https://bel.sputnik.by/20211125/amal-600-dolara-syaredn-zarobak-u-kastrychnku-vyras-u-belarus-1058222811.html
Амаль 600 долараў: сярэдні заробак у кастрычніку вырас у Беларусі
Амаль 600 долараў: сярэдні заробак у кастрычніку вырас у Беларусі
Sputnik Беларусь
Сярэдні заробак па краіне ў цэлым стаў на 36 рублёў большым, чым месяцам раней. Гаворка ідзе аб "бруднай" заработнай плаце - да выліку абавязковых адлічэнняў. 25.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-25T08:54+0300
2021-11-25T08:54+0300
2023-07-25T17:56+0300
белстат
беларусь
зарплата
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103054/91/1030549118_0:98:3000:1786_1920x0_80_0_0_e421c55a4f129fda13ab8818f352250d.jpg
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Сярэдні заробак у Беларусі вырас у кастрычніку і склаў 1478 рублёў 90 капеек, паведамляе Белстат.Калі перавесці ў долары, выйдзе крыху больш за $588 па сённяшнім курсе Нацбанка.Гэтая сума на 36 рублёў, ці прыкладна на 16 долараў больш, чым месяцам раней.Размова ідзе аб намінальнай заработнай плаце да выліку абавязковых падаткаў. Нагадаем, работнікі ў Беларусі выплачваюць 13-працэнтны падаходны падатак і 1-працэнтны ўзнос у ФСАН. З гэтага вынікае, што сярэдні заробак беларусаў пасля выплаты ўсіх адлічэнняў у кастрычніку быў каля 1271 рубля.Хто атрымаў больш за ўсіх?Традыцыйна самы вялікі заробак у прадстаўнікоў IT – у кастрычніку ён склаў 5598 рублёў (2227 долараў). Следам ідуць супрацоўнікі, занятыя ў сферы фінансавых паслуг і страхавання - 3641 рубель (1450 долараў), авіяперавозак - 3497 рублёў (1390 долараў), горназдабыўной прамысловасці - 2732 рублі (1085 долараў).Сярод рэгіёнаў у лідэрах як звычайна Мінск - тут заробак у кастрычніку ў сярэднім склаў 2060 рублёў (або 820 долараў па курсе). На другім месцы Мінская вобласць - 1475 рублёў. Менш за ўсё атрымліваюць жыхары Магілёўскай вобласці - 1203 рублі.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103054/91/1030549118_499:0:3000:1876_1920x0_80_0_0_23f21403c58a1e42feec39d7f91f8591.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белстат, беларусь, зарплата
белстат, беларусь, зарплата
Амаль 600 долараў: сярэдні заробак у кастрычніку вырас у Беларусі
08:54 25.11.2021 (абноўлена: 17:56 25.07.2023) Сярэдні заробак па краіне ў цэлым стаў на 36 рублёў большым, чым месяцам раней. Гаворка ідзе аб "бруднай" заработнай плаце - да выліку абавязковых адлічэнняў.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Сярэдні заробак у Беларусі вырас у кастрычніку і склаў 1478 рублёў 90 капеек, паведамляе Белстат.
Калі перавесці ў долары, выйдзе крыху больш за $588 па сённяшнім курсе Нацбанка.
Гэтая сума на 36 рублёў, ці прыкладна на 16 долараў больш, чым месяцам раней.
Размова ідзе аб намінальнай заработнай плаце да выліку абавязковых падаткаў. Нагадаем, работнікі ў Беларусі выплачваюць 13-працэнтны падаходны падатак і 1-працэнтны ўзнос у ФСАН. З гэтага вынікае, што сярэдні заробак беларусаў пасля выплаты ўсіх адлічэнняў у кастрычніку быў каля 1271 рубля.
Хто атрымаў больш за ўсіх?
Традыцыйна самы вялікі заробак у прадстаўнікоў IT – у кастрычніку ён склаў 5598 рублёў (2227 долараў). Следам ідуць супрацоўнікі, занятыя ў сферы фінансавых паслуг і страхавання - 3641 рубель (1450 долараў), авіяперавозак - 3497 рублёў (1390 долараў), горназдабыўной прамысловасці - 2732 рублі (1085 долараў).
Сярод рэгіёнаў у лідэрах як звычайна Мінск - тут заробак у кастрычніку ў сярэднім склаў 2060 рублёў (або 820 долараў па курсе). На другім месцы Мінская вобласць - 1475 рублёў. Менш за ўсё атрымліваюць жыхары Магілёўскай вобласці - 1203 рублі.
Сярэдні заробак беларусаў упаў за месяц на 20,5 рублі
Былі б грошы ў кішэні: Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць
рост коштаўСярэдні заробак у жніўні склаў 585 долараў