https://bel.sputnik.by/20211124/shtogadovaya-pres-kanferentsyya-putsna-adbudzetstsa-da-novaga-goda---pyasko-1058216390.html
Штогадовая прэс-канферэнцыя Пуціна адбудзецца да Новага года - Пяскоў
Штогадовая прэс-канферэнцыя Пуціна адбудзецца да Новага года - Пяскоў
Sputnik Беларусь
Прэс-канферэнцыя, хутчэй за ўсё, пройдзе ў вочным фармаце, аднак канкрэтная дата пакуль не вызначана. 24.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-24T14:38+0300
2021-11-24T14:38+0300
2021-11-24T14:38+0300
дзмітрый пяскоў
уладзімір пуцін
прэс-канферэнцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1c/1057516036_0:0:3069:1727_1920x0_80_0_0_dd59f128168d1a7aca29bd1c5da68858.jpg
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Штогадовая прэс-канферэнцыя прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна адбудзецца да Новага года, заявіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.Па словах Пяскова, разглядаецца 23 снежня, але магчымы і іншыя даты."Як у гэтую, так і ў іншыя (даты) таксама разглядаецца. Да Новага года прэс-канферэнцыя адбудзецца", – паабяцаў Пяскоў.Раней ён казаў, што прэс-канферэнцыя плануецца ў вочным фармаце.Вялікая прэс-канферэнцыяУладзімір Пуцін размаўляе з журналістамі ў фармаце прэс-канферэнцыі штогод, пачынаючы з 2001 года. Перапынак быў зроблены на той час, калі ён з'яўляўся прэм'ер-міністрам краіны - з траўня 2008 года па травень 2012 года. Пасля гэтага практыка правядзення прэс-канферэнцый была адноўлена.У апошнія гады імпрэза праводзілася ў снежні, каб можна было падвесці вынікі года.У 2020 годзе фармат мерапрыемства быў зменены з-за каронавіруснай пандэміі. Некаторыя журналісты знаходзіліся ў рэзідэнцыі ў Нова-Агарове разам з Уладзімірам Пуціным, астатнія - каля Цэнтра міжнароднага гандлю, адкуль задавалі пытанні па відэасувязі.Тады ж прэзідэнт Расіі адказаў на пытанні звычайных грамадзян, сумясціўшы прэс-канферэнцыю з прамой лініяй. Пытанні Уладзіміру Пуціну задавалі таксама грамадзяне замежных дзяржаваў.Асноўныя тэмы, якія ўзнімаліся падчас леташніх зносін: пандэмія і вакцынацыя, рост цэн і стан эканомікі, выплаты на дзяцей і індэксацыя пенсій, міжнароднае ўмяшанне ў выбары, адносіны з ЗША і сітуацыя на Украіне, "Паўночны паток -2" і газіфікацыя Расіі, сітуацыя на постсавецкай прасторы.Мерапрыемства доўжылася чатыры з паловай гадзіны. Прэзідэнт Расіі за гэты час адказаў на 68 пытанняў.
https://bel.sputnik.by/20201217/Vyalkaya-pres-kanferentsyya-Putsna--novym-farmatse---translyatsyya-1046418584.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1c/1057516036_186:0:2917:2048_1920x0_80_0_0_b53d2a6257fe9c9683cd4f47aff99b7d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, уладзімір пуцін, прэс-канферэнцыя
дзмітрый пяскоў, уладзімір пуцін, прэс-канферэнцыя
Штогадовая прэс-канферэнцыя Пуціна адбудзецца да Новага года - Пяскоў
Прэс-канферэнцыя, хутчэй за ўсё, пройдзе ў вочным фармаце, аднак канкрэтная дата пакуль не вызначана.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Штогадовая прэс-канферэнцыя прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна адбудзецца да Новага года, заявіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
Па словах Пяскова, разглядаецца 23 снежня, але магчымы і іншыя даты.
"Як у гэтую, так і ў іншыя (даты) таксама разглядаецца. Да Новага года прэс-канферэнцыя адбудзецца", – паабяцаў Пяскоў.
Раней ён казаў, што прэс-канферэнцыя плануецца ў вочным фармаце.
Уладзімір Пуцін размаўляе з журналістамі ў фармаце прэс-канферэнцыі штогод, пачынаючы з 2001 года. Перапынак быў зроблены на той час, калі ён з'яўляўся прэм'ер-міністрам краіны - з траўня 2008 года па травень 2012 года. Пасля гэтага практыка правядзення прэс-канферэнцый была адноўлена.
У апошнія гады імпрэза праводзілася ў снежні, каб можна было падвесці вынікі года.
У 2020 годзе фармат мерапрыемства быў зменены з-за каронавіруснай пандэміі. Некаторыя журналісты знаходзіліся ў рэзідэнцыі ў Нова-Агарове разам з Уладзімірам Пуціным, астатнія - каля Цэнтра міжнароднага гандлю, адкуль задавалі пытанні па відэасувязі.
Тады ж прэзідэнт Расіі адказаў на пытанні звычайных грамадзян, сумясціўшы прэс-канферэнцыю з прамой лініяй. Пытанні Уладзіміру Пуціну задавалі таксама грамадзяне замежных дзяржаваў.
Асноўныя тэмы, якія ўзнімаліся падчас леташніх зносін: пандэмія і вакцынацыя, рост цэн і стан эканомікі, выплаты на дзяцей і індэксацыя пенсій, міжнароднае ўмяшанне ў выбары, адносіны з ЗША і сітуацыя на Украіне, "Паўночны паток -2" і газіфікацыя Расіі, сітуацыя на постсавецкай прасторы.
Мерапрыемства доўжылася чатыры з паловай гадзіны. Прэзідэнт Расіі за гэты час адказаў на 68 пытанняў.