https://bel.sputnik.by/20211203/lukashenka-zayav-ab-rekordnym-stanochym-salda-zneshnyaga-gandlyu-1058434375.html
Лукашэнка заявіў аб рэкордным станоўчым сальда знешняга гандлю
Лукашэнка заявіў аб рэкордным станоўчым сальда знешняга гандлю
Sputnik Беларусь
Беларуская эканоміка пакуль яшчэ не адчула ў поўнай меры ўздзеянне санкцый і дэманструе ўпэўнены рост у ключавых галінах. 03.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-03T11:22+0300
2021-12-03T11:22+0300
2021-12-03T11:22+0300
эканоміка
аляксандр лукашэнка
гандаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/09/18/1045748950_0:71:1280:791_1920x0_80_0_0_fe1af67537638d68fef1e07ab58bacc7.jpg
МІНСК, 3 сне - Sputnik. Беларуская эканоміка падвяргаецца беспрэцэдэнтнаму па маштабе і глыбіні ціску звонку, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ў ходзе нарады на гэту тэму.Паводле яго слоў, чыноўнікам трэба абмеркаваць самы шырокі спектр пытанняў, пачынаючы з дасягненняў і ацэнкі вынікаў, і завяршаючы прапановамі на будучы год."Агрэсіўная рыторыка захоўваецца. А значыць, трэба правесці пільны аналіз мер, якія прымаюцца намі", - заявіў Лукашэнка.Гэта застаецца галоўнай задачай, каб людзі, нягледзячы ні на якія санкцыі і спробы нешта зрабіць з беларускімі ўладамі, не адчулі іх уздзеянне.Пры гэтым ён лічыць, што ўлады змаглі не толькі забяспечыць эканамічны рост, але і не пераклалі большасць праблем на штодзённае жыццё людзей.Эканамічны рэкордБеларускі лідэр расказаў, што па выніках дзевяці месяцаў бягучага года ВУП вырас на 2,4 працэнты, а прамысловая вытворчасць і зусім павялічылася на 7,1 працэнты, прадэманстраваўшы рост практычна па ўсіх галінах."У сувязі з гэтым экспарт тавараў і паслуг павялічыўся прыкладна на 33%, а ў краіну дадаткова паступіла 8,5 мільярда долараў. Склаўся рэкордны станоўчы знешнегандлёвы баланс - больш як 2,7 мільярда долараў", - аб'явіў ён.Дэпазіты і аблігацыіПрэзідэнт звярнуў увагу на прапанову ўрада зрабіць у 2022 годзе стаўку на экспарт, што выглядае цалкам разумна.Таму што неабходна замацоўвацца на знешніх рынках пакуль даецца такі шанс і прадаваць свае тавары, бо гэта не працягнецца доўга, а значыць сітуацыя патрабуе актыўных дзеянняў."Упускаць момант, каб заявіць аб сабе, нельга. Будзем інтэнсіўна нарошчваць валютную выручку, атрымаем моцны беларускі рубель. Насельніцтва перастане асцярожнічаць і прапануе грошы ў дэпазіты і аблігацыі", - лічыць кіраўнік дзяржавы.Дэфіцыт і даўгіУ Палацы Незалежнасці таксама ўзнімалася пытанне дзяржаўнага доўгу Беларусі і планы, як улады збіраюцца яго гасіць."Беларусь заўсёды была і будзе бездакорным плацельшчыкам па сваіх абавязацельствах. Нягледзячы ні на якія цяжкасці, мы не маем права страціць гэту рэпутацыю", - асабліва адзначыў Лукашэнка.Паводле яго слоў, беларусаў цікавяць не лічбы і паказчыкі, а такія зразумелыя рэчы, як зарплата, работы і цэны, таму тут патрэбны кантроль. Тым больш, што на будучы год бюджэт вярстаецца з дэфіцытам.Пасля чаго дадаў, што пытанні эканоміі і беражлівасці выходзяць на пярэдні план. Таму трэба шукаць крыніцы для пакрыцця дэфіцыту, каб не выклікаць напругі і выканаць сацыяльныя абавязанні.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/09/18/1045748950_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_045e6012140b5b2166a04f4fe6699123.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, аляксандр лукашэнка, гандаль
эканоміка, аляксандр лукашэнка, гандаль
Лукашэнка заявіў аб рэкордным станоўчым сальда знешняга гандлю
Беларуская эканоміка пакуль яшчэ не адчула ў поўнай меры ўздзеянне санкцый і дэманструе ўпэўнены рост у ключавых галінах.
