https://bel.sputnik.by/20211123/snoptyk-pra-nadvore-sneg-rastane-a-da-kantsa-lstapada-budze-tsyapley-chym-zvychayna-1058193523.html
Сіноптыкі пра надвор'е: снег растане, а да канца лістапада будзе цяплей чым звычайна
Сіноптыкі пра надвор'е: снег растане, а да канца лістапада будзе цяплей чым звычайна
Sputnik Беларусь
На беларуска-польскай мяжы ў Гродзенскай вобласці істотных ападкаў да выхадных не прагназуецца, ноччу будзе слабы "мінус", а днём - +1..6°С. 23.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-23T17:58+0300
2021-11-23T17:58+0300
2021-11-23T17:58+0300
надвор'е
снег
сіноптыкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0f/1046917588_0:94:1800:1107_1920x0_80_0_0_9d81bd31aadf8ed2b9067afc8100c2cf.jpg
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Тэмпература паветра ў Беларусі да канца восені будзе вышэйшай за сярэднюю кліматычную норму, у некаторыя з дзён чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу, паведамілі ў Белгідрамеце.Паводле іх слоў, з-за таго, што ў найбліжэйшыя дні тэрыторыя рэспублікі будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, істотна снежнае покрыва не абновіцца.Як і прагназавалася, праз тэрыторыю Беларусі праходзяць атмасферныя франты, якія прывялі да выпадзення ападкаў у выглядзе снегу. Па стане на сярэдзіну дня аўторка, у паўднёва-заходніх раёнах, у прыватнасці па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, снег ужо пераходзіць у мокры снег з дажджом", – удакладнілі ў Белгідрамеце.Практычна без ападкаўДа ночы атмасферны фронт перамесціцца на ўсход краіны, таму ў начны час па рэспубліцы чакаецца кароткачасовы снег, а днём істотных ападкаў не будзе.Яны паведамілі, што тэмпература ноччу з аўторка на сераду будзе ад -4 да +2°С, а па ўсходзе яшчэ падмарозіць - да -5..7°С, а днём у сераду ўжо будзе ад 0 да +6°С."У чацвер і ў пятніцу тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам павышанага атмасфернага ціску, таму ападкаў будзе няшмат. Але ў ранішнія гадзіны чакаюцца слабыя туманы. Што да тэмпературнага фону, то ноччу можна чакаць ваганні: ад -3 да +4°С, а у дзённыя гадзіны – 0..+7°С”, – сказалі сіноптыкі, удакладніўшы, што гэта вышэй за кліматычную норму.Цыклоны з ІталііПачынаючы з суботы 27 лістапада надвор'е ў рэспубліцы пачне псавацца.У гэты дзень у асобных раёнах прагназуецца туман, слабы галалёд, але тэмпература будзе павышанай - ноччу ад -2 да +4°С, днём - ад 0 да +5°С, а па паўднёвым усходзе - да +8°С.У нядзелю на большай частцы рэспублікі чакаюцца ападкі - мокры снег з дажджом, у асобных раёнах прагназуюцца туманы. Уначы будзе ад -3 да +3°С, а днём ад 0 да +6°С, а па поўдні - да +8°С."Прыкладна такое ж надвор'е захавацца да канца месяца", - сказалі суразмоўцы агенцтва.Надвор'е на мяжыАдказваючы на пытанне аб тым, якое надвор'е будзе ў бліжэйшы час на беларуска-польскай мяжы, да якой прыкавана ўвага з-за мігрантаў з Блізкага Усходу, сіноптыкі сказалі: "Па Гродзенскай вобласці з надвор'ем вельмі нядрэнна. Істотных ападкаў да выхадных не будзе. Тэмпература паветра на чацвер, пятніцу і суботу будзе ад -3 да +4°С уначы, а днём - +1..6°С".
https://bel.sputnik.by/20211118/vdeafakt-gatovy-da-zmy---u-vtsebsku-dze-sneg-1058055112.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0f/1046917588_100:0:1700:1200_1920x0_80_0_0_173c5bc796281c72825f72325e875d97.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, снег, сіноптыкі
надвор'е, снег, сіноптыкі
Сіноптыкі пра надвор'е: снег растане, а да канца лістапада будзе цяплей чым звычайна
На беларуска-польскай мяжы ў Гродзенскай вобласці істотных ападкаў да выхадных не прагназуецца, ноччу будзе слабы "мінус", а днём - +1..6°С.
