Беларусь мае план рэакцыі на любую спробу канфлікту – Лукашэнка

© пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 30.11.2021
Падпісацца
Улады рэспублікі не будуць паддавацца на правакацыі з боку суседніх дзяржаў, у тым ліку на правядзенне вайсковых мерапрыемстваў уздоўж меж.
МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Беларусь мае планы і ваенныя часці, каб рэагаваць на любыя спробы пачаць канфлікт, заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, зараз пачаліся ваенныя манеўры ў Польшчы, Літве, Латвіі і Украіне. У якасці галоўнакамандуючага ён не паддаецца на гэтыя правакацыі.
"Але я павінен прадбачыць, што адбудзецца, каб не атрымалася, як у 1941 годзе", - нагадаў кіраўнік дзяржавы. Пасля чаго ў якасці прыкладу прывёў Сталіна, які ўсіх прасіў не паддавацца на правакацыі, і такія сігналы ішлі з Крамля, калі на беларускай тэрыторыі ўжо ішлі баявыя дзеянні.

"Таму я вымушаны мець планы і падраздзяленні, часці беларускай арміі, якія будуць рэагаваць на любую спробу тут стварыць канфлікт. На мяжы Прыбалтыкі, Польшчы і Украіны", - цытуе словы Лукашэнкі РІА Навіны.

Пры гэтым ён са шкадаваннем адзначыў, што ўкраінскі бок адрэагаваў, нават апярэджваючы НАТА: паветраную прастору для беларускіх самалётаў афіцыйны Кіеў закрыў раней за Еўрапейскі саюз і амерыканцаў.
Напярэдадні падчас нарады ў міністэрстве абароны кіраўнік дзяржавы сказаў, што беларускія вайскоўцы павінны мець планы для рэагавання на магчымую агрэсію. Для гэтага ў рэспубліцы ў свой час ствараліся Сілы спецыяльных аперацый.
Прычым гэтае пытанне знаходзіцца ў зоне адказнасці ўсяго сілавога блока Беларусі, а не толькі ўзброеных сіл. Таму што рэспубліка адчувае на сабе наступствы гібрыднай вайны.
У сённяшні час сілы беларускіх ВПС і СПА пераведзены на ўзмоцненае нясенне баявога дзяжурства. У рамках гэтых мерапрыемстваў уздоўж беларускай мяжы сумесныя палёты ажыццяўляюць беларускія і расійскія знішчальнікі, а таксама стратэгічная авіяцыя ВКС Расіі.
Дэманстрацыя ракетнага комплексу Тополь-М на падмаскоўным палігоне Алабіна - Sputnik Беларусь, 1920, 30.11.2021
Ядзерная зброя ў Беларусі
Лукашэнка: Беларусь гатова размясціць у сябе ядзерную зброю
Чытайце таксама:
Беларусь гатова дзейнічаць адэкватна ў выпадку правакацый – Вальфовіч
Мінабароны: каля Беларусі разгорнуты 14 ваенных лагераў
Патрушаў і Вальфовіч абмеркавалі ваенную дактрыну Саюзнай дзяржавы
Лукашэнка: ЗША на фоне крызісу з мігрантамі хочуць развязаць вайну
Беларускі ВПК пра ўплыў санкцый, вытворчасць зброі і турэцкія БПЛА
Стужка навiн
0