https://bel.sputnik.by/20211202/lukashenka-atsan-magchymasts-stvarennya-adznay-valyuty-z-rasyay-1058398788.html
Лукашэнка ацаніў магчымасць стварэння адзінай валюты з Расіяй
Лукашэнка ацаніў магчымасць стварэння адзінай валюты з Расіяй
Sputnik Беларусь
Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, пакуль не трэба ўзнімаць пытанне аб адзінай валюце - да яго трэба прыйсці паступова. 02.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-02T09:22+0300
2021-12-02T09:22+0300
2022-07-01T15:05+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр лукашэнка
саюзная дзяржава
валюта
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0b/1057856190_0:64:1200:739_1920x0_80_0_0_838a2c2eb48bce836da44fdf279448eb.jpg
МІНСК, 2 сне - Sputnik. Беларусь і Расія пакуль не падышлі да стварэння адзінай валюты, гэта больш высокі ўзровень інтэграцыі, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю гендырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву."Гэта больш высокі ўзровень інтэграцыі, да якога мы не падышлі. Падыдзем - будзем вырашаць", - сказаў ён.Паводле слоў Лукашэнкі, пакуль не трэба ўзнімаць пытанне аб адзінай валюце, да яго трэба прыйсці паступова."Слухайце, да адзінай валюты трэба прыйсці step by step", - падкрэсліў беларускі лідэр.Адзіная валюта: у чым праблема?У верасні пасля перагавораў са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным беларускі прэзідэнт пракаменціраваў магчымасць увядзення адзінай валюты ў Саюзнай дзяржаве. На яго думку, пытанне не ў тым, "будзе долар, еўра або рубель расійскі", а ў месцазнаходжанні эмісійнага цэнтра, які будзе выпускаць у абарачэнне банкноты."Пытанне не ў тым, што Пуцін ці Лукашэнка тармозяць гэтыя працэсы. Калі мы вывучалі гэтую праблему, тады Цэнтральны банк Расіі і наш Нацыянальны банк у адзін голас папрасілі да гэтага пытання пакуль не падыходзіць. Яны заявілі, што ні яны, ні нашы краіны не гатовы да гэтага. Мы з прэзідэнтам, пачуўшы гэта, адклалі гэтую праблему ў бок. Але гэта не значыць, што мы да яе не вернемся", - заявіў тады Лукашэнка.Інтэграцыя Беларусі і РасііПрэзідэнты абедзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі 4 лістапада на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета дэкрэт аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады.Дакумент зацвярджае 28 саюзных праграм па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі. Таксама былі падпісаны новая ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы і канцэпцыя міграцыйнай палітыкі.Як адзначаў Пуцін, Расія працягне лінію на паглыбленне інтэграцыйных працэсаў з Беларуссю, Масква і Мінск будуць пераходзіць да правядзення ўзгодненай макраэканамічнай, падатковай, банкаўска-крэдытнай палітыкі.У сваю чаргу Лукашэнка заяўляў, што ў развіццё прынятых саюзных праграм з РФ трэба актуалізаваць заканадаўства дзвюх краін, каб раскруціць "махіну" інтэграцыі, і заклікаў не палохаць людзей тым, што праз інтэграцыю з Расіяй страціцца суверэнітэт Беларусі.
https://bel.sputnik.by/20211201/putsn--lukashenka-razam-navedayuts-krym--pyasko-1058381466.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0b/1057856190_51:0:1162:833_1920x0_80_0_0_9c895a6a610f9a94d4155e59b4780472.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, саюзная дзяржава, валюта, расія
аляксандр лукашэнка, саюзная дзяржава, валюта, расія
Лукашэнка ацаніў магчымасць стварэння адзінай валюты з Расіяй
09:22 02.12.2021 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, пакуль не трэба ўзнімаць пытанне аб адзінай валюце - да яго трэба прыйсці паступова.
МІНСК, 2 сне - Sputnik. Беларусь і Расія пакуль не падышлі да стварэння адзінай валюты, гэта больш высокі ўзровень інтэграцыі, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю гендырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву.
"Гэта больш высокі ўзровень інтэграцыі, да якога мы не падышлі. Падыдзем - будзем вырашаць", - сказаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, пакуль не трэба ўзнімаць пытанне аб адзінай валюце, да яго трэба прыйсці паступова.
"Слухайце, да адзінай валюты трэба прыйсці step by step", - падкрэсліў беларускі лідэр.
Адзіная валюта: у чым праблема?
У верасні пасля перагавораў са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным беларускі прэзідэнт пракаменціраваў магчымасць увядзення адзінай валюты ў Саюзнай дзяржаве. На яго думку, пытанне не ў тым, "будзе долар, еўра або рубель расійскі", а ў месцазнаходжанні эмісійнага цэнтра, які будзе выпускаць у абарачэнне банкноты.
"Пытанне не ў тым, што Пуцін ці Лукашэнка тармозяць гэтыя працэсы. Калі мы вывучалі гэтую праблему, тады Цэнтральны банк Расіі і наш Нацыянальны банк у адзін голас папрасілі да гэтага пытання пакуль не падыходзіць. Яны заявілі, што ні яны, ні нашы краіны не гатовы да гэтага. Мы з прэзідэнтам, пачуўшы гэта, адклалі гэтую праблему ў бок. Але гэта не значыць, што мы да яе не вернемся", - заявіў тады Лукашэнка.
Інтэграцыя Беларусі і Расіі
Прэзідэнты абедзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі 4 лістапада на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета дэкрэт аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады.
Дакумент зацвярджае 28 саюзных праграм па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі. Таксама былі падпісаны новая ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы і канцэпцыя міграцыйнай палітыкі.
Як адзначаў Пуцін, Расія працягне лінію на паглыбленне інтэграцыйных працэсаў з Беларуссю, Масква і Мінск будуць пераходзіць да правядзення ўзгодненай макраэканамічнай, падатковай, банкаўска-крэдытнай палітыкі.
У сваю чаргу Лукашэнка заяўляў, што ў развіццё прынятых саюзных праграм з РФ трэба актуалізаваць заканадаўства дзвюх краін, каб раскруціць "махіну" інтэграцыі, і заклікаў не палохаць людзей тым, што праз інтэграцыю з Расіяй страціцца суверэнітэт Беларусі.