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Тэмпература паветра ў Беларусі да канца восені будзе вышэйшай за сярэднюю кліматычную норму, у некаторыя з дзён чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу, паведамілі ў Белгідрамеце.
"Снег, які выпаў сёння, праляжыць нядоўга, у бліжэйшы час ён растане. Чакаецца, што да канца лістапада ў Беларусі тэмпературны фон будзе вышэйшы за кліматычную норму. Таму сказаць, што гэта снежнае покрыва праляжыць да вясны, нельга", – паведамілі Sputnik у аўторак сіноптыкі.
Паводле іх слоў, з-за таго, што ў найбліжэйшыя дні тэрыторыя рэспублікі будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, істотна снежнае покрыва не абновіцца.
Як і прагназавалася, праз тэрыторыю Беларусі праходзяць атмасферныя франты, якія прывялі да выпадзення ападкаў у выглядзе снегу. Па стане на сярэдзіну дня аўторка, у паўднёва-заходніх раёнах, у прыватнасці па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, снег ужо пераходзіць у мокры снег з дажджом", – удакладнілі ў Белгідрамеце.
Да ночы атмасферны фронт перамесціцца на ўсход краіны, таму ў начны час па рэспубліцы чакаецца кароткачасовы снег, а днём істотных ападкаў не будзе.
"Разам з тым, у начныя і ранішнія гадзіны пры падмарожванні на дарогах будзе ўтварацца галалёдзіца, таму вадзіцелям трэба быць вельмі ўважлівымі", - сказалі сіноптыкі.
Яны паведамілі, што тэмпература ноччу з аўторка на сераду будзе ад -4 да +2°С, а па ўсходзе яшчэ падмарозіць - да -5..7°С, а днём у сераду ўжо будзе ад 0 да +6°С.
"У чацвер і ў пятніцу тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам павышанага атмасфернага ціску, таму ападкаў будзе няшмат. Але ў ранішнія гадзіны чакаюцца слабыя туманы. Што да тэмпературнага фону, то ноччу можна чакаць ваганні: ад -3 да +4°С, а у дзённыя гадзіны – 0..+7°С”, – сказалі сіноптыкі, удакладніўшы, што гэта вышэй за кліматычную норму.
Пачынаючы з суботы 27 лістапада надвор'е ў рэспубліцы пачне псавацца.
"Надвор'е ў Беларусі будуць фарміраваць цыклоны і іх атмасферныя франты, якія прыйдуць з тэрыторыі Італіі. Зноў пачнуцца ападкі - у суботу ў выглядзе мокрага снегу з дажджом", - сказалі сіноптыкі.
У гэты дзень у асобных раёнах прагназуецца туман, слабы галалёд, але тэмпература будзе павышанай - ноччу ад -2 да +4°С, днём - ад 0 да +5°С, а па паўднёвым усходзе - да +8°С.
У нядзелю на большай частцы рэспублікі чакаюцца ападкі - мокры снег з дажджом, у асобных раёнах прагназуюцца туманы. Уначы будзе ад -3 да +3°С, а днём ад 0 да +6°С, а па поўдні - да +8°С.
"Прыкладна такое ж надвор'е захавацца да канца месяца", - сказалі суразмоўцы агенцтва.
Адказваючы на пытанне аб тым, якое надвор'е будзе ў бліжэйшы час на беларуска-польскай мяжы, да якой прыкавана ўвага з-за мігрантаў з Блізкага Усходу, сіноптыкі сказалі: "Па Гродзенскай вобласці з надвор'ем вельмі нядрэнна. Істотных ападкаў да выхадных не будзе. Тэмпература паветра на чацвер, пятніцу і суботу будзе ад -3 да +4°С уначы, а днём - +1..6°С".