https://bel.sputnik.by/20211125/patrebna-kaardynatsyya-ekanamchnay-paltyk-krany-shas-abmerkaval-plany-1058254519.html
Патрэбна каардынацыя эканамічнай палітыкі: краіны ШАС абмеркавалі планы
Патрэбна каардынацыя эканамічнай палітыкі: краіны ШАС абмеркавалі планы
Sputnik Беларусь
Пасяджэнне савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў ШАС прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі, па яго выніках планавалася падпісанне сумеснага камюніке і іншых... 25.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-25T17:58+0300
2021-11-25T17:58+0300
2021-11-25T18:30+0300
у свеце
урад
шас
міхаіл мішусцін
дзяржава
план
відэаканферэнцыя
пасяджэнне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104152/96/1041529668_24:0:1178:649_1920x0_80_0_0_512d36b050989ca6e3e422226528baec.jpg
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Патрэбна шырокая каардынацыя макраэканамічнай палітыкі, дапамагчы ў гэтым можа Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, лічыць прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва ў рамках ШАС, мерапрыемства прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі. Асаблівая ўвага была ўдзелена паглыбленню ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах, таксама вялася размова аб планах па пераадоленні наступстваў пандэміі каронавіруса.Сумеснымі намаганняміНа думку Мішусціна, неабходна прадоўжыць "стыкоўку нацыянальных стратэгій развіцця" і інтэграцыйных працэсаў, каб сфарміраваць у Еўразіі прастору даверу і раўнапраўя.Акрамя таго, прэм'ер-міністр Расіі заклікаў не дапусціць далейшай дэградацыі сусветнага гандлю, каб аднавіць глабальную эканоміку.Амбіцыйныя планыПа прагнозах МВФ, усе краіны арганізацыі выйдуць на дапандэмійныя аб'ёмы вытворчасці ўжо ў 2021-2022 гадах. Дарэчы, сукупныя аб'ёмы вытворчасцей дзяржаў-членаў ШАС фарміруюць больш за трэць сусветнага ВУП.Прэм'ер-міністр Казахстана Аскар Мамін дадаў, што за 7 месяцаў года аб'ёмы ўзаемнага тавараабароту ў рамках арганізацыі павялічыліся амаль на 40%. Між іншым, яшчэ ёсць прастора для росту. Адзначыў ён таксама прагрэс у рэалізацыі транзітна-транспартнага патэнцыялу ў сферы сельскай гаспадаркі.У рамках абмеркавання харчовай бяспекі было прапанавана стварыць рэзерв у рамках арганізацыі: ён бы дапамог знізіць рызыкі ўзнікнення дэфіцытаў тавараў, а таксама прадаставіць дадатковыя магчымасці для гуманітарнай дапамогі. Абмяркоўвалася пытанне і стварэння інвестыцыйнага фонду ў сферы вытворчасці для фінансавання ланцужкоў АПК.Яшчэ адно пытанне, якое стаіць на парадку дня, - скарачэнне выкідаў парніковага газу на 15% да 2030 года. У сувязі з гэтым урады хочуць у 5 разоў павялічыць колькасць аднаўляльных крыніц энергіі, падвоіць колькасць энергіі, што вырабляецца з экалагічна чыстых крыніц, павялічыць нацыянальны патэнцыял паглынання вугляроду за кошт пасадкі больш як 2 мільярдаў дрэў, а таксама скараціць на 30% долю энергіі, што выпрацоўваецца з вугалю.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210917/lukashenka-dlya-shas-nadykhodzts-chas-stres-testu-1056539930.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104152/96/1041529668_168:0:1033:649_1920x0_80_0_0_9103b9ae4d9cbbf02aee00bdb4bc1653.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, урад, шас, міхаіл мішусцін, дзяржава, план, відэаканферэнцыя, пасяджэнне
у свеце, урад, шас, міхаіл мішусцін, дзяржава, план, відэаканферэнцыя, пасяджэнне
Патрэбна каардынацыя эканамічнай палітыкі: краіны ШАС абмеркавалі планы
17:58 25.11.2021 (абноўлена: 18:30 25.11.2021) Пасяджэнне савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў ШАС прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі, па яго выніках планавалася падпісанне сумеснага камюніке і іншых дакументаў.
