Лукашэнка: планы НАТА ў рэгіёне непрымальныя для Расіі і Беларусі

© REUTERS / PASCAL ROSSIGNOLСцяг НАТА
Сцяг НАТА - Sputnik Беларусь, 1920, 06.12.2021
Падпісацца
Аляксандр Лукашэнка не бачыць прычын, каб скласці рукі на грудзях і паміраць з-за санкцый.
МІНСК, 6 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што планы НАТА ў рэгіёне непрымальныя не толькі для Расіі, але і для Беларусі.
У перспектыве найбліжэйшага месяца можна чакаць значных змяненняў, заявіў беларускі лідэр у час пасяджэння, прысвечанага кадравым пытанням.
"Мы ўбачым вось гэту развязку ад Чорнага да Балтыйскага мора, да чаго прыйдзем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што Захад прыпісвае Расійскай Федэрацыі планы па нападзенні на Украіну. На яго думку, гэта не больш чым нагода, каб "малаціць Расію".
"Вось яны павесілі гэты цэтлік. Хоць ніхто ў Расіі не збіраецца нападаць на Украіну. Расія выдатна бачыць, што робіцца ва Украіне. І тое, што там робіцца і што плануюць натаўцы і амерыканцы там, непрымальна не толькі для Расіі, але і для нас, таму што тут мы побач", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Таму нейкія развязкі - я думаю, вельмі вялікія - будуць і пасля Новага года", - падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь у цэнтры супрацьстаяння

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры глабальнага супрацьстаяння, у сувязі з чым краіны Захаду маюць намер дэстабілізаваць тут абстаноўку.
"Ланцуг ад Чорнага да Балтыйскага мора - гэта даўняя задума нашых ворагаў і праціўнікаў. Проста яны падабралі гэты момант, палічылі, што цяпер можна замкнуць балта-чарнаморскі пояс, або, як яго раней называлі, санітарны кардон", - сказаў беларускі лідэр.
Ён таксама адзначыў, што ў 2020 годзе Захад планаваў стварыць не проста санітарны паміж Еўропай і Расіяй кардон, а размясціць групоўку НАТА пад Смаленскам.
"Трэба вялікі плацдарм для таго, каб прыперці Расію да Уральскага хрыбта і пачаць свой націск і наступленне на Расію", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аб санкцыях

Гаворачы аб уведзеных на мінулым тыдні супраць Беларусі санкцыях кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хаця нічога добрага ў іх няма, але няма і прычын "сёння ўжо легчы, скласці рукі на грудзях і паміраць".
Але я вам больш скажу, мы ж здзяйсняем уладу: нават калі б былі прычыны паміраць, мы ўсё роўна павінны жыць, каб не памерлі іншыя", - дадаў ён.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка нагадаў кіраўніцкаму звяну, што сітуацыя залежыць ад работы кожнага на яго месцы - ці то раённы цэнтр, ці сельскі раён.
"Гэта ваша зона адказнасці, гэта ваша ўсё. І вы павінны там зрабіць максімум, каб людзі мелі працу: хто стараецца, працуе - атрымлівае больш, хто балбатае - той сваё атрымлівае. І тады ніхто краіну не скавырне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  - Sputnik Беларусь, 1920, 06.12.2021
Лукашэнка ў студзені звернецца са штогадовым пасланнем
Стужка навiн
0