Стала вядома эфектыўнасць "Спутник V" пасля вакцынацыі ў Беларусі

© Sputnik / Владимир Трефилов / Перайсці ў медыябанкШпрыц і ампула на фоне лагатыпа "Спутник V"
Шпрыц і ампула на фоне лагатыпа Спутник V - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2021
Падпісацца
Аналіз эфектыўнасці вакцыны заснаваны на дадзеных аналізаў больш за 1,2 млн чалавек, якія прышчапіліся ў Беларусі двума кампанентамі расійскай вакцыны.
МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Эфектыўнасць вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" пасля вакцынацыі часткі насельніцтва ў Беларусі перавысіла 96%, пра гэта сведчаць апублікаваныя навуковыя прэпрынты на медпартале MedRxiv, паведамляе Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).
"Расійскі фонд прамых інвестыцый аб'яўляе вынікі новага даследавання вакцыны супраць каронавіруса "Спутник V" у Рэспубліцы Беларусь, якое прадэманстравала высокую бяспеку прэпарата і эфектыўнасць 96,3 працэнты", - гаворыцца ў паведамленні.
У РФПІ адзначылі, што аналіз эфектыўнасці вакцыны заснаваны на дадзеных аналізаў больш за 1,2 мільёны чалавек, якія атрымалі абодва кампаненты прэпарата ў перыяд са студзеня па верасень 2021 года.
"Пацверджана высокая эфектыўнасць расійскай вакцыны, у тым ліку, супраць дэльта-варыянту каронавіруса, які дамінаваў у Беларусі з ліпеня бягучага года", - адзначае РФПІ.
Таксама даследаванне пацвердзіла высокі профіль бяспекі "Спутника V".
"Пабочныя з'явы пасля вакцынацыі былі лёгкімі або сярэднімі, выпадкаў смерці, звязаных з вакцынацыяй, не зарэгістравана", - дадалі ў фондзе.
Новае даследаванне пацвердзіла раней апублікаваныя ў верасні 2021 года даныя.
Тады эфектыўнасць "Спутника V" у Беларусі склала 97,2 працэнты. Такія высновы атрыманы на аснове даных больш як 860 тыс. чалавек, прышчэпленых за перыяд са студзеня па ліпень 2021 года.

Вакцына "Спутник V" у Беларусі

Беларусь былла першай замежнай дзяржавай, якая зарэгістравала вакцыну "Спутник V". Рэспубліка стала прымяняць прэпарат для масавай вакцынацыі насельніцтва.
На гэты момант у Беларусі арганізавана вытворчасць гэтай вакцыны з так званага паўпрадукта, але ў планах - выраб па поўным цыкле. Такі "Спутник V" паступіць у краіне ў грамадзянскі абарот да чэрвеня 2022 года.
Потым прэпарат можна будзе таксама адпраўляць на экспарт. Па словах прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, агульны аб'ём вытворчасці "Спутник V" - больш за 10 млн доз у год, чатыры з іх - для Беларусі.
Чытайце таксама:
Гінцбург расказаў, калі патрэбна рэвакцынацыя "Спутником Лайт"
Колькі трэба антыцел для абароны ад штама "дэльта", расказалі навукоўцы
У Беларусі дамінуе дэльта-штам: пацыенты маладзейшыя і "цяжэйшыя"
Стужка навiн
0