Яшчэ адзін "мутант": што вядома аб новым штаме каронавіруса "амікрон"?

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкПЦР-тэсты, архіўнае фота
ПЦР-тэсты, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 30.11.2021
Падпісацца
"Амікрон"-штам каронавіруса заваёўвае ўсё новыя тэрыторыі. Шэраг краін ужо паведамілі аб першых выпадках заражэння, навукоўцы сур'ёзна занепакоеныя, што "мутант" можа звесці на нішто ўсе намаганні па вакцынацыі. Што вядома аб новай мутацыі?
Звестак аб тым, ці дайшоў "амікрон"-штам да Беларусі, пакуль няма, але Міністэрства аховы здароўя запэўніла, што ў беларускіх вірусолагаў ёсць усё неабходнае для выяўлення гэтай мутацыі: зараз ідзе праверка ўсіх біяматэрыялаў ад пацыентаў, якія прыбылі з-за мяжы.

Ацаніць шкоднасць віруса

22 лістапада ў міжнародную базу дадзеных GISAID была ўнесена інфармацыя аб знойдзеным на поўдні Афрыкі новага штаму каранавіруса В.1.1.529.
Устаноўлена, што ён валодае 50 мутацыямі, 34 з якіх знаходзяцца ў бялковых злучэннях: з дапамогай іх каронавірус пранікае ў клеткі чалавека. Пазней новая мутацыя атрымала назву ад СААЗ "амікрон". Навукоўцы мяркуюць, што штам можа распаўсюджвацца куды хутчэй за іншыя мутацыі.
Пакуль няма пацверджаных звестак, што захворванне ў заражаных штамам "амікрон" працякае цяжэй, чым у інфікаваных "дэльтай". І ўсё ж адназначны адказ могуць даць больш дасканалыя вывучэнні структуры, на якія спатрэбіцца каля 2-3 тыдняў.
Але першыя заявы вучоных і распрацоўшчыкаў вакцын ужо выклікаюць занепакоенасць.
СААЗ ужо заяўляла, што ў "амікрона" ёсць некалькі змен, якія насцярожваюць і "выклікаюць вялікую заклапочанасць": гэта і ёсць тыя самыя мутацыі ў шыпападобным бялку, якія могуць абцяжарыць нейтралізацыю патагену антыцеламі. Фактычна гэта ставіць пытанне аб эфектыўнасці існуючых вакцын.
На думку арганізацыі, новая мутацыя можа прывесці да ўзнікнення ўспышак захворвання з больш сур'ёзнымі наступствамі. Але спачатку трэба ацаніць, як вірус будзе "рэагаваць" на наяўныя вакцыны: ці абараняюць прэпараты ад заражэння, ад цяжкай плыні хваробы і смяротных зыходаў ці ж вакцыны неабходна мяняць.
На думку СААЗ, выпадкі заражэння новым штамам могуць фіксавацца і ў людзей, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі, хаця і ў невялікай прапорцыі. І ўсё ж у арганізацыі супакойваюць: паводле звестак на 29 лістапада, у свеце не было зарэгістравана ніводнай смерці з-за варыянта "амікрон".

Што будзе з вакцынамі?

Для пачатку варта сказаць аб дыягнастычных тэст-сістэмах, якія таксама спатрэбяцца ў выпадку істотнага абнаўлення структуры "новага" каронавіруса. На думку кіраўніка Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва Веранікі Скварцовай, "амікрон" цікавы тым, што падсумоўваў у сабе тыя мутацыі, якія былі напрацаваны папярэднімі штамамі. Стварыць новую тэст-сістэму для выяўлення гэтага "мутанта" можна прыкладна за 9 дзён.
Што тычыцца вакцын, самі распрацоўшчыкі пакуль не могуць даць адназначнага адказу аб эфектыўнасці сваіх прэпаратаў супраць "амікрона". Але ўсё ж ужо ацэньваюць свае магчымасці на выпадак, калі вакцыну давядзецца сур'ёзна перарабляць. Так, на думку дырэктара НДЦ эпідэміёлагі і мікрабіялогіі ім. Гамалеі Аляксандра Гінцбурга, каб атрымаць новы вакцынны прэпарат на аснове "Спутника V", спатрэбіцца каля 10 дзён, яшчэ 45-50 сутак можа пайсці на дазвольныя працэдуры і доказы таго, што вакцына бяспечная (гэта калі паскорыцца ў надзвычайных умовах).
Кіраўнік Moderna Стэфан Бансель выказаў меркаванне, што існуючыя вакцыны могуць быць менш эфектыўныя супраць новага штаму, але дакладна пра гэта можна будзе казаць, калі атрымаюць першыя дадзеныя папярэдніх даследаванняў. Калі ж вакцыны давядзецца абнаўляць, на гэта можа спатрэбіцца месяцы: каб наладзіць маштабную вытворчасць, пастаўкі.
Амерыканская кампанія Pfizer заявіла, што з-за з'яўлення штаму "амікрон" ужо пачата праца над новай вакцынай: прыкладныя тэрміны – менш за 100 дзён.
Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (ЕМА) гатова даць адказ аб эфектыўнасці адобраных у Еўрасаюзе вакцыны супраць новага штаму "амікрон" праз 2-3 тыдні.
Усё ж сусветная супольнасць упэўнена, што казаць аб замене вакцын варта толькі пасля атрымання поўных дадзеных аб новым штаме, і заклікае паскорыць тэмпы рэвакцынацыі (і вакцынацыі) на фоне паведамленняў аб распаўсюджванні варыянта "амікрон" па свеце.
Чытайце таксама:
Устойлівы да прышчэпак? Што кажуць лекары аб новым штаме каронавіруса "амікрон"
Першая краіна закрыла межы для замежнікаў з-за новага штаму
ПЦР-тэсты распазнаюць новы штам каронавіруса Omicron
Стужка навiн
0