Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларускія медыкі пачнуць вакцынаваць бежанцаў на мяжы

© Sputnik / Илья Наймушин / Перайсці ў медыябанкМедработнік падчас вакцынацыі супраць COVID-19 прэпаратам Sputnik-V, архіўнае фота
Медработнік падчас вакцынацыі супраць COVID-19 прэпаратам Sputnik-V, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2021
Падпісацца
Акрамя гэтага, каля лагістычнага цэнтра будуць працаваць аўтакрамы з таварамі і пункты абмену валют.
МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Прынята рашэнне аб тым, каб правакцынаваць бежанцаў, якія затрымаліся на беларускай польскай мяжы, ад каронавіруснай інфекцыі, паведаміў старшыня камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета рэспублікі Віктар Лісковіч.
"Вакцынацыя, якая будзе сёння пачата, гэта вельмі вялікі крок для таго, каб максімальна захаваць іх здароўе", - сказаў ён.
Паводле слоў Лісковіча, было шмат зваротаў ад саміх бежанцаў і наконт масак, і наконт вакцынацыі ад каронавіруса.
"Яны прасілі вакцынацыю і мы вырашылі гэтае пытанне", - сказаў сенатар, адзначыўшы, што робіцца "ўсё неабходнае, каб мінімізаваць распаўсюджванне інфекцыйных захворванняў".
Ён таксама падкрэсліў, што беларускі бок робіць усё магчымае, каб бежанцы не адчувалі "вельмі жорсткіх умоў ад знаходжання пад адкрытым небам, каб яны мелі дах над галавой і ежу".
Лісковіч таксама расказаў, што абстаноўка ў лагістычным цэнтры, дзе знаходзіцца ўжо большая частка ад усіх бежанцаў, "спакойная, кіраваная, у іх ёсць усё неабходнае для жыццядзейнасці".
Паводле яго слоў, каля лагістычнага цэнтра будзе працаваць аўтакрама, каб мігранты маглі купіць тое, што хочуць, таксама будуць адкрыты пункт абмену валют. Акрамя гэтага, сказаў сенатар, сёння дзецям мігрантаў беларускія валанцёры прывезлі цацкі.
Сняданак у лагеры мігрантаў - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Сыркі, кукурузныя палачкі і па бохану хлеба: чым кармілі раніцай бежанцаў
Стужка навiн
0