранты распачалі спробу прарвацца на тэрыторыю сумежнай краіны. Для гэтага яны паспрабавалі дэмантаваць загароды.
Каб адціснуць бежанцаў, польскі бок прымяніў слёзатачывы газ, светлашумавыя гранаты і вадамёты. У адказ у іх паляцелі камяні, плітка і палкі.
Бліжэй да вечара сітуацыя стабілізавалася, мігрантам не ўдалося прарваць ачапленне. Некаторыя пазней размясціліся ў лагістычным цэнтры "Брузгі", дзе беларускія ўлады арганізавалі для бежанцаў начлег.
Нагадаем, некалькі тысяч мігрантаў з краін блізкага Усходу знаходзяцца ля межаў Беларусі вось ужо больш за тыдзень. Яны хочуць патрапіць у Германію, але польскі бок іх не прапускае.
Чытайце таксама:
Сірыйскае дзіця без прытомнасці знайшлі каля мяжы - ім займаюцца медыкі
Смецце, вадамёты і сілавікі: як пачалася раніца для мігрантаў на мяжы
Усе іракцы, якія хочуць вярнуцца на радзіму, змогуць гэта зрабіць бясплатна - консул
Стужка навiн
0