https://bel.sputnik.by/20211202/astrakhanskaya-voblasts-prapanavala-belarus-vykarystovats-svoy-port-1058411597.html
Астраханская вобласць прапанавала Беларусі выкарыстоўваць свой порт
Астраханская вобласць прапанавала Беларусі выкарыстоўваць свой порт
Sputnik Беларусь
Беларусь адмовілася ад транзіту ўдабрэнняў і нафтапрадуктаў праз парты балтыйскіх дзяржаў у мінулым годзе, пасля чаго заключыла пагадненне аб перавалцы тавараў... 02.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-02T17:06+0300
2021-12-02T17:06+0300
2023-02-23T14:06+0300
порт
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/18/1058209165_0:0:3501:1970_1920x0_80_0_0_cf2e9828e03ac1c5e725bf99466e181b.jpg
МІНСК, 2 сне - Sputnik. Губернатар Астраханскай вобласці Ігар Бабушкін прапанаваў на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам выкарыстоўваць порт Оля для экспарту беларускіх тавараў у Паўднёва-Усходнюю Азію, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, Астраханская вобласць прапанавала Беларусі скарыстацца магчымасцямі новага кантэйнернага тэрмінала ў марскім порце Оля."Мы лічым, што для экспарту беларускай прадукцыі ў Паўднёва-Усходнюю Азію гэта добрая прапанова, паколькі гэта значна паскарае шлях транзіту па гэтаму міжнароднаму транспартнаму калідору", - заявіў губернатар.Тавараабарот - большТавараабарот паміж Беларуссю і расійскім рэгіёнам за студзень-верасень гэтага года ўжо склаў больш за 23 млн долараў (плюс 29% да мінулага года).Беларусь пастаўляе ў Астраханскую вобласць драўняна-стружкавыя пліты, бытавую апаратуру, шэрсць, будаўнічыя дэталі з пластмас, немелаваную паперу, а таксама кардон. Імпартуе - серу, рыбу, таматы, ікру, дыні і кавуны.Беларускія грузы праз парты РасііБеларусь адмовілася ад транзіту сваіх грузаў праз парты балтыйскіх дзяржаў у мінулым годзе на фоне санкцый, пасля чаго заключыла пагадненне аб перавалцы тавараў праз марскія парты РФ.Гандлёвыя патокі з партоў Літвы былі пераарыентаваны на іншыя маршруты, у прыватнасці, у Ленінградскую вобласць Расіі. Гаворка ў першую чаргу аб паўночна-заходніх гаванях - ва Усць-Лузе, Прыморску, Высоцку і Санкт-Пецярбургу. Перавалку першай партыі беларускіх нафтапрадуктаў пачалі яшчэ ў сакавіку 2021 года.
https://bel.sputnik.by/20211202/userasysk-agarod-gatovy-naraststs-pastak-svay-praduktsy--belarus-1058408557.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/18/1058209165_352:0:3083:2048_1920x0_80_0_0_f7bd87608d81a8e75d52974a5acc8982.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
порт, расія, беларусь
Астраханская вобласць прапанавала Беларусі выкарыстоўваць свой порт
17:06 02.12.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Беларусь адмовілася ад транзіту ўдабрэнняў і нафтапрадуктаў праз парты балтыйскіх дзяржаў у мінулым годзе, пасля чаго заключыла пагадненне аб перавалцы тавараў праз марскія парты РФ.
МІНСК, 2 сне - Sputnik. Губернатар Астраханскай вобласці Ігар Бабушкін прапанаваў на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам выкарыстоўваць порт Оля для экспарту беларускіх тавараў у Паўднёва-Усходнюю Азію, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мы дамовіліся аб тым, што аб'ёмы экспарту і імпарту нязменна павінны нарошчвацца. Мы зацікаўлены ў выкарыстанні тэхнічных магчымасцей, якія мае Беларусь. Гэта сельскагаспадарчая тэхніка, ліфтавае абсталяванне", - сказаў Бабушкін.
Паводле яго слоў, Астраханская вобласць прапанавала Беларусі скарыстацца магчымасцямі новага кантэйнернага тэрмінала ў марскім порце Оля.
"Мы лічым, што для экспарту беларускай прадукцыі ў Паўднёва-Усходнюю Азію гэта добрая прапанова, паколькі гэта значна паскарае шлях транзіту па гэтаму міжнароднаму транспартнаму калідору", - заявіў губернатар.
Тавараабарот паміж Беларуссю і расійскім рэгіёнам за студзень-верасень гэтага года ўжо склаў больш за 23 млн долараў (плюс 29% да мінулага года).
Беларусь пастаўляе ў Астраханскую вобласць драўняна-стружкавыя пліты, бытавую апаратуру, шэрсць, будаўнічыя дэталі з пластмас, немелаваную паперу, а таксама кардон. Імпартуе - серу, рыбу, таматы, ікру, дыні і кавуны.
Беларускія грузы праз парты Расіі
Беларусь адмовілася ад транзіту сваіх грузаў праз парты балтыйскіх дзяржаў у мінулым годзе на фоне санкцый, пасля чаго заключыла пагадненне аб перавалцы тавараў праз марскія парты РФ.
Гандлёвыя патокі з партоў Літвы былі пераарыентаваны на іншыя маршруты, у прыватнасці, у Ленінградскую вобласць Расіі. Гаворка ў першую чаргу аб паўночна-заходніх гаванях - ва Усць-Лузе, Прыморску, Высоцку і Санкт-Пецярбургу. Перавалку першай партыі беларускіх нафтапрадуктаў пачалі яшчэ ў сакавіку 2021 года.