https://bel.sputnik.by/20211207/bch-uvodzts-dadatkovyya-tsyagnk--navagodnya-svyaty-z-belarus--rasyu--nazad-1058515343.html
БЧ уводзіць дадатковыя цягнікі ў навагоднія святы з Беларусі ў Расію і назад
БЧ уводзіць дадатковыя цягнікі ў навагоднія святы з Беларусі ў Расію і назад
Sputnik Беларусь
Цяпер наведаць Маскву і Санкт-Пецярбург беларусам падчас навагодніх святаў стане значна прасцей, але варта памятаць аб бяспецы падчас пандэміі. 07.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-07T08:57+0300
2021-12-07T08:57+0300
2023-07-24T16:22+0300
бч
свята
цягнік
санкт-пецярбург
масква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/09/1046850946_0:63:1201:738_1920x0_80_0_0_46fefff16d656c427c6fc84934eaff19.jpg
МІНСК, 7 сне - Sputnik. Дадатковыя цягнікі з Мінска ў Маскву, Санкт-Пецярбург і назад прызначаны ў перыяд навагодніх свят, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.Цягнік нумар 236 Мінск - Масква з беларускай сталіцы адправіцца 29 снежня і 8 студзеня ў 18.22 і прыбудзе ў Маскву 30 снежня і 9 студзеня ў 05.54 адпаведна.У сваю чаргу састаў нумар 247 Масква - Мінск выедзе з расійскай сталіцы 30 снежня і 9 студзеня ў 22.58 з прыбыццём у Мінск 31 снежня і 10 студзеня адпаведна ў 08.31.Патрапіць у Санкт-Пецярбург з Мінска можна будзе на цягніку № 250, ён адправіцца 29 і 30 снежня, а таксама 1, 6 і 8 студзеня ў 19.15 з прыбыццём у Санкт-Пецярбург 30 і 31 снежня, а таксама 2, 7 і 9 студзеня адпаведна ў 09.20.У зваротным напрамку поезд нумар 249 выедзе з Санкт-Пецярбурга 30 і 31 снежня, а таксама 2, 7 і 9 студзеня ў 14.26 з прыбыццём у Мінск 31 снежня, а таксама 1, 3, 8 і 10 студзеня ў 05.08.Усю актуальную інфармацыю можна даведацца на сайце БЧ, у спецыяльным дадатку або па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).Раней у прэс-службе БЧ адзначылі, што білеты ў купэйныя вагоны і вагоны СВ усіх тыпаў міжнародных цягнікоў, якія курсіруюць з Беларусі ў Расію, будуць прадавацца па дынамічнай сістэме цэнаўтварэння.Новаўвядзенне не