https://bel.sputnik.by/20211206/stala-vyadoma-galonaya-lakatsyya-navagodnyay-nochy--mnsku-1058510350.html
Стала вядома галоўная лакацыя навагодняй ночы ў Мінску
Стала вядома галоўная лакацыя навагодняй ночы ў Мінску
Sputnik Беларусь
Сустракаць Новы год мінчанам прапануюць на 19 пляцоўках ва ўсіх раёнах горада. 06.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-06T17:54+0300
2021-12-06T17:54+0300
2021-12-06T17:54+0300
мінск
новы год
свята
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103895/83/1038958325_0:346:2871:1960_1920x0_80_0_0_32278d801a6482a02e0babcac1702fe4.jpg
МІНСК, 6 сне - Sputnik. Цэнтральнай пляцоўкай у навагоднюю ноч стане кірмаш ля Палаца спорту. Падрыхтоўку да Новага года абмеркавалі на нарадзе ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце, паведамляе Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".Як адзначыў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль, навагоднія мерапрыемствы ў сталіцы стартуюць 25 снежня з канцэртнай праграмы на пляцоўцы каля Палаца спорту. Акрамя таго мінчане змогуць убачыць паказ і паўдзельнічаць у інтэрактыўнай праграме ў Верхнім горадзе.У ноч з 31 снежня на 1 студзеня святочныя гулянні пройдуць на 19 пляцоўках ва ўсіх раёнах Мінска, цэнтральнай лакацыяй стане кірмаш каля Палаца спорту."Тут адбудзецца канцэртная праграма з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады, а 1 студзеня вечарам плануецца маладзёжная праграма з удзелам дыджэяў і найлепшых маладых выканаўцаў", - анансавалі ў Мінгарвыканкаме.Там таксама адзначылі, што на наступным тыдні пачнецца штогадовая навагодняя акцыя "Нашы дзеці". З 14 снежня будуць арганізаваны дабрачынныя навагоднія балі, прадстаўленні ў Беларускім дзяржаўным цырку і Палацы Незалежнасці.Навагоднія святыСёлета на Каталіцкія Каляды і Новы год у беларусаў не будзе дадатковага выхаднога: 25 снежня выпадае на суботу, 31 снежня - пятніца, а 1 і 2 студзеня - гэта субота і нядзеля.Аднак непрацоўны дзень будзе на праваслаўнае Раство - у наступным годзе 7 студзеня выпадзе на пятніцу.
https://bel.sputnik.by/20211130/sneg--lka-u-mnsk-pryyshla-sapradnaya-zma-fota-1058356952.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103895/83/1038958325_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_c692a48f9d12fd2efd727a7e27d7b83c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, новы год, свята
Стала вядома галоўная лакацыя навагодняй ночы ў Мінску
Сустракаць Новы год мінчанам прапануюць на 19 пляцоўках ва ўсіх раёнах горада.
МІНСК, 6 сне - Sputnik. Цэнтральнай пляцоўкай у навагоднюю ноч стане кірмаш ля Палаца спорту. Падрыхтоўку да Новага года абмеркавалі на нарадзе ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце, паведамляе Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".
Як адзначыў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль, навагоднія мерапрыемствы ў сталіцы стартуюць 25 снежня з канцэртнай праграмы на пляцоўцы каля Палаца спорту. Акрамя таго мінчане змогуць убачыць паказ і паўдзельнічаць у інтэрактыўнай праграме ў Верхнім горадзе.
У ноч з 31 снежня на 1 студзеня святочныя гулянні пройдуць на 19 пляцоўках ва ўсіх раёнах Мінска, цэнтральнай лакацыяй стане кірмаш каля Палаца спорту.
"Тут адбудзецца канцэртная праграма з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады, а 1 студзеня вечарам плануецца маладзёжная праграма з удзелам дыджэяў і найлепшых маладых выканаўцаў", - анансавалі ў Мінгарвыканкаме.
Там таксама адзначылі, што на наступным тыдні пачнецца штогадовая навагодняя акцыя "Нашы дзеці". З 14 снежня будуць арганізаваны дабрачынныя навагоднія балі, прадстаўленні ў Беларускім дзяржаўным цырку і Палацы Незалежнасці.
Сёлета на Каталіцкія Каляды і Новы год у беларусаў не будзе дадатковага выхаднога: 25 снежня выпадае на суботу, 31 снежня - пятніца, а 1 і 2 студзеня - гэта субота і нядзеля.
Аднак непрацоўны дзень будзе на праваслаўнае Раство - у наступным годзе 7 студзеня выпадзе на пятніцу.