Беларускі фатограф стаў лаўрэатам усерасійскага конкурсу

© Министерство спорта и туризма БеларусиПраца беларускага фатографа Дзяніса Касцючэнкі "На грэбені хвалі"
Праца беларускага фатографа Дзяніса Касцючэнкі На грэбені хвалі - Sputnik Беларусь, 1920, 26.11.2021
Падпісацца
У мінулым годзе Дзяніс Касцючэнка таксама быў адзначаны аўтарытэтным журы конкурсу "Энергия побед".
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Беларускі фатограф Дзяніс Касцючэнка стаў лаўрэатам усерасійскага конкурсу спартыўнай журналістыкі "Энергия побед".
Яго праца "На грэбні хвалі" заняла другое месца ў намінацыі "Прэмія імя Анатоля Бачыніна за лепшы фотарэпартаж/фотаработу" сярод замежных рускамоўных СМІ, паведамляе НАК Беларусі.
У мінулым годзе фотарэпартаж Касцючэнкі аб чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне быў прызнаны найлепшым у гэтай жа намінацыі.
Касцючэнка працуе ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі вядучым спецыялістам аддзела інфармацыі. Даўно і шмат фатаграфуе спорт. Самае вялікае захапленне - біятлон. Касцючэнка працаваў на многіх спаборніцтвах па гэтым відзе спорту. Тым не менш, яго часта можна сустрэць на спаборніцтвах і па іншых відах. Яго працы адзначаліся як найлепшыя на сайтах Кантынентальнай хакейнай лігі і Nikon Russia.
У 2020 годзе Дзяніс Касцючэнка працаваў на Алімпійскіх гульнях у Токіа.
Членамі журы адзначаны працы яшчэ чацвярых беларускіх журналістаў.
У намінацыі "Прэмія імя Юрыя Разанава за лепшы тэлевізійны рэпартаж/фільм/сюжэт" сярод замежных рускамоўных СМІ дыпломам першай ступені адзначана работа прадстаўнікоў хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Юрыя Міхалевіча і Канстанціна Ігрушы. Другое месца занялі Ігар Дзямянкоў і Аляксей Марозаў з партала "Onliner.by".
Арганізатарамі фестывалю-конкурсу "Энергия побед" выступаюць Алімпійскі камітэт Расіі і Федэрацыя спартыўных журналістаў РФ.
У конкурсе прынялі ўдзел 357 журналістаў з 64 рэгіёнаў Расіі і 11 краін блізкага і далёкага замежжа.
Таксама на Sputnik:
Хто ўвайшоў у шорт-ліст Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна
World Press Photo - фота пераможцаў самай прэстыжнай прэміі журналістаў
Знята на смартфон. Хто перамог у конкурсе мабільнай фатаграфіі
Стужка навiн
0