МІНСК, 3 сне - Sputnik. Беларуская эканоміка падвяргаецца беспрэцэдэнтнаму па маштабе і глыбіні ціску звонку, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ў ходзе нарады на гэту тэму.
Паводле яго слоў, чыноўнікам трэба абмеркаваць самы шырокі спектр пытанняў, пачынаючы з дасягненняў і ацэнкі вынікаў, і завяршаючы прапановамі на будучы год.
"Агрэсіўная рыторыка захоўваецца. А значыць, трэба правесці пільны аналіз мер, якія прымаюцца намі", - заявіў Лукашэнка.
Гэта застаецца галоўнай задачай, каб людзі, нягледзячы ні на якія санкцыі і спробы нешта зрабіць з беларускімі ўладамі, не адчулі іх уздзеянне.
"Прынамсі, каб гэтыя санкцыі і меры звонку не вызначалі жыццё людзей. Запомніце: гэта галоўнае", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён лічыць, што ўлады змаглі не толькі забяспечыць эканамічны рост, але і не пераклалі большасць праблем на штодзённае жыццё людзей.
Беларускі лідэр расказаў, што па выніках дзевяці месяцаў бягучага года ВУП вырас на 2,4 працэнты, а прамысловая вытворчасць і зусім павялічылася на 7,1 працэнты, прадэманстраваўшы рост практычна па ўсіх галінах.
"У сувязі з гэтым экспарт тавараў і паслуг павялічыўся прыкладна на 33%, а ў краіну дадаткова паступіла 8,5 мільярда долараў. Склаўся рэкордны станоўчы знешнегандлёвы баланс - больш як 2,7 мільярда долараў", - аб'явіў ён.
Прэзідэнт звярнуў увагу на прапанову ўрада зрабіць у 2022 годзе стаўку на экспарт, што выглядае цалкам разумна.
Таму што неабходна замацоўвацца на знешніх рынках пакуль даецца такі шанс і прадаваць свае тавары, бо гэта не працягнецца доўга, а значыць сітуацыя патрабуе актыўных дзеянняў.
"Упускаць момант, каб заявіць аб сабе, нельга. Будзем інтэнсіўна нарошчваць валютную выручку, атрымаем моцны беларускі рубель. Насельніцтва перастане асцярожнічаць і прапануе грошы ў дэпазіты і аблігацыі", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
У Палацы Незалежнасці таксама ўзнімалася пытанне дзяржаўнага доўгу Беларусі і планы, як улады збіраюцца яго гасіць.
"Беларусь заўсёды была і будзе бездакорным плацельшчыкам па сваіх абавязацельствах. Нягледзячы ні на якія цяжкасці, мы не маем права страціць гэту рэпутацыю", - асабліва адзначыў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, беларусаў цікавяць не лічбы і паказчыкі, а такія зразумелыя рэчы, як зарплата, работы і цэны, таму тут патрэбны кантроль. Тым больш, што на будучы год бюджэт вярстаецца з дэфіцытам.
"З аднаго боку, зразумела чаму. Мы нясем незапланаваныя расходы, якія цяжка прадбачыць. Але з другога, пытанне - ці ўсё эканомяць і напружваюцца па скарачэнні неабавязковых расходаў, якіх у нас мора", - задаў рытарычнае пытанне беларускі лідэр.
Пасля чаго дадаў, што пытанні эканоміі і беражлівасці выходзяць на пярэдні план. Таму трэба шукаць крыніцы для пакрыцця дэфіцыту, каб не выклікаць напругі і выканаць сацыяльныя абавязанні.