Лукашэнка распавёў, колькі ў Беларусі супернікаў улады

© пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 06.12.2021
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі заявіў, што апазіцыі "з ліку збеглых" у краіне быць не можа.
МІНСК, 6 сне - Sputnik. Праціўнікаў дзяржавы ў Беларусі заўсёды было каля 10 працэнтаў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У панядзелак кіраўнік дзяржавы правёў нараду, на якой узгадніў шэраг кадравых перастановак.
Каменціруючы працэс падбору кадраў, кіраўнік дзяржавы заклікаў уважліва аналізаваць сітуацыю і не дапусціць паўтарэння сітуацыі 1930-х гадоў: "махнулі касой - і не важна, каго ўчапілі. Нельга ісці лоб у лоб: белыя, чырвоныя - і пайшлі адзін на аднаго. Ні ў якім выпадку", - акцэнтаваў увагу ён.
"Людзей, якія з'яўляюцца нашымі супернікамі (не тых, што думаюць інакш, а супернікамі), іх заўсёды было каля 10%", – заявіў Лукашэнка.
Ён мяркуе, што з такімі людзьмі дзяржава правяла недастатковую працу. А ў іх ужо выраслі дзеці, частка з іх таксама не падтрымлівае палітыку дзяржавы. Аднак не ўсе з іх, упэўнены кіраўнік дзяржавы, шкоднікі або здраднікі.
Аднак самазаспакойвацца на гэтым нельга, важна не дапусціць здраднікаў ва ўладу, мяркуе Аляксандр Лукашэнка.
"Ты апазіцыянер - калі ласка, ідзі ў апазіцыю, каб людзі бачылі, што ты апазіцыянер, а гэта ўлада. Ты ў апазіцыі да ўлады, выказвай свой пункт гледжання", - адзначыў ён.
Вялікае інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыю Кісялёву - поўная версія - Sputnik Беларусь, 1920, 02.12.2021
Відэа
Вялікае інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыю Кісялёву - поўная версія
Стужка навiн
0