https://bel.sputnik.by/20211123/z-pershym-snegam-patsyenty-z-tramam--abmarazhennyam-zvyartayutstsa--balntsy-1058186166.html
З першым снегам: пацыенты з траўмамі і абмаражэннямі звяртаюцца ў бальніцы
З першым снегам: пацыенты з траўмамі і абмаражэннямі звяртаюцца ў бальніцы
Sputnik Беларусь
З надыходам халадоў у першы дзень замаразкаў Міністэрства аховы здароўя зафіксавала і першых пацыентаў з галалёднымі і халадавымі траўмамі. Будзьце асцярожныя... 23.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-23T15:16+0300
2021-11-23T15:16+0300
2021-11-23T15:16+0300
снег
бальніца
траўма
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101350/43/1013504372_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_313e77318c4e89015af4cdfd325d0609.jpg
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. За суткі ў Беларусі да медыкаў звярнуліся 22 пацыенты, якія атрымалі траўмы з-за першых замаразкаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.12 чалавек траўміраваліся з-за галалёду, а 10 чалавек атрымалі абмаражэнні. Некаторым спатрэбілася шпіталізацыя.У Брэсцкай вобласці адзін чалавек трапіў у бальніцу з халадавой траўмай, а ў Віцебскай вобласці 10 пацыентаў за суткі звярнуліся па дапамогу з-за галалёдных траўм, аднаму спатрэбілася шпіталізацыя. У Гомельскай вобласці двум пацыентам спатрэбілася дапамога медыкаў з-за халадавой траўмы, у Гродзенскай шпіталізаваны трое з-за абмарожанняў.У Мінскай вобласці за суткі да ўрачоў звярнуліся пяць пацыентаў: адзін з траўмай галалёднай, чацвёра - з халадавымі. Адзін пацярпелы аказаўся ў бальніцы. У Мінску за суткі амбулаторную дапамогу аказалі аднаму чалавеку з галалёднай траўмай.Патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду:Зіма блізкаПаводле звестак Белгідрамета, у сераду, 24 лістапада, у Беларусі чакаецца туман і галалёдзіца, таму трэба быць асабліва акуратнымі. Воблачна з пераменнымі праясненнямі будзе днём, ноччу магчымы кароткачасовы снег, а днём у асноўным абыдзецца без ападкаў.Уначы замаразкі: слупок тэрмометра апусціцца ад -4 да +2 градусаў, а месцамі будзе і да -7 °C. Днём злёгку пацяплее, тэмпература паветра складзе 0…+6°C.
https://bel.sputnik.by/20211123/mesyats-da-kalyad-krmashy--shopng-u-razgary-1058167242.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101350/43/1013504372_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_fa457cf98ca7b6713b5e30a63392da76.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
снег, бальніца, траўма
З першым снегам: пацыенты з траўмамі і абмаражэннямі звяртаюцца ў бальніцы
З надыходам халадоў у першы дзень замаразкаў Міністэрства аховы здароўя зафіксавала і першых пацыентаў з галалёднымі і халадавымі траўмамі. Будзьце асцярожныя, нагадваюць медыкі!
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. За суткі ў Беларусі да медыкаў звярнуліся 22 пацыенты, якія атрымалі траўмы з-за першых замаразкаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
12 чалавек траўміраваліся з-за галалёду, а 10 чалавек атрымалі абмаражэнні. Некаторым спатрэбілася шпіталізацыя.
У Брэсцкай вобласці адзін чалавек трапіў у бальніцу з халадавой траўмай, а ў Віцебскай вобласці 10 пацыентаў за суткі звярнуліся па дапамогу з-за галалёдных траўм, аднаму спатрэбілася шпіталізацыя. У Гомельскай вобласці двум пацыентам спатрэбілася дапамога медыкаў з-за халадавой траўмы, у Гродзенскай шпіталізаваны трое з-за абмарожанняў.
У Мінскай вобласці за суткі да ўрачоў звярнуліся пяць пацыентаў: адзін з траўмай галалёднай, чацвёра - з халадавымі. Адзін пацярпелы аказаўся ў бальніцы. У Мінску за суткі амбулаторную дапамогу аказалі аднаму чалавеку з галалёднай траўмай.
"У сувязі са змяненнем умоў надвор'я нагадваем - будзьце асцярожныя! Міністэрства аховы здароўя просіць усіх грамадзян: калі траўмы пазбегнуць не ўдалося - звяртайцеся ў бліжэйшы траўмапункт!" - заклікае ведамства.
Патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду:
прыступкі падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна;
прыпынкі грамадскага транспарту;
горкі, у тым ліку дзіцячыя.
Паводле звестак Белгідрамета, у сераду, 24 лістапада, у Беларусі чакаецца туман і галалёдзіца, таму трэба быць асабліва акуратнымі. Воблачна з пераменнымі праясненнямі будзе днём, ноччу магчымы кароткачасовы снег, а днём у асноўным абыдзецца без ападкаў.
Уначы замаразкі: слупок тэрмометра апусціцца ад -4 да +2 градусаў, а месцамі будзе і да -7 °C. Днём злёгку пацяплее, тэмпература паветра складзе 0…+6°C.