https://bel.sputnik.by/20211202/petryshenka-belarus-gatova-zluchyts-es--shakovy-shlyakh-1058407109.html
Петрышэнка: Беларусь гатова злучыць ЕС і Шаўковы шлях
Петрышэнка: Беларусь гатова злучыць ЕС і Шаўковы шлях
Sputnik Беларусь
Паводле слоў беларускага віцэ-прэм'ера, краіны Еўразійскага эканамічнага саюза павінны праводзіць узгодненую прамысловую палітыку, ствараць сумесны прадукт і... 02.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-02T13:47+0300
2021-12-02T13:47+0300
2021-12-02T13:47+0300
еўразійскі эканамічны саюз
ігар петрышэнка
ес
"шаўковы шлях"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103635/20/1036352055_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_9d1a30e3cdf2cfe688891651b0cac061.jpg
МІНСК, 2 сне - Sputnik. Беларусь гатова злучыць ЕС і Новы шаўковы шлях, каб тавары з еўразійскай прасторы рухаліся ў Еўропу, заявіў на ІІ Еўразійскім кангрэсе ў Мінску віцэ-прэм'ер рэспублікі Ігар Петрышэнка.Намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што ў прамысловай кааперацыі Беларусі і Расіі працуе каля 8 тысяч прадпрыемстваў. Сумесная вытворчасць трактароў арганізавана ў Чарапаўцы і Елабузе."Мы збіраем снегаўборачную тэхніку, камбайны збожжа- і кормаўборачныя ў Бранскай вобласці. Таксама каля 12 праектаў, якія мы развіваем з Казахстанам у рамках кааперацыйнага супрацоўніцтва", - сказаў Петрышэнка.Паводле яго слоў, не трэба спрабаваць канкурыраваць унутры ЕАЭС, ствараючы дублюючыя вытворчасці ў розных краінах. Краіны саюза павінны праводзіць паміж сабой узгодненую прамысловую палітыку, ствараць сумесны прадукт і выходзіць на рынкі трэціх краін, лічыць віцэ-прэм'ер."І пры фінансавай падтрымцы нашага сумеснага экспарту дзякуючы Еўразійскаму банку развіцця займаць нішы на рынку трэціх краін", - сказаў на заканчэнне ён.
https://bel.sputnik.by/20211202/drug-erazysk-kangres-u-maskve---pramaya-translyatsyya-1058402244.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103635/20/1036352055_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_969e88ef5bb068ab0d4ec14dec102d4a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еўразійскі эканамічны саюз, ігар петрышэнка, ес, "шаўковы шлях"
еўразійскі эканамічны саюз, ігар петрышэнка, ес, "шаўковы шлях"
Петрышэнка: Беларусь гатова злучыць ЕС і Шаўковы шлях
Паводле слоў беларускага віцэ-прэм'ера, краіны Еўразійскага эканамічнага саюза павінны праводзіць узгодненую прамысловую палітыку, ствараць сумесны прадукт і выходзіць на рынкі трэціх краін.
МІНСК, 2 сне - Sputnik. Беларусь гатова злучыць ЕС і Новы шаўковы шлях, каб тавары з еўразійскай прасторы рухаліся ў Еўропу, заявіў на ІІ Еўразійскім кангрэсе ў Мінску віцэ-прэм'ер рэспублікі Ігар Петрышэнка.
"Мы гатовы ў той каркас, пра які казаў старшыня ўрада РФ (Міхаіл Мішусцін – Sputnik), арганічна ўмантаваць 58 нашых гандлёва-лагістычных цэнтраў, з іх 18 – мультымадальных. Мы павінны паслужыць тут і транзітнай, і транспартнай платформай, каб тавары з еўразійскай прасторы рухаліся ў Еўропу", - адзначыў ён.
Намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што ў прамысловай кааперацыі Беларусі і Расіі працуе каля 8 тысяч прадпрыемстваў. Сумесная вытворчасць трактароў арганізавана ў Чарапаўцы і Елабузе.
"Мы збіраем снегаўборачную тэхніку, камбайны збожжа- і кормаўборачныя ў Бранскай вобласці. Таксама каля 12 праектаў, якія мы развіваем з Казахстанам у рамках кааперацыйнага супрацоўніцтва", - сказаў Петрышэнка.
Паводле яго слоў, не трэба спрабаваць канкурыраваць унутры ЕАЭС, ствараючы дублюючыя вытворчасці ў розных краінах. Краіны саюза павінны праводзіць паміж сабой узгодненую прамысловую палітыку, ствараць сумесны прадукт і выходзіць на рынкі трэціх краін, лічыць віцэ-прэм'ер.
"І пры фінансавай падтрымцы нашага сумеснага экспарту дзякуючы Еўразійскаму банку развіцця займаць нішы на рынку трэціх краін", - сказаў на заканчэнне ён.