https://bel.sputnik.by/20211129/byazyadzernaya-belarus-25-gado-tamu-z-krany-vyvezl-rakety-topol--vdea-1058335324.html
Бяз'ядзерная Беларусь: 25 гадоў таму з краіны вывезлі ракеты "Тополь" – відэа
Бяз'ядзерная Беларусь: 25 гадоў таму з краіны вывезлі ракеты "Тополь" – відэа
Sputnik Беларусь
Распад СССР нечакана зрабіў Беларусь ядзернай дзяржавай: яна мела ў арсенале 80 зарадаў да "Тополя" і каля 1120 тактычных. Sputnik пабываў у палку 49-й... 29.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-29T17:08+0300
2021-11-29T17:08+0300
2021-11-29T17:08+0300
відэа
sputnik
беларусь
ссср
відэа
ракета
дзяржава
ядзерны арсенал
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1d/1058334012_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_3f09d237b8c343ce3e4c3bf3eb504809.jpg
Пасля Карыбскага крызісу БССР была самай узброенай у Савецкім Саюзе. А на яе тэрыторыі былі дзесяткі ваенных сакрэтных аб'ектаў. Як-ніяк, заходні фарпост СССР.У Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці базіраваўся шахтавы пускавы комплекс, аснашчаны ракетамі Р-12У, другі размяшчаўся недалёка ад Смаргоні і быў зараджаны ракетамі Р-14У.А вось перасоўныя мабільныя ракетныя комплексы "Тополь" размяшчаліся ў 49-й гвардзейскай ракетнай Станіслаўска-Будапешцкай Чырванасцяжнай дывізіі, якая дыслакавалася ў Лідзе. Адзін з яе палкоў 170-ы ракетны (2 дывізіёны) - быў размешчаны недалёка ад упраўлення дывізіі, у пасёлку Мінойты.Сёння тут з цяжкасцю можна разглядзець аб'екты, якія раней былі звышсакрэтнымі. Ні ад палка, ні ад дывізіёнаў амаль нічога не засталося. Толькі абломкі былой ваеннай велічы. Для тых, хто калісьці тут доблесна і верна служыў, бачыць такое – цяжка."У мяне сябар у Рызе жыве, былы ракетчык. Кажа, паехалі паглядзім, настальгія. Прыехалі сюды. Ён быў шакіраваны. Ведаеце – камяк. Я прыйшоў у 1977 годзе. З іх 10 гадоў праслужыў у гэтым палку", - распавядае Уладзімір Мазураў, ён нёс службу ва ўпраўленні дывізіі, пасля распаду Саюза стаў начальнікам аддзела баявой падрыхтоўкі, аж да 1997 года, калі злучэнне канчаткова расфарміравалі.Уладзімір памятае, як у канцы лістапада 1996 года вывозілі з тэрыторыі 170-га ракетнага палка 49-й гвардзейскай дывізіі апошні "Тополь". Яго грузілі ў спецвагоны на чыгуначнай станцыі Яцукі, за некалькі дзесяткаў кіламетраў ад гэтага месца, і адпраўлялі на ліквідацыю ў Расію.Вывад ядзернай зброі стаў вынікам падпісання Беларуссю Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (ДНЯЗ). Гэта адбылося 22 ліпеня 1993 года. Прычын для вывядзення разбуральнага арсенала было шмат: і тое, што кіраванне зброяй ажыццяўляла Масква - коды і шыфры былі там. А да таго часу незалежнаму Мінску такая справа не падабалася. Палкі з ядзернымі ракетамі стаялі на беларускай зямлі.Ды і ў дэкларацыі аб суверэнітэце, прынятай 27 ліпеня 1990 года, было прапісана: "Беларуская ССР ставіць мэтай зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку - нейтральнай дзяржавай".Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што быў супраць вывядзення ядзерных боегаловак з тэрыторыі краіны."Я шкадую аб гэтым, калі мы вывелі ядзерную зброю з Беларусі. І мы гэта зрабілі абсалютна бясплатна. Я павінен быў прытрымлівацца дамоўленасцей, прынятых да мяне. Гэта абавязкова", - сказаў ён на адной з прэс-канферэнцый.Праз 25 гадоў, у беларускім грамадстве няма адназначнай думкі наконт таго, ці трэба было краіне згаджацца на вывядзенне "Тополя". Многія лічаць, што гэта вельмі дарагое задавальненне - абслугоўванне такой зброі, яшчэ неакрэплая рэспубліка наўрад ці пацягнула б такі груз фінансавай адказнасці.Але ўсё ж палітыкі, эксперты сыходзяцца ў адным меркаванні: калі б ядзерныя боегалоўкі Беларусь захавала - эмацыянальны тон заходніх палітыкаў у адносінах да краіны быў бы іншы. Спрэчныя пытанні, у тым ліку міграцыйныя, вырашаліся б хутчэй. А эканамічных санкцый, магчыма, і зусім не было. З дзяржавамі-ўладальнікамі "зброі Суднага дня", як ні круці, размова будуецца інакш.Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1d/1058334012_160:0:1120:720_1920x0_80_0_0_7ea294967e4c70774a95b5ec5f7105b1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik, беларусь, ссср, відэа, ракета, дзяржава, ядзерны арсенал, видео
sputnik, беларусь, ссср, відэа, ракета, дзяржава, ядзерны арсенал, видео
Бяз'ядзерная Беларусь: 25 гадоў таму з краіны вывезлі ракеты "Тополь" – відэа
Распад СССР нечакана зрабіў Беларусь ядзернай дзяржавай: яна мела ў арсенале 80 зарадаў да "Тополя" і каля 1120 тактычных. Sputnik пабываў у палку 49-й дывізіі, адкуль у 1996-м выводзілі апошнюю зброю. Глядзіце спецпраект "Руіны ядзернай моцы: чвэрць стагоддзя цішыні".
