https://bel.sputnik.by/20211127/dlya-baratsby-z-covid-19-belarus-atrymala-novuyu-partyyu-gumdapamog-1058293442.html
Для барацьбы з COVID-19: Беларусь атрымала новую партыю гумдапамогі
Для барацьбы з COVID-19: Беларусь атрымала новую партыю гумдапамогі
Sputnik Беларусь
На гэты раз у краіну прывезены прэпараты, якія неабходны для лячэння пацыентаў з дыягнаставанай каронавіруснай інфекцыяй і дыхальнай недастатковасцю. 27.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-27T10:37+0300
2021-11-27T10:37+0300
2021-11-27T10:37+0300
беларусь
гуманітарная дапамога
каронавірус covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1a/1058286972_0:50:1280:770_1920x0_80_0_0_c8566a1c773c1f01dc897f71fb4ab605.jpg
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Чарговая партыя міжнароднай дапамогі для барацьбы з COVID-19 прыбыла ў Беларусь, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.Гуманітарку перадаў Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) на бязвыплатнай аснове.У прыватнасці, фонд паставіў прэпарат дэксаметазон у таблетках і ампулах, які прызначаецца пацыентам з пнеўманіяй і дыхальнай недастатковасцю.Агульная сума пастаўкі - амаль 400 тысяч долараў.Медыкаменты, як паведамляе беларускае Міністэрства аховы здароўя, размяркуюць па стацыянарах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Прэпараты будуць выкарыстоўваць для лячэння як хворых на каронавірус, так і пацыентаў з іншымі захворваннямі, у тым ліку дзяцей.Дададзім, па лініі ЮНІСЕФ да канца 2021 года плануецца новая пастаўка сродкаў індывідуальнай аховы для работы з пацыентамі з COVID-19. Мяркуецца, што кошт гэтай дапамогі будзе перавышаць суму ў 400 тысяч долараў.Дапамога БеларусіАдзначым, што з пачатку года Беларусь неаднаразова атрымлівала гуманітарны груз з Кітая ў выглядзе прэпаратаў для вакцынацыі насельніцтва ад каронавіруса.Акрамя таго, у красавіку ў краіну прыбыў гуманітарны груз для барацьбы з COVID-19 у рамках праекту "Салідарнасць у імя здароўя", які фінансуе Еўрасаюз. Медабсталяванне на суму больш за 800 тысяч долараў пастаўлена ў Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання.Як тады зазначыў падчас цырымоніі перадачы дапамогі кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Дзірк Шубель, "гэта не першая пастаўка абсталявання ў Беларусь і не апошняя".Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1a/1058286972_94:0:1186:819_1920x0_80_0_0_0a639f55cc4d1d1529dd0646e974d9be.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, гуманітарная дапамога, каронавірус covid-19
беларусь, гуманітарная дапамога, каронавірус covid-19
Для барацьбы з COVID-19: Беларусь атрымала новую партыю гумдапамогі
На гэты раз у краіну прывезены прэпараты, якія неабходны для лячэння пацыентаў з дыягнаставанай каронавіруснай інфекцыяй і дыхальнай недастатковасцю.
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Чарговая партыя міжнароднай дапамогі для барацьбы з COVID-19 прыбыла ў Беларусь, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Гуманітарку перадаў Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) на бязвыплатнай аснове.
У прыватнасці, фонд паставіў прэпарат дэксаметазон у таблетках і ампулах, які прызначаецца пацыентам з пнеўманіяй і дыхальнай недастатковасцю.
Агульная сума пастаўкі - амаль 400 тысяч долараў.
Медыкаменты, як паведамляе беларускае Міністэрства аховы здароўя, размяркуюць па стацыянарах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Прэпараты будуць выкарыстоўваць для лячэння як хворых на каронавірус, так і пацыентаў з іншымі захворваннямі, у тым ліку дзяцей.
Дададзім, па лініі ЮНІСЕФ да канца 2021 года плануецца новая пастаўка сродкаў індывідуальнай аховы для работы з пацыентамі з COVID-19. Мяркуецца, што кошт гэтай дапамогі будзе перавышаць суму ў 400 тысяч долараў.
Адзначым, што з пачатку года Беларусь неаднаразова атрымлівала гуманітарны груз з Кітая ў выглядзе прэпаратаў для вакцынацыі насельніцтва ад каронавіруса.
Акрамя таго, у красавіку ў краіну прыбыў гуманітарны груз для барацьбы з COVID-19 у рамках праекту "Салідарнасць у імя здароўя", які фінансуе Еўрасаюз. Медабсталяванне на суму больш за 800 тысяч долараў пастаўлена ў Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання.
Як тады зазначыў падчас цырымоніі перадачы дапамогі кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Дзірк Шубель, "гэта не першая пастаўка абсталявання ў Беларусь і не апошняя".
Новы мутант: СААЗ правядзе надзвычайную сустрэчу з-за штама каронавіруса
Беларусь прайшла
пік захворвання на COVID-19 у гэтай хвалі – СААЗ
У Расіі зарэгістравана
вакцына ад COVID для падлеткаў - "Спутник М"