https://bel.sputnik.by/20211119/rasysk-chyrvony-kryzh-pacha-zbor-dapamog-bezhantsam-na-myazhy-1058099268.html
Расійскі Чырвоны крыж пачаў збор дапамогі бежанцам на мяжы
Расійскі Чырвоны крыж пачаў збор дапамогі бежанцам на мяжы
Sputnik Беларусь
Плануецца, што ў першай партыі гуманітарнай дапамогі будзе тэрмабялізна і памперсы. 19.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-19T17:11+0300
2021-11-19T17:11+0300
2021-11-19T17:11+0300
калючая загарода еўрасаюза
бежанцы
нелегальныя мігранты
беларускі чырвоны крыж
дапамога
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/13/1058083337_0:191:3000:1879_1920x0_80_0_0_af093818f1dd7ff04832af4253574b5f.jpg
МІНСК, 19 ліс — Sputnik. Расійскі Чырвоны Крыж пачаў збор гуманітарнай дапамогі бежанцам на беларуска-польскай мяжы, паведаміла Sputnik прэс-сакратар РЧК Дар'я Байгазінава."Мы ўзаемадзейнічаем па гэтым пытанні з нашымі калегамі з Беларускага Чырвонага крыжа", - сказала яна.Паводле яе слоў, цяпер размова ідзе аб партыях тэрмабялізны, прадуктах, памперсах. Прэс-сакратар таксама ўдакладніла, што праз РЧК вырашылі аказаць дапамогу шэраг НКА. "Мы зараз з імі таксама ўзаемадзейнічаем," - сказала яна.Байгазінава паведаміла, што пакуль няма дакладнай даты, калі гуманітарная дапамога адправіцца ў Беларусь. "Цяпер Беларускі Чырвоны крыж праводзіць анкетаванне і ўдакладняе, у чым дадаткова маюць патрэбу бежанцы", - сказала яна.У сваю чаргу ў сакратарыяце Беларускага чырвонага крыжа Sputnik таксама паведамілі, што ідзе ўзаемадзеянне з калегамі з Расійскага Чырвонага Крыжа. "Пакуль няма дакладнай даты, калі прыбудзе першы гуманітарны канвой, можа ў гэтую нядзелю, можа ў пачатку тыдня", - сказалі ў БЧК.Беларускі Чырвоны крыж двойчы на дзень дастаўляе ежу бежанцам, гэтым займаюцца валанцёры Гродзенскай арганізацыі БЧК. Паводле папярэдніх падлікаў, штодзень мігрантам раздаюць больш за 8 тон кансерваў, у ліку якіх тушонка, згушчанае малако, сокі. Цяпер у лагістычным цэнтры знаходзіцца каля 2 тысяч мігрантаў.На мінулым тыдні ў лесапаласе каля мяжы Беларусі з Польшчай утварыўся стыхійны лагер бежанцаў, які налічваў больш за 2 тысячы чалавек. У гэты панядзелак бежанцы перабраліся непасрэдна да пункта пропуску на беларуска-польскай мяжы, а ў аўторак зрабілі спробу прарыву мяжы, але яе спынілі польскія сілавікі з дапамогай спецсродкаў. Пасля інцыдэнту мігранты па дазволе беларускіх уладаў перабраліся ў лагістычны цэнтр недалёка ад мяжы.
https://bel.sputnik.by/20211119/yak-zladzl-svoy-pobyt-mgranty--lagstychnym-tsentry---fota-1058093335.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/13/1058083337_190:0:2857:2000_1920x0_80_0_0_a3678070b3ed5b9f6e7caa9de7500e58.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бежанцы, нелегальныя мігранты, беларускі чырвоны крыж, дапамога
бежанцы, нелегальныя мігранты, беларускі чырвоны крыж, дапамога
Расійскі Чырвоны крыж пачаў збор дапамогі бежанцам на мяжы
Плануецца, што ў першай партыі гуманітарнай дапамогі будзе тэрмабялізна і памперсы.
МІНСК, 19 ліс — Sputnik. Расійскі Чырвоны Крыж пачаў збор гуманітарнай дапамогі бежанцам на беларуска-польскай мяжы, паведаміла Sputnik прэс-сакратар РЧК Дар'я Байгазінава.
"Мы ўзаемадзейнічаем па гэтым пытанні з нашымі калегамі з Беларускага Чырвонага крыжа", - сказала яна.
Паводле яе слоў, цяпер размова ідзе аб партыях тэрмабялізны, прадуктах, памперсах. Прэс-сакратар таксама ўдакладніла, што праз РЧК вырашылі аказаць дапамогу шэраг НКА. "Мы зараз з імі таксама ўзаемадзейнічаем," - сказала яна.
Байгазінава паведаміла, што пакуль няма дакладнай даты, калі гуманітарная дапамога адправіцца ў Беларусь. "Цяпер Беларускі Чырвоны крыж праводзіць анкетаванне і ўдакладняе, у чым дадаткова маюць патрэбу бежанцы", - сказала яна.
У сваю чаргу ў сакратарыяце Беларускага чырвонага крыжа Sputnik таксама паведамілі, што ідзе ўзаемадзеянне з калегамі з Расійскага Чырвонага Крыжа. "Пакуль няма дакладнай даты, калі прыбудзе першы гуманітарны канвой, можа ў гэтую нядзелю, можа ў пачатку тыдня", - сказалі ў БЧК.
Беларускі Чырвоны крыж двойчы на дзень дастаўляе ежу бежанцам, гэтым займаюцца валанцёры Гродзенскай арганізацыі БЧК. Паводле папярэдніх падлікаў, штодзень мігрантам раздаюць больш за 8 тон кансерваў, у ліку якіх тушонка, згушчанае малако, сокі. Цяпер у лагістычным цэнтры знаходзіцца каля 2 тысяч мігрантаў.
На мінулым тыдні ў лесапаласе каля мяжы Беларусі з Польшчай утварыўся стыхійны лагер бежанцаў, які налічваў больш за 2 тысячы чалавек. У гэты панядзелак бежанцы перабраліся непасрэдна да пункта пропуску на беларуска-польскай мяжы, а ў аўторак зрабілі спробу прарыву мяжы, але яе спынілі польскія сілавікі з дапамогай спецсродкаў. Пасля інцыдэнту мігранты па дазволе беларускіх уладаў перабраліся ў лагістычны цэнтр недалёка ад мяжы.