Пасля Карыбскага крызісу БССР была самай узброенай у Савецкім Саюзе. А на яе тэрыторыі былі дзесяткі ваенных сакрэтных аб'ектаў. Як-ніяк, заходні фарпост СССР.
У Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці базіраваўся шахтавы пускавы комплекс, аснашчаны ракетамі Р-12У, другі размяшчаўся недалёка ад Смаргоні і быў зараджаны ракетамі Р-14У.
А вось перасоўныя мабільныя ракетныя комплексы "Тополь" размяшчаліся ў 49-й гвардзейскай ракетнай Станіслаўска-Будапешцкай Чырванасцяжнай дывізіі, якая дыслакавалася ў Лідзе. Адзін з яе палкоў 170-ы ракетны (2 дывізіёны) - быў размешчаны недалёка ад упраўлення дывізіі, у пасёлку Мінойты.
Сёння тут з цяжкасцю можна разглядзець аб'екты, якія раней былі звышсакрэтнымі. Ні ад палка, ні ад дывізіёнаў амаль нічога не засталося. Толькі абломкі былой ваеннай велічы. Для тых, хто калісьці тут доблесна і верна служыў, бачыць такое – цяжка.
"У мяне сябар у Рызе жыве, былы ракетчык. Кажа, паехалі паглядзім, настальгія. Прыехалі сюды. Ён быў шакіраваны. Ведаеце – камяк. Я прыйшоў у 1977 годзе. З іх 10 гадоў праслужыў у гэтым палку", - распавядае Уладзімір Мазураў, ён нёс службу ва ўпраўленні дывізіі, пасля распаду Саюза стаў начальнікам аддзела баявой падрыхтоўкі, аж да 1997 года, калі злучэнне канчаткова расфарміравалі.
Уладзімір памятае, як у канцы лістапада 1996 года вывозілі з тэрыторыі 170-га ракетнага палка 49-й гвардзейскай дывізіі апошні "Тополь". Яго грузілі ў спецвагоны на чыгуначнай станцыі Яцукі, за некалькі дзесяткаў кіламетраў ад гэтага месца, і адпраўлялі на ліквідацыю ў Расію.
"Было шмат карэспандэнтаў. Быў расійскі міністр абароны. Было відовішча непрыемнае. Калі ты аддаў сваё жыццё службе - і прайшоў ступені ўсе гэтыя свае. Не адну прычым. Вядома, было крыўдна такое бачыць", - дзеліцца ўспамінам Мазураў.
Вывад ядзернай зброі стаў вынікам падпісання Беларуссю Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (ДНЯЗ). Гэта адбылося 22 ліпеня 1993 года. Прычын для вывядзення разбуральнага арсенала было шмат: і тое, што кіраванне зброяй ажыццяўляла Масква - коды і шыфры былі там. А да таго часу незалежнаму Мінску такая справа не падабалася. Палкі з ядзернымі ракетамі стаялі на беларускай зямлі.
Ды і ў дэкларацыі аб суверэнітэце, прынятай 27 ліпеня 1990 года, было прапісана: "Беларуская ССР ставіць мэтай зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку - нейтральнай дзяржавай".
Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што быў супраць вывядзення ядзерных боегаловак з тэрыторыі краіны.
"Я шкадую аб гэтым, калі мы вывелі ядзерную зброю з Беларусі. І мы гэта зрабілі абсалютна бясплатна. Я павінен быў прытрымлівацца дамоўленасцей, прынятых да мяне. Гэта абавязкова", - сказаў ён на адной з прэс-канферэнцый.
Праз 25 гадоў, у беларускім грамадстве няма адназначнай думкі наконт таго, ці трэба было краіне згаджацца на вывядзенне "Тополя". Многія лічаць, што гэта вельмі дарагое задавальненне - абслугоўванне такой зброі, яшчэ неакрэплая рэспубліка наўрад ці пацягнула б такі груз фінансавай адказнасці.
Але ўсё ж палітыкі, эксперты сыходзяцца ў адным меркаванні: калі б ядзерныя боегалоўкі Беларусь захавала - эмацыянальны тон заходніх палітыкаў у адносінах да краіны быў бы іншы. Спрэчныя пытанні, у тым ліку міграцыйныя, вырашаліся б хутчэй. А эканамічных санкцый, магчыма, і зусім не было. З дзяржавамі-ўладальнікамі "зброі Суднага дня", як ні круці, размова будуецца інакш.
Пуцін распавёў, калі Расія можа
выкарыстоўваць ядзерную зброю - відэа
НЗ з рэактарам і экспедыцыя на Кубу:
гісторыя ракетнай базы пад Смаргонню
Зараз тут СТА і аўтаразборка. Адкуль
вывозілі апошнія беларускія ракеты