Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ДПК распавёў, дзе знайшоў сваякоў мігранткі па даручэнні Лукашэнкі

© Photo : ГПК БеларусиЖанчына, яе сын з нявесткай і трыма ўнукамі прыбылі ў Беларусь з Турцыі амаль 2 месяцы таму, 1 кастрычніка
Жанчына, яе сын з нявесткай і трыма ўнукамі прыбылі ў Беларусь з Турцыі амаль 2 месяцы таму, 1 кастрычніка - Sputnik Беларусь, 1920, 27.11.2021
Падпісацца
У час наведвання лагера для мігрантаў на беларуска-польскай мяжы, да прэзідэнта звярнулася жанчына з просьбай дапамагчы знайсці яе сваякоў. ДПК расказаў гісторыю пошукаў.
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Дзяржпамежкамітэт Беларусі знайшоў зніклых сваякоў грамадзянкі Ірака: сям'я згубілася, калі мігранты імкнуліся патрапіць у Германію.
Аказалася, што жанчына, яе сын з нявесткай і трыма ўнукамі прыбылі ў Беларусь з Турцыі амаль 2 месяцы таму, 1 кастрычніка. На тэрыторыю Польшчы, каб у далейшым прайсці ў Германію, ім патрапіць усё ж удалося. А далей сваякі згубіліся: польскія памежнікі паспрабавалі затрымаць усю групу, частка сям'і аддзялілася, каб "застацца незаўважанымі і пазбегнуць гвалтоўнага выцяснення з краіны".
"Жанчыну і іншых бежанцаў жорстка затрымалі польскія сілавікі і з выкарыстаннем фізічнага насілля, пагроз прымянення зброі, службовых сабак і спецыяльных сродкаў прымусілі перайсці беларускую мяжу", - расказалі ў Дзяржпагранкамітэце.
Аказалася, што сын, нявестка і двое дзяцей былі змешчаны ў закрыты лагер на тэрыторыі Польшчы. А вось трэцяе дзіця ўсё ж патрапіла ў Германію: пра гэта ён паведаміў сваякам у Іраку. А яшчэ пасля гэтага пагаварыў з бабуляй, якая знаходзіцца ў Беларусі, па тэлефоне.
Грамадзянка Ірака звяртаецца да ўладаў Польшчы і Германіі з просьбай дапамагчы ўз'яднацца з сям'ёй.

Беларусь, ЕС ці дадому?

У пятніцу, 26 лістапада, Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў часовы лагер для мігрантаў каля пункта пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы. Ён паглядзеў, у якіх умовах жывуць людзі, як уладкованы іх побыт і пацікавіўся, чым беларусы могуць дапамагчы.
Лукашэнка запэўніў, што Беларусь гатова дапамагчы з'ехаць дадому ўсім, хто гэтага хоча, але сілком прымушаць і "выкручваць рукі" нікому не будуць. А Еўрасаюзу параіў пачаць вырашаць пытанне з мігрантамі, бо сітуацыя можа пагоршыцца.
Пры гэтым, паводле звестак прэзідэнта, на ўтрыманне мігрантаў ужо патрачана 12,6 мільёнаў долараў.
З Мінска былі адпраўлены ўжо некалькі вывазных рэйсаў у Ірак. Яшчэ адзін борт прыбудзе ў Мінск з Ірака 27 лістапада ў 22:45 і вылеціць у Эрбіль у 23:45. На гэтым рэйсе ўлады Ірака маюць намер вывезці з Беларусі яшчэ 430 сваіх грамадзян. Плюс на табло аэрапорта значацца яшчэ два дадатковыя рэйсы для мігрантаў. Першы запланаваны на 22:45 у нядзелю, другі - на 21:45 у панядзелак.
Бежанцы ў міжнародным аэрапорце Мінска ў чаканні вывазных рэйсаў авіякампаніі Iraqi Airways - Sputnik Беларусь, 1920, 27.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Яшчэ адзін вывазны рэйс Iraqi Airways з Мінска з'явіўся на табло вылету
Стужка навiн
0