https://bel.sputnik.by/20211118/galochanka-padpsany-se-plany-realzatsy-sayuznykh-pragram-1058068046.html
Галоўчанка: падпісаны ўсе планы рэалізацыі саюзных праграм
Галоўчанка: падпісаны ўсе планы рэалізацыі саюзных праграм
Sputnik Беларусь
Урады дзвюх краін маюць дакладныя планы рэалізацыі праграм у рамках Саюзнай дзяржавы, дзе вызначаны адказныя службовыя асобы з абодвух бакоў. 18.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-18T18:00+0300
2021-11-18T18:00+0300
2021-11-18T18:00+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
раман галоўчанка
саюзныя праграмы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056366437_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_0758a3dc3f6340940d4356e70a21f8ca.jpg
МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Важна ўдыхнуць новае жыццё ў сумесныя эканамічныя праекты, сказаў прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы са сваім расійскім калегам Міхаілам Мішусціным у Ерэване.Паводле яго слоў, цяпер выбудаваны дакладны механізм маніторынгу таго, як рэалізуюцца саюзныя праграмы, якія былі зацверджаны на Вышэйшым дзяржсавеце.У адказ на гэта кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін заявіў, што, паводле яго інфармацыі, калегі план ужо падпісалі і накіравалі беларускаму боку.Пасля чаго беларускі прэм'ер прапанаваў лічыць, што ўсе планы па рэалізацыі саюзных праграм падпісаны. Адказныя чыноўнікі вызначаны, і ў іх добры ўзровень узаемадзеяння.Раман Галоўчанка лічыць, што важна ўдыхнуць новае жыццё ў сумесныя эканамічныя праекты, якія рэалізуюцца суб'ектамі гаспадарання Беларусі і Расіі."Трэба знайсці эканамічныя праекты, дзе будуць задзейнічаны бізнесы дзвюх краін, якія будуць працаваць на ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу нашых дзяржаў. Гэта датычыцца і праграм па імпартазамяшчэнні, і асваенні новай навукова-тэхнічнай і прамысловай прадукцыі. Гэта наша эканамічная бяспека і Расіі, і Беларусі, і Саюзнай дзяржавы", - падсумаваў кіраўнік беларускага ўрада.
https://bel.sputnik.by/20211118/mshustsn-urad-pacha-realzatsyyu-rashennya-vysheyshaga-dzyarzhsaveta-1058063577.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056366437_84:0:1221:853_1920x0_80_0_0_2df8bc34f02cc59bc65991950583c974.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, раман галоўчанка, саюзныя праграмы
саюзная дзяржава, раман галоўчанка, саюзныя праграмы
Галоўчанка: падпісаны ўсе планы рэалізацыі саюзных праграм
Урады дзвюх краін маюць дакладныя планы рэалізацыі праграм у рамках Саюзнай дзяржавы, дзе вызначаны адказныя службовыя асобы з абодвух бакоў.
МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Важна ўдыхнуць новае жыццё ў сумесныя эканамічныя праекты, сказаў прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы са сваім расійскім калегам Міхаілам Мішусціным у Ерэване.
Паводле яго слоў, цяпер выбудаваны дакладны механізм маніторынгу таго, як рэалізуюцца саюзныя праграмы, якія былі зацверджаны на Вышэйшым дзяржсавеце.
"Планы па рэалізацыі мерапрыемстваў саюзных праграм падпісаны практычна ўсе акрамя адной па рынку сувязі. Адзін план яшчэ застаўся на расійскім баку", - адзначыў Раман Галоўчанка.
У адказ на гэта кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін заявіў, што, паводле яго інфармацыі, калегі план ужо падпісалі і накіравалі беларускаму боку.
Пасля чаго беларускі прэм'ер прапанаваў лічыць, што ўсе планы па рэалізацыі саюзных праграм падпісаны. Адказныя чыноўнікі вызначаны, і ў іх добры ўзровень узаемадзеяння.
Раман Галоўчанка лічыць, што важна ўдыхнуць новае жыццё ў сумесныя эканамічныя праекты, якія рэалізуюцца суб'ектамі гаспадарання Беларусі і Расіі.
"Трэба знайсці эканамічныя праекты, дзе будуць задзейнічаны бізнесы дзвюх краін, якія будуць працаваць на ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу нашых дзяржаў. Гэта датычыцца і праграм па імпартазамяшчэнні, і асваенні новай навукова-тэхнічнай і прамысловай прадукцыі. Гэта наша эканамічная бяспека і Расіі, і Беларусі, і Саюзнай дзяржавы", - падсумаваў кіраўнік беларускага ўрада.