https://bel.sputnik.by/20211123/zvanok-dadomu--aposhnyaya-nadzeya-shto-bezhanets-z-sry-skaza-rodnym---vdea-1058187460.html
Званок дадому і апошняя надзея: што бежанец з Сірыі сказаў родным - відэа
Званок дадому і апошняя надзея: што бежанец з Сірыі сказаў родным - відэа
Sputnik Беларусь
Адзін з жыхароў лагера мігрантаў - сірыец Кедэр папрасіў у карэспандэнта Sputnik дапамогі з зарадкай тэлефона, а ў выніку распавёў гісторыю свайго падарожжа ў... 23.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-23T17:08+0300
2021-11-23T17:08+0300
2021-11-23T17:08+0300
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
відэа
бежанцы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/17/1058184815_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_b41bdfcb52e163da5d989e10ded7e8ec.jpg
У Сірыі ў Кедэра засталася сям'я - жонка Хая і дзве дачкі Тея і Лея. Ён не бачыў іх месяц. Бежанец паказвае карэспандэнту Sputnik апошняе фота з блізкімі, зробленае напярэдадні ад'езду. У Еўропу вырашылі перабрацца ўсёй сям'ёй з-за невыносных умоў на радзіме. Глава сям'і адправіўся на разведку, а жонку з дзецьмі збіраўся забраць да сябе, калі асвоіцца і наладзіць побыт."Гэта дзень нараджэння маіх дачок у Сірыі. Ім 4 і 6 гадоў. Яны нарадзіліся ў адзін дзень - 28 кастрычніка. Я ўжо быў тут - у Мінску. І мая жонка зладзіла ім свята. Я спрабаваў звязацца з імі па відэасувязі, сказаць ім: "Шчаслівага дня нараджэння!", ― расказаў бежанец.Кедэр паказаў карэспандэнту Sputnik фотаздымкі апошняй сямейнай паездкі - з жонкай і дзецьмі яны выбраліся за горад напярэдадні яго ад'езду. Гэтыя моманты для маленькіх дачок аказаліся самымі шчаслівымі - дзяўчынкі весяліліся на пляжы, гуляючы з пяском.Ужо пасля прыезду ў Беларусь у Кедэра не было магчымасці звязацца з сям'ёй. Амаль адразу ён апынуўся на мяжы - спачатку ў стыхійным лагеры, дзе мерз, галадаў і начаваў пад адкрытым небам, а потым і ў лагістычным цэнтры. Тут цёпла, ёсць харчаванне, але для таго, каб падзарадзіць тэлефон і звязацца з роднымі, трэба выдужаць амаль бясконцую чаргу.Каб зарадзіць тэлефон, сірыец папрасіў дапамогі ў карэспандэнта Sputnik, і нарэшце першая за месяц размова з сям'ёй адбылася.Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/17/1058184815_0:0:960:720_1920x0_80_0_0_d9ffc7d3fe239f75dada41b6cebc8a50.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, відэа, видео, бежанцы
нелегальныя мігранты, відэа, видео, бежанцы
Званок дадому і апошняя надзея: што бежанец з Сірыі сказаў родным - відэа
Адзін з жыхароў лагера мігрантаў - сірыец Кедэр папрасіў у карэспандэнта Sputnik дапамогі з зарадкай тэлефона, а ў выніку распавёў гісторыю свайго падарожжа ў Еўропу і пазнаёміў з сям'ёй, якую не бачыў месяц. Кранальныя кадры зносін з роднымі глядзіце на відэа.
У Сірыі ў Кедэра засталася сям'я - жонка Хая і дзве дачкі Тея і Лея. Ён не бачыў іх месяц. Бежанец паказвае карэспандэнту Sputnik апошняе фота з блізкімі, зробленае напярэдадні ад'езду. У Еўропу вырашылі перабрацца ўсёй сям'ёй з-за невыносных умоў на радзіме. Глава сям'і адправіўся на разведку, а жонку з дзецьмі збіраўся забраць да сябе, калі асвоіцца і наладзіць побыт.
"Гэта дзень нараджэння маіх дачок у Сірыі. Ім 4 і 6 гадоў. Яны нарадзіліся ў адзін дзень - 28 кастрычніка. Я ўжо быў тут - у Мінску. І мая жонка зладзіла ім свята. Я спрабаваў звязацца з імі па відэасувязі, сказаць ім: "Шчаслівага дня нараджэння!", ― расказаў бежанец.
Кедэр паказаў карэспандэнту Sputnik фотаздымкі апошняй сямейнай паездкі - з жонкай і дзецьмі яны выбраліся за горад напярэдадні яго ад'езду. Гэтыя моманты для маленькіх дачок аказаліся самымі шчаслівымі - дзяўчынкі весяліліся на пляжы, гуляючы з пяском.
Ужо пасля прыезду ў Беларусь у Кедэра не было магчымасці звязацца з сям'ёй. Амаль адразу ён апынуўся на мяжы - спачатку ў стыхійным лагеры, дзе мерз, галадаў і начаваў пад адкрытым небам, а потым і ў лагістычным цэнтры. Тут цёпла, ёсць харчаванне, але для таго, каб падзарадзіць тэлефон і звязацца з роднымі, трэба выдужаць амаль бясконцую чаргу.
Каб зарадзіць тэлефон, сірыец папрасіў дапамогі ў карэспандэнта Sputnik, і нарэшце першая за месяц размова з сям'ёй адбылася.
Цэны на шаўрму і новыя правілы: як арганізаваны
побыт мігрантаў – відэа
Тоны кашы, ролтана і кансерваў:
чым кормяць мігрантаўУ цеснаце, ды не ў крыўдзе:
мігранты наладжваюць новы побыт і будуюць планы – відэа