https://bel.sputnik.by/20211127/kalya-pedestala-almbekava-4-ya--pershay-gontsy-kubka-svetu-davdava---pershaya-1058300133.html
Каля п’едэстала: Алімбекава 4-я ў першай гонцы Кубка свету. Давідава - першая
Каля п’едэстала: Алімбекава 4-я ў першай гонцы Кубка свету. Давідава - першая
Sputnik Беларусь
Беларуская спартсменка Дынара Алімбекава крыху не дабралася да пастамента пасля індывідуальнай гонкі, стаўшы чацвёртай. 27.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-27T17:04+0300
2021-11-27T17:04+0300
2021-11-27T17:04+0300
спорт
дынара алімбекава
кубак свету па біятлоне
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1b/1058298299_0:221:2560:1661_1920x0_80_0_0_28bfc2e5c9f5136095cb6420e9f88146.jpg
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Чэшская біятланістка Маркета Давідава заняла першае месца ў індывідуальнай гонцы першага ў сезоне этапа Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе.Давідава пераадолела дыстанцыю 15 кіламетраў за 42 хвіліны 43,5 секунды, не дапусціўшы ніводнага промаху на чатырох агнявых рубяжах. Другое месца заняла аўстрыйка Ліза Тэрэза Хаўзэр з адным промахам і адставаннем у хвіліну 17,7 секунды, трэцяе - немка Дэніз Херман таксама з адным промахам і адставаннем у хвіліну 23 секунды.Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава дапусціла два промахі і ўступіла пераможцы Маркеце Давідавай амаль дзве хвіліны.Заліковыя балы пасля першай гонкі набралі яшчэ дзве беларускі - Ганна Сола стала 35-й, а Алена Кручынкіна - 40-й.Сярод расійскіх біятланістак лепшай стала Ульяна Нігматуліна - яна завяршыла індывідуальную гонку пятай. Адзначым таксама Крысціну Разцову. Маці спартсменкі трохразовая алімпійская чэмпіёнка Анфіса Разцова лічыць, што яе дачка трапіць у тройку прызёраў у спрынтарскай гонцы. Крысціна Разцова, якая прапусціла мінулы зімовы сезон з-за цяжарнасці, аднавіла трэніроўкі ў красавіку 2021 года.Спрынтарскія гонкі пройдуць у Эстэрсундзе ў нядзелю, 28 лістапада.У складзе жаночай зборнай у першым этапе Кубка свету прымаюць удзел Ірына Лешчанка, Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Алена і Ірына Кручынкіны. Сярод мужчын за ўзнагароды спаборніцтваў будуць змагацца Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў, Максім Варабей і Дзмітрый Лазоўскі.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1b/1058298299_141:0:2413:1704_1920x0_80_0_0_d0c5f74cea5398d895ceb597bb6bd74b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, дынара алімбекава, кубак свету па біятлоне, у свеце
спорт, дынара алімбекава, кубак свету па біятлоне, у свеце
Каля п’едэстала: Алімбекава 4-я ў першай гонцы Кубка свету. Давідава - першая
Беларуская спартсменка Дынара Алімбекава крыху не дабралася да пастамента пасля індывідуальнай гонкі, стаўшы чацвёртай.
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Чэшская біятланістка Маркета Давідава заняла першае месца ў індывідуальнай гонцы першага ў сезоне этапа Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе.
Давідава пераадолела дыстанцыю 15 кіламетраў за 42 хвіліны 43,5 секунды, не дапусціўшы ніводнага промаху на чатырох агнявых рубяжах. Другое месца заняла аўстрыйка Ліза Тэрэза Хаўзэр з адным промахам і адставаннем у хвіліну 17,7 секунды, трэцяе - немка Дэніз Херман таксама з адным промахам і адставаннем у хвіліну 23 секунды.
Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава дапусціла два промахі і ўступіла пераможцы Маркеце Давідавай амаль дзве хвіліны.
Заліковыя балы пасля першай гонкі набралі яшчэ дзве беларускі - Ганна Сола стала 35-й, а Алена Кручынкіна - 40-й.
Сярод расійскіх біятланістак лепшай стала Ульяна Нігматуліна - яна завяршыла індывідуальную гонку пятай. Адзначым таксама Крысціну Разцову. Маці спартсменкі трохразовая алімпійская чэмпіёнка Анфіса Разцова лічыць, што яе дачка трапіць у тройку прызёраў у спрынтарскай гонцы. Крысціна Разцова, якая прапусціла мінулы зімовы сезон з-за цяжарнасці, аднавіла трэніроўкі ў красавіку 2021 года.
Спрынтарскія гонкі пройдуць у Эстэрсундзе ў нядзелю, 28 лістапада.
У складзе жаночай зборнай у першым этапе Кубка свету прымаюць удзел Ірына Лешчанка, Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Алена і Ірына Кручынкіны. Сярод мужчын за ўзнагароды спаборніцтваў будуць змагацца Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў, Максім Варабей і Дзмітрый Лазоўскі.
БФБ пракаменціравала адмену этапу
КС па біятлоне ў РаўбічахАлімбекава распавяла, за кошт чаго ўварвалася ў эліту сусветнага біятлона
Беларусь атрымала
афіцыйнае запрашэнне на зімовую Алімпіяду