https://bel.sputnik.by/20211122/kantsler-astry-uzaemadzeyanne-z-lukashenkam-neabkhodna-1058162994.html
Канцлер Аўстрыі: узаемадзеянне з Лукашэнкам неабходна
Канцлер Аўстрыі: узаемадзеянне з Лукашэнкам неабходна
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нядаўна заявіў, што Мінск будзе патрабаваць ад Германіі забраць бежанцаў, якія знаходзяцца на граніцы. 22.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-22T17:32+0300
2021-11-22T17:32+0300
2021-11-22T17:32+0300
калючая загарода еўрасаюза
аляксандр лукашэнка
аўстрыя
нелегальныя мігранты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/16/1058161299_0:0:2706:1523_1920x0_80_0_0_0f51d71f6971709bdc5c5de179621802.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Канцлер Аўстрыі Аляксандр Шаленберг усумніўся, што прамы дыялог з Беларуссю можа да нечага прывесці, але лічыць неабходным узаемадзеянне, адзначыў ён на прэс-канферэнцыі.Паводле яго слоў, калі паглядзець на публічныя заявы прэзідэнта Беларусі, то ёсць сумненні, што прамы дыялог дасць вынік."Але інстынктыўна скажу - так, у канчатковым выніку нам трэба ўзаемадзейнічаць", - сказаў Шаленберг.Таксама ён падкрэсліў, што санкцыі не могуць з'яўляцца адзінай мовай зносін, неабходны дыялог з грамадзянскай супольнасцю ў рэспубліцы.Акрамя таго, Шаленберг дадаў, што ЕС не павінен паддавацца "шантажу" Лукашэнкі, замест гэтага неабходна сумесна рэагаваць на гібрыдную атаку на Еўрасаюз на беларуска-польскай мяжы.Канферэнцыя ў АўстрыіМіжнародная канферэнцыя па Беларусі праходзіць у анлайн-рэжыме з-за ўведзенага ў Аўстрыі лакдаўна, Мінск у ёй не ўдзельнічае.Удзел у ёй бяруць канцлер і кіраўнік міністэрства замежных спраў гэтай краіны, а таксама кіраўнікі МЗС Германіі, Фінляндыі, Славакіі, Славеніі, Эстоніі і Літвы."Канферэнцыя павінна ўнесці канструктыўны ўклад, паслаць важны палітычны сігнал і вызначыць магчымыя падыходы для вырашэння сітуацыі. Статус-кво ў Беларусі, палітычная канфрантацыя проста недапушчальныя", - паведамлялі ў аўстрыйскім МЗС.Стыхійны лагер на мяжыВялікая група мігрантаў сабралася ля беларуска-польскай мяжы 8 лістапада. Яны разбілі лагер, у якім правялі тыдзень, а ў панядзелак, 15 лістапада, перамясціліся да пункта пропуску "Брузгі". У аўторак, 16 лістапада, абстаноўка абвастрылася.Некаторыя мігранты распачалі спробу прарвацца на тэрыторыю сумежнай краіны. Для гэтага яны паспрабавалі дэмантаваць загароды.Каб адціснуць бежанцаў, польскі бок прымяніў слёзатачывы газ, светлашумавыя гранаты і вадамёты. У адказ у іх паляцелі камяні, плітка і палкі. Бліжэй да вечара сітуацыя стабілізавалася, мігрантам не ўдалося прарваць ачапленне.У выніку ўсе мігранты пазней размясціліся ў лагістычным цэнтры "Брузгі", дзе беларускія ўлады арганізавалі для бежанцаў начлег.Чытайце таксама:
аўстрыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/16/1058161299_0:0:2706:2031_1920x0_80_0_0_630195768393108bd3b5b6358493509a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, аўстрыя, нелегальныя мігранты
аляксандр лукашэнка, аўстрыя, нелегальныя мігранты
Канцлер Аўстрыі: узаемадзеянне з Лукашэнкам неабходна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нядаўна заявіў, што Мінск будзе патрабаваць ад Германіі забраць бежанцаў, якія знаходзяцца на граніцы.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Канцлер Аўстрыі Аляксандр Шаленберг усумніўся, што прамы дыялог з Беларуссю можа да нечага прывесці, але лічыць неабходным узаемадзеянне, адзначыў ён на прэс-канферэнцыі.
Паводле яго слоў, калі паглядзець на публічныя заявы прэзідэнта Беларусі, то ёсць сумненні, што прамы дыялог дасць вынік.
"Але інстынктыўна скажу - так, у канчатковым выніку нам трэба ўзаемадзейнічаць", - сказаў Шаленберг.
Таксама ён падкрэсліў, што санкцыі не могуць з'яўляцца адзінай мовай зносін, неабходны дыялог з грамадзянскай супольнасцю ў рэспубліцы.
Акрамя таго, Шаленберг дадаў, што ЕС не павінен паддавацца "шантажу" Лукашэнкі, замест гэтага неабходна сумесна рэагаваць на гібрыдную атаку на Еўрасаюз на беларуска-польскай мяжы.
"Вельмі напружаная абстаноўка, якую мы назіраем на мяжы Беларусі і Польшчы, і цынічнае выкарыстанне мігрантаў у якасці зброі супраць Еўрасаюза, якое працягваецца, паказвае, што сітуацыя цяпер пагаршаецца. З майго пункту гледжання, зразумела адно: ЕС не павінен паддавацца шантажу Лукашэнкі, мы павінны рэагаваць адзіным фронтам і ясна на гэтую спансіраваную дзяржавай гібрыдную атаку на Еўрасаюз", – заявіў Шаленберг на прэс-канферэнцыі.
Міжнародная канферэнцыя па Беларусі праходзіць у анлайн-рэжыме з-за ўведзенага ў Аўстрыі лакдаўна, Мінск у ёй не ўдзельнічае.
Удзел у ёй бяруць канцлер і кіраўнік міністэрства замежных спраў гэтай краіны, а таксама кіраўнікі МЗС Германіі, Фінляндыі, Славакіі, Славеніі, Эстоніі і Літвы.
"Канферэнцыя павінна ўнесці канструктыўны ўклад, паслаць важны палітычны сігнал і вызначыць магчымыя падыходы для вырашэння сітуацыі. Статус-кво ў Беларусі, палітычная канфрантацыя проста недапушчальныя", - паведамлялі ў аўстрыйскім МЗС.
Вялікая група мігрантаў сабралася ля беларуска-польскай мяжы 8 лістапада. Яны разбілі лагер, у якім правялі тыдзень, а ў панядзелак, 15 лістапада, перамясціліся да пункта пропуску "Брузгі". У аўторак, 16 лістапада, абстаноўка абвастрылася.
Некаторыя мігранты распачалі спробу прарвацца на тэрыторыю сумежнай краіны. Для гэтага яны паспрабавалі дэмантаваць загароды.
Каб адціснуць бежанцаў, польскі бок прымяніў слёзатачывы газ, светлашумавыя гранаты і вадамёты. У адказ у іх паляцелі камяні, плітка і палкі. Бліжэй да вечара сітуацыя стабілізавалася, мігрантам не ўдалося прарваць ачапленне.
У выніку ўсе мігранты пазней размясціліся ў лагістычным цэнтры "Брузгі", дзе беларускія ўлады арганізавалі для бежанцаў начлег.
Польшча, Чэхія, Славакія і Венгрыя
абмяркуюць "беларускіх" мігрантаўЛукашэнка: Беларусь будзе патрабаваць ад Германіі
забраць бежанцаўФранцыя спадзяецца, што
Пуцін умяшаецца ў сытуацыю на мяжы Беларусі і Польшчы