Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Польшча паведаміла Мінску аб прыпыненні грузавых чыгуначных зносін у "Кузніцы"

© SputnikЧыгуначная станцыя "Кузня Беластоцкая"
Чыгуначная станцыя Кузня Беластоцкая - Sputnik Беларусь, 1920, 19.11.2021
Падпісацца
Беларускі бок паведаміў аб гатоўнасці аднавіць работу аўтадарожнага пункта пропуску "Брузгі".
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі атрымаў афіцыйны ліст ад польскага боку адносна яго намеру прыпыніць з 21 лістапада грузавыя зносіны ў чыгуначным пункце пропуску "Кузніца", паведамілі ў ДПК.
"У сувязі з гэтым Дзяржпагранкамітэт накіраваў адказ з растлумачэннем бягучай сітуацыі паблізу аўтадарожнага пункта пропуску "Брузгі" (з польскага боку - "Кузня Беластоцкая"), а таксама праінфарміраваў аб мерах, якія прымаюцца для ўрэгулявання сітуацыі і адсутнасці пагрозы для супрацоўнікаў польскіх службаў", - паведамілі Sputnik у пятніцу ў прэс-службе ДПК.
Таксама беларускі бок паведаміў аб гатоўнасці аднавіць работу аўтадарожнага пункта пропуску "Брузгі".
Напярэдадні Польшча прыгразіла Беларусі закрыць чыгуначны пункт пропуску ў "Кузніцы", калі не будзе стабілізавана сітуацыя на мяжы. Польскае Міністэрства ўнутраных справаў удакладніла, што сытуацыя каля пункту пропуску павінна быць урэгулявана да нядзелі 21 лістапада.
Акрамя таго, прафсаюз польскай чыгункі заклікаў Міністэрства інфраструктуры і ўласнае кіраўніцтва не ажыццяўляць перавозкі праз мяжу з Беларуссю ў сувязі з асцярогамі за асабістую бяспеку чыгуначнікаў.
Цяпер у сувязі з міграцыйным крызісам на беларуска-польскай мяжы аўтамабільны прыгранічны рух праз пераход у Кузніцы часова прыпынены - пункт пропуску не працуе з 9 лістапада.

Міграцыйны крызіс

Краіны Еўрасаюза і Польшча абвінавачваюць Мінск у стварэнні міграцыйнага крызісу на граніцы і заклікаюць да ўвядзення санкцый. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што ў гэтай сітуацыі вінаваты самі краіны Захаду, з-за дзеянняў якіх людзі ўцякаюць ад вайны.
Цяпер на мяжы знаходзіцца каля 2 тысяч мігрантаў, якую чакаюць адкрыцця гуманітарнага калідора, каб прайсці ў Германію.
Быт мигрантов в логистическом центре - Sputnik Беларусь, 1920, 19.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Як зладзілі свой побыт мігранты ў лагістычным цэнтры - фота
Стужка навiн
0