https://bel.sputnik.by/20211202/zsha-vyal-novy-paket-sanktsyya-suprats-belarus-1058422665.html
ЗША ўвялі новы пакет санкцый супраць Беларусі
ЗША ўвялі новы пакет санкцый супраць Беларусі
Sputnik Беларусь
Сярод тых, каго закрануў новы пакет санкцый ЗША, - сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый. 02.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-02T18:34+0300
2021-12-02T18:34+0300
2021-12-02T19:07+0300
аляксандр лукашэнка
санкцыі
дзмітрый лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/02/1058422861_0:148:3072:1876_1920x0_80_0_0_1480927809d3f2cc2b56d908c66c2380.jpg
МІНСК, 2 сне - Sputnik. ЗША ўвялі новы пакет санкцый у дачыненні да Беларусі, паведамілі міністэрства фінансаў краіны.Аб тым, што ЗША разам з ЕС рыхтуюць новы пакет санкцый у дачыненні да Мінска, раней заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Паводле яго слоў, такое рашэнне прынята ў сувязі з міграцыйным крызісам на беларуска-польскай мяжы, у эскалацыі якога абвінавачваюць Аляксандра Лукашэнку.Раней у чацвер стала вядома, што Еўрасаюз таксама зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам.Хто трапіў пад санкцыіУдакладняецца, што новыя санкцыі закранулі 20 асоб, 12 арганізацый і тры паветраныя судны.Сярод грамадзян Беларусі, якія трапілі пад санкцыі - сын прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый.Сярод юрыдычных асоб, супраць якіх уводзяць санкцыі, - вытворцы калійных удабрэнняў ("Беларуская калійная кампанія", "Слаўкалій"), Прэзідэнцкі спартыўны клуб, тураператар "Цэнтркурорт", авіяперавозчык "ТрансавіяЭкспарт".Акрамя таго, у спіс унесены ААТ "Агат - электрамеханічны завод", ТАА "Аграразквіт", ААТ "140 рамонтны завод", ААТ "Кідма тэк", ТАА "ГардСэрвіс", ААТ "Пеленг".Санкцыі супраць дзярждоўгу БеларусіАкрамя таго, ЗША увялі санкцыі супраць дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў Мінска, паведаміў амерыканскі мінфін.Ведамства забараніла амерыканскім грамадзянам аперацыі з "новымі даўгавымі абавязацельствамі, эмітаванымі на тэрмін больш за 90 дзён 2 снежня 2021 года або пазней міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь або Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь".Міністэрства фінансаў таксама забараніла абарачэнне гэтых папер на тэрыторыі ЗША. Пры гэтым там удакладнілі, што іншае ўзаемадзеянне з абедзвюма структурамі дазволена.
https://bel.sputnik.by/20211202/erasayuz-prynya-pyaty-paket-sanktsyy-suprats-belarus-1058418538.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/02/1058422861_273:0:3004:2048_1920x0_80_0_0_d4f65e5aa76d58f78382f5c29dca90b3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, санкцыі, дзмітрый лукашэнка
аляксандр лукашэнка, санкцыі, дзмітрый лукашэнка
ЗША ўвялі новы пакет санкцый супраць Беларусі
18:34 02.12.2021 (абноўлена: 19:07 02.12.2021) Сярод тых, каго закрануў новы пакет санкцый ЗША, - сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый.
МІНСК, 2 сне - Sputnik. ЗША ўвялі новы пакет санкцый у дачыненні да Беларусі, паведамілі міністэрства фінансаў краіны.
Аб тым, што ЗША разам з ЕС рыхтуюць новы пакет санкцый у дачыненні да Мінска, раней заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Паводле яго слоў, такое рашэнне прынята ў сувязі з міграцыйным крызісам на беларуска-польскай мяжы, у эскалацыі якога абвінавачваюць Аляксандра Лукашэнку.
Раней у чацвер стала вядома, што Еўрасаюз таксама зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам.
Удакладняецца, што новыя санкцыі закранулі 20 асоб, 12 арганізацый і тры паветраныя судны.
Сярод грамадзян Беларусі, якія трапілі пад санкцыі - сын прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый.
Сярод юрыдычных асоб, супраць якіх уводзяць санкцыі, - вытворцы калійных удабрэнняў ("Беларуская калійная кампанія", "Слаўкалій"), Прэзідэнцкі спартыўны клуб, тураператар "Цэнтркурорт", авіяперавозчык "ТрансавіяЭкспарт".
Акрамя таго, у спіс унесены ААТ "Агат - электрамеханічны завод", ТАА "Аграразквіт", ААТ "140 рамонтны завод", ААТ "Кідма тэк", ТАА "ГардСэрвіс", ААТ "Пеленг".
Санкцыі супраць дзярждоўгу Беларусі
Акрамя таго, ЗША увялі санкцыі супраць дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў Мінска, паведаміў амерыканскі мінфін.
Ведамства забараніла амерыканскім грамадзянам аперацыі з "новымі даўгавымі абавязацельствамі, эмітаванымі на тэрмін больш за 90 дзён 2 снежня 2021 года або пазней міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь або Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь".
Міністэрства фінансаў таксама забараніла абарачэнне гэтых папер на тэрыторыі ЗША. Пры гэтым там удакладнілі, што іншае ўзаемадзеянне з абедзвюма структурамі дазволена.