Польшча заявіла аб абстрэле з пнеўматыкі мачты на мяжы з Беларуссю

© Министерство обороны ПольшиПашкоджаная мачта асвятлення
Пашкоджаная мачта асвятлення - Sputnik Беларусь, 1920, 01.12.2021
Падпісацца
Вайскоўцы ініцыявалі выклік у МЗС беларускага вайсковага аташэ ў сувязі з інцыдэнтам на мяжы.
МІНСК, 1 сне - Sputnik. Мінабароны Польшчы паведаміла, што з тэрыторыі Беларусі з пнеўматычнай зброі абстралялі асвятляльныя мачты на мяжы.
У польскім ваенным ведамстве заявілі аб намеры выклікаць у МЗС краіны беларускага ваеннага аташэ.
"У раёне Цярэспаля былі абстраляны асвятляльныя мачты, устаноўленыя салдатамі Войска польскага на мяжы з Беларуссю. Пражэктары былі знішчаны ў выніку стрэлаў з пнеўматычнай зброі. Абстрэл быў зроблены з тэрыторыі Беларусі", - напісаў у Twitter міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыуш Блашчак.
Кантрольна-прапускны пункт "Цярэспаль" знаходзіцца на мяжы з Польшчай, з беларускага боку гэта КПП "Брэст".
Беларуска-польская мяжа мае працягласць 398,624 км. Пачынаецца ад трайнога стыку межаў з Літвой на поўначы і цягнецца да трайнога стыку межаў з Украінай на поўдні. З'яўляецца таксама і часткай граніцы Еўрасаюза з Рэспублікай Беларусь. На ёй размяшчаюцца 6 пунктаў пропуску.
У апошні час увага прыкавана да іншага пункта пропуску на беларуска-польскай мяжы - "Брузгі", побач з якім 8 лістапада мігранты арганізавалі стыхійны лагер.
Больш за дзве тысячы мігрантаў з краін Блізкага Усходу ўжо амаль месяц чакаюць адкрыцця гуманітарнага калідора, каб трапіць у Германію, польскія пагранічнікі іх не пускаюць. 16 лістапада, калі мігранты паспрабавалі прарваць агароджу на мяжы, польскія сілавікі прымянілі да іх спецсродкі.
СК Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу супраць службовых асоб Польшчы.
Чытайце таксама:
Польшча зафіксавала больш за 100 спроб прарыву мяжы бежанцамі за суткі
ДПК: чэргі з фур на выезд у Еўрасаюз растуць з кожным днём
Лукашэнка мяркуе, што Польшча хоча разбурыць Еўрапейскі Саюз
Стужка навiн
0