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Патрэбна шырокая каардынацыя макраэканамічнай палітыкі, дапамагчы ў гэтым можа Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, лічыць прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.
Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва ў рамках ШАС, мерапрыемства прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі. Асаблівая ўвага была ўдзелена паглыбленню ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах, таксама вялася размова аб планах па пераадоленні наступстваў пандэміі каронавіруса.
На думку Мішусціна, неабходна прадоўжыць "стыкоўку нацыянальных стратэгій развіцця" і інтэграцыйных працэсаў, каб сфарміраваць у Еўразіі прастору даверу і раўнапраўя.
Акрамя таго, прэм'ер-міністр Расіі заклікаў не дапусціць далейшай дэградацыі сусветнага гандлю, каб аднавіць глабальную эканоміку.
"Трэба захаваць яе інстытуцыянальныя асновы, якія сфарміраваны на базе Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Толькі так можна забяспечыць дакладныя, зразумелыя і, галоўнае, справядлівыя правілы гульні для ўсіх удзельнікаў", – заявіў Мішусцін на пасяджэнні савета кіраўнікоў урадаў ШАС.
Па прагнозах МВФ, усе краіны арганізацыі выйдуць на дапандэмійныя аб'ёмы вытворчасці ўжо ў 2021-2022 гадах. Дарэчы, сукупныя аб'ёмы вытворчасцей дзяржаў-членаў ШАС фарміруюць больш за трэць сусветнага ВУП.
Прэм'ер-міністр Казахстана Аскар Мамін дадаў, што за 7 месяцаў года аб'ёмы ўзаемнага тавараабароту ў рамках арганізацыі павялічыліся амаль на 40%. Між іншым, яшчэ ёсць прастора для росту. Адзначыў ён таксама прагрэс у рэалізацыі транзітна-транспартнага патэнцыялу ў сферы сельскай гаспадаркі.
"Нягледзячы на пандэмію за 2020 год тавараабарот прадукцыі павялічыўся на 12,4% і склаў 15,5 мільярда долараў. Забеспячэнне бесперабойнага патоку прадуктаў АПК з'яўляецца ключавым фактарам харчовай бяспекі", – заявіў Мамін.
У рамках абмеркавання харчовай бяспекі было прапанавана стварыць рэзерв у рамках арганізацыі: ён бы дапамог знізіць рызыкі ўзнікнення дэфіцытаў тавараў, а таксама прадаставіць дадатковыя магчымасці для гуманітарнай дапамогі. Абмяркоўвалася пытанне і стварэння інвестыцыйнага фонду ў сферы вытворчасці для фінансавання ланцужкоў АПК.
Яшчэ адно пытанне, якое стаіць на парадку дня, - скарачэнне выкідаў парніковага газу на 15% да 2030 года. У сувязі з гэтым урады хочуць у 5 разоў павялічыць колькасць аднаўляльных крыніц энергіі, падвоіць колькасць энергіі, што вырабляецца з экалагічна чыстых крыніц, павялічыць нацыянальны патэнцыял паглынання вугляроду за кошт пасадкі больш як 2 мільярдаў дрэў, а таксама скараціць на 30% долю энергіі, што выпрацоўваецца з вугалю.
"Намі таксама былі агучаны асноўныя стратэгіі па дасягненні вуглевадароднай нейтральнасці да 2060 года", - дадаў Мамін.
ЕАЭС і ШАС падпішуць
мемарандум аб супрацоўніцтве - Глазьеў
Міністр Хрэнін прыняў
удзел у "абаронным" саміце ШАС у Душанбэ