https://bel.sputnik.by/20211128/zarplata-racho-u-16-raza-vysheyshaya-za-syarednyuyu-pa-belarus--krutoy-1058310553.html
Зарплата ўрачоў у 1,6 раза вышэйшая за сярэднюю па Беларусі – Крутой
Зарплата ўрачоў у 1,6 раза вышэйшая за сярэднюю па Беларусі – Крутой
Sputnik Беларусь
Улады думаюць аб тым, як захаваць узровень заработнай платы ўрачоў і пасля стабілізацыі сітуацыі з каронавірусам. 28.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-28T15:59+0300
2021-11-28T15:59+0300
2023-07-25T17:56+0300
каронавірус covid-19
медык
зарплата
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/03/1057637551_0:217:2322:1523_1920x0_80_0_0_d68cff7dd6ebc7e3bab60d1e6648217c.jpg
МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Сярэдні штомесячны заробак урачоў у Беларусі складае 2300 рублёў – у 1,6 разы вышэй за сярэдні па рэспубліцы. Аб гэтым у эфіры Беларусь-1 заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой.Ён удакладніў, што зарплата медыкаў сярэдняга звяна зраўнялася з агульнарэспубліканскай - 1400 рублёў.Па словах чыноўніка, гэта стала магчымых дзякуючы ўплыву "кавідных" надбавак, на якія ў гэтым годзе бюджэт выдаткуе 850 млн рублёў. Цяпер улады думаюць аб тым, як захаваць такі ўзровень заработнай платы, калі сітуацыя з каронавірусам стабілізуецца.Што да ўсяго бюджэтнага сектара, то, паводле слоў Крутога, забяспечаны запланаваныя суадносіны ў 80 працэнтаў ад сярэдняй па краіне па выніках 10 месяцаў гэтага года.Сярэдні заробак у БеларусіНамінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў кастрычніку склала Br1478,9, аб гэтым нядаўна паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.Дзмітрый Круты падкрэсліў, што вытрыманы каэфіцыент 1 у суадносінах з прадукцыйнасцю працы і ў рэальным выражэнні паказчык вышэйшы за мінулагодні на 4,6 працэнта. "Гэта значыць з той інфляцыяй, якая на сёння ёсць (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі - Sputnik). Гэта рэальныя грошы, якія атрымліваюць людзі", - растлумачыў чыноўнік.У верасні было Br1442,7, у жніўні - Br1463,2. Трэба ўлічваць, што дадзеныя прыводзяцца да выліку падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацабароны (1%).У разрэзе рэгіёнаў лідзіруе сталіца - Br2059,6. У Мінскай вобласці - Br1475,6 (102,5 %), Гомельскай - Br1335, Гродзенскай - Br1281,1, Брэсцкай - Br1273,7, Віцебскай - Br1244,1, Магілёўскай - Br1203,7.Больш за ўсё па традыцыі атрымліваюць айцішнікі (Br5598), фінансісты і страхавальнікі (Br3641,3), грамадзянскія лётчыкі (Br3497,1).Менш за астатніх - работнікі цырульняў і салонаў прыгажосці (Br715,2), сферы творчай дзейнасці і забаў (Br808,2), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br820,7).
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/03/1057637551_129:0:2160:1523_1920x0_80_0_0_ec883c78638425c5a5ad837e80340a9f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус covid-19, медык, зарплата
каронавірус covid-19, медык, зарплата
Зарплата ўрачоў у 1,6 раза вышэйшая за сярэднюю па Беларусі – Крутой
15:59 28.11.2021 (абноўлена: 17:56 25.07.2023) Улады думаюць аб тым, як захаваць узровень заработнай платы ўрачоў і пасля стабілізацыі сітуацыі з каронавірусам.
МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Сярэдні штомесячны заробак урачоў у Беларусі складае 2300 рублёў – у 1,6 разы вышэй за сярэдні па рэспубліцы. Аб гэтым у эфіры Беларусь-1 заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой.
Ён удакладніў, што зарплата медыкаў сярэдняга звяна зраўнялася з агульнарэспубліканскай - 1400 рублёў.
Па словах чыноўніка, гэта стала магчымых дзякуючы ўплыву "кавідных" надбавак, на якія ў гэтым годзе бюджэт выдаткуе 850 млн рублёў. Цяпер улады думаюць аб тым, як захаваць такі ўзровень заработнай платы, калі сітуацыя з каронавірусам стабілізуецца.
"Міністр аховы здароўя разам з міністрам фінансаў заканчваюць распрацоўку сістэмы іншых дабавак, у першую чаргу за складанасць і напружанасць работы па катэгорыях без COVID-19, каб зрабіць гэта размеркаванне больш справядлівым унутры сістэмы аховы здароўя. У мяне амаль стопрацэнтная ўпэўненасць, што такі ўзровень зарплаты захаваецца", - сказаў намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі.
Што да ўсяго бюджэтнага сектара, то, паводле слоў Крутога, забяспечаны запланаваныя суадносіны ў 80 працэнтаў ад сярэдняй па краіне па выніках 10 месяцаў гэтага года.
Сярэдні заробак у Беларусі
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў кастрычніку склала Br1478,9, аб гэтым нядаўна паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Дзмітрый Круты падкрэсліў, што вытрыманы каэфіцыент 1 у суадносінах з прадукцыйнасцю працы і ў рэальным выражэнні паказчык вышэйшы за мінулагодні на 4,6 працэнта. "Гэта значыць з той інфляцыяй, якая на сёння ёсць (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі - Sputnik). Гэта рэальныя грошы, якія атрымліваюць людзі", - растлумачыў чыноўнік.
У верасні было Br1442,7, у жніўні - Br1463,2. Трэба ўлічваць, што дадзеныя прыводзяцца да выліку падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацабароны (1%).
У разрэзе рэгіёнаў лідзіруе сталіца - Br2059,6. У Мінскай вобласці - Br1475,6 (102,5 %), Гомельскай - Br1335, Гродзенскай - Br1281,1, Брэсцкай - Br1273,7, Віцебскай - Br1244,1, Магілёўскай - Br1203,7.
Больш за ўсё па традыцыі атрымліваюць айцішнікі (Br5598), фінансісты і страхавальнікі (Br3641,3), грамадзянскія лётчыкі (Br3497,1).
Менш за астатніх - работнікі цырульняў і салонаў прыгажосці (Br715,2), сферы творчай дзейнасці і забаў (Br808,2), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br820,7).