Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

За мінулыя суткі 15 мігрантаў звярнуліся па медыцынскую дапамогу – Мінздароўя

© Sputnik / Виктор ТолочкоМедыкі ў цэнтры размяшчэння мігрантаў
Медыкі ў цэнтры размяшчэння мігрантаў - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2021
Падпісацца
Гэтую ноч частка бежанцаў упершыню правяла ў цяпле: пасля ледзянога "душу" польскіх вадамётаў ім прапанавалі перабрацца ў лагістычны цэнтр непадалёк ад пагранперахода.
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. За апошнія 24 гадзіны на прыгранічнай тэрыторыі ў раёне пункта пропуску "Брузгі" былі зарэгістраваны 15 выпадкаў аказання меддапамогі, паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя краіны.
У лагістычным цэнтры, куды перабралася частка мігрантаў у аўторак увечары, увесь час дзяжурыла брыгада хуткай. За мінулую ноч яна аказала дапамогу чацвярым, у тым ліку - аднаму дзіцяці.
Аднагадовы малыш з дыягназам востры гастраэнтэрыт шпіталізаваны з мамай у дзіцячую абласную бальніцу. "Цяпер медыкам удалося стабілізаваць яго стан", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Двое дарослых атрымалі меддапамогу на месцы, яшчэ адзін чалавек з нырачнай колікай быў шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне.
"Цяпер у бальніцах Гродна знаходзяцца на шпіталізацыі шэсць пацыентаў з ліку бежанцаў, з іх чацвёра дзяцей", - адзначылі ў ведамстве.
Як паведамляе карэспандэнт Sputnik, на дадзены момант у лагістычным цэнтры знаходзяцца каля 1200 бежанцаў, прыкладна столькі ж засталося ў лагеры.
Мігранты на пункце пропуску Брузгі - Sputnik Беларусь, 1920, 16.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Прастудзіліся: бежанцы пачалі звяртацца да медыкаў са скаргамі на кашаль
Таксама на Sputnik:
Лісковіч: медыкі ў цэнтры не выявілі ў мігрантаў сур'ёзных захворванняў
Для жанчын і дзяцей з мяжы арганізавалі начлег у лагістычным цэнтры
Усе іракцы, якія хочуць вярнуцца на радзіму, змогуць гэта зрабіць бясплатна - консул
Польшча пагражае прымяненнем зброі на мяжы ў выпадку неабходнасці
Газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты: Польшча сустрэла мігрантаў – відэа
Разгон мігрантаў польскімі сілавікамі на мяжы - фота
Расправа на мяжы: польскія сілавікі прымянілі газ і светлашумавыя гранаты
Стужка навiн
0