Без удзелу Мінска: міжнародная канферэнцыя па Беларусі пройдзе ў Аўстрыі

© Pixabay/mherfurtВена, Аўстрыя
Вена, Аўстрыя - Sputnik Беларусь, 1920, 22.11.2021
Падпісацца
Як заявіў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей, тэма абмяркоўвалася, але на гэты момант "ініцыятыва бясплённая і недружалюбная".
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Міжнародная канферэнцыя па Беларусі пройдзе ў анлайн-рэжыме з-за ўведзенага ў Аўстрыі лакдаўна, Мінск у ёй удзельнічаць не будзе.
У МЗС Аўстрыі паведамілі, што ўдзел прымуць канцлер і кіраўнік міністэрства замежных спраў гэтай краіны, а таксама кіраўнікі МЗС Германіі, Фінляндыі, Славакіі, Славеніі, Эстоніі і Літвы. Таксама ў форуме будуць удзельнічаць экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская і камісар ЕС па пытаннях суседства і пашырэння Олівер Вархеі.
"Канферэнцыя павінна ўнесці канструктыўны ўклад, паслаць важны палітычны сігнал і вызначыць магчымыя падыходы для вырашэння сітуацыі. Статус-кво ў Беларусі, палітычная канфрантацыя проста недапушчальныя", - паведамілі ў аўстрыйскім МЗС.

Мінск не ўдзельнічае

Раней кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей сказаў, што прапанаваная Аўстрыяй канферэнцыя - "бясплённая і бессэнсоўная задума". Паводле яго слоў, аўстрыйскія ўлады вельмі настойліва ўпрошвалі Беларусь узяць удзел у гэтай канферэнцыі. Аднак, як адзначыў Макей, гэта "абсалютна пустая і бессэнсоўная задума".
"Гаворка ідзе аб нейкім аднаўленні, рэканструкцыі Беларусі, як быццам Беларусь - гэта краіна, якая ляжыць у руінах, дзе цалкам разбурана эканоміка. Сітуацыя сёння выглядае зусім інакш: нягледзячы на ​​санкцыі, эканоміка развіваецца, валавы ўнутраны прадукт расце", - заявіў міністр.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь, 1920, 19.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Макей адмаўляе дачыненне Мінска да арганізацыі міграцыйнага крызісу
Чытайце таксама:
Макей - Барэлю: мы гатовы да дыялогу з ЕС
У МЗС РБ расказалі, якія меры зроблены для зніжэння патоку мігрантаў
Тэатр абсурду: МЗС выказаўся аб кансультацыях у СБ ААН па мігрантах
Макей распавёў пра гібрыдную вайну, мігрантаў і дыялог з ЕС
Макей распавёў аб мігрантах, санкцыях і інцыдэнце з Ryanair
Стужка навiн
0