https://bel.sputnik.by/20211124/ulady-lenvoblasts-suprats-budantstva-belaruskaga-termnala--prymorsku-1058210288.html
Улады Ленвобласці супраць будаўніцтва беларускага тэрмінала ў Прыморску
Улады Ленвобласці супраць будаўніцтва беларускага тэрмінала ў Прыморску
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады заяўлялі аб жаданні ўзвесці ў адным з расійскіх партоў уласны тэрмінал для перавалкі грузаў рэспублікі для паставак на экспарт. 24.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-24T12:54+0300
2021-11-24T12:54+0300
2021-11-24T12:54+0300
ленінградская вобласць
экспарт
расія
перавозка грузаў
порт
тэрмінал
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/18/1058209134_0:141:3073:1869_1920x0_80_0_0_afeca75f7afb6a80e8a10973e7dacd09.jpg
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Улады Ленінградскай вобласці супраць пашырэння мяжы порта ў Прыморску, расказаў у інтэрв'ю РІА Навіны губернатар расійскага рэгіёна Аляксандр Драздзенка.Раней беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка прапанаваў расійскаму боку ўзвесці тэрмінал на Балтыцы, які будзе належыць уладам рэспублікі. Планавалася, што там будзе здзяйсняцца перавалка беларускіх экспартных грузаў, якія пакуль перавальваюцца ў расійскіх партах.Аляксандр Драздзенка растлумачыў, што цяпер трэба "вельмі беражліва адносіцца да ўключэння ўзбярэжжа ў эканамічны абарот". "І пажадана яго захаваць", - канстатаваў расійскі губернатар.Цяпер у расійскіх партах на Балтыцы пераважна ажыццяўляецца перавалка беларускіх нафтапрадуктаў. Таксама там адгружаюцца на экспарт і азотныя ўдабрэнні. Пакуль дзейнічае кантракт з Клайпедскім портам, калійныя ўдабрэнні працягваюць ісці на экспарт праз літоўскую гавань.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210330/Termnal-dlya-belaruskkh-ugnaennya-u-portse-RF-mozha-zyavtstsa-letam-1047257269.html
ленінградская вобласць
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/18/1058209134_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_b5909148774f58e4dcd0471bb98938fa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ленінградская вобласць, экспарт, расія, перавозка грузаў, порт, тэрмінал
ленінградская вобласць, экспарт, расія, перавозка грузаў, порт, тэрмінал
Улады Ленвобласці супраць будаўніцтва беларускага тэрмінала ў Прыморску
Беларускія ўлады заяўлялі аб жаданні ўзвесці ў адным з расійскіх партоў уласны тэрмінал для перавалкі грузаў рэспублікі для паставак на экспарт.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Улады Ленінградскай вобласці супраць пашырэння мяжы порта ў Прыморску, расказаў у інтэрв'ю
РІА Навіны губернатар расійскага рэгіёна Аляксандр Драздзенка.
Раней беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка прапанаваў расійскаму боку ўзвесці тэрмінал на Балтыцы, які будзе належыць уладам рэспублікі. Планавалася, што там будзе здзяйсняцца перавалка беларускіх экспартных грузаў, якія пакуль перавальваюцца ў расійскіх партах.
"Я ведаю, што сёння ідуць актыўныя перагаворы з магчымасцю размяшчэння ўласнага тэрмінала Беларусі ў раёне Прыморска ў рамках таго праекта, які ў нас ужо ёсць. Мы занялі цяпер жорсткую пазіцыю: новую мяжу порта ствараць не хочам. Узбярэжжа не пабудуеш", - сказаў кіраўнік Ленвобласці.
Аляксандр Драздзенка растлумачыў, што цяпер трэба "вельмі беражліва адносіцца да ўключэння ўзбярэжжа ў эканамічны абарот". "І пажадана яго захаваць", - канстатаваў расійскі губернатар.
Цяпер у расійскіх партах на Балтыцы пераважна ажыццяўляецца перавалка беларускіх нафтапрадуктаў. Таксама там адгружаюцца на экспарт і азотныя ўдабрэнні. Пакуль дзейнічае кантракт з Клайпедскім портам, калійныя ўдабрэнні працягваюць ісці на экспарт праз літоўскую гавань.
Мінск прапрацоўвае
пытанне ўласнага тэрмінала ў партах РФ - прэм'ер
Порт Пецярбурга
можа стаць вядучым у перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў
Экспарт беларускіх удабрэнняў праз Літву
спыніцца ў снежні - Мінтранс краіны
Усць-Луга будзе адпраўляць адзін танкер з беларускім бензінам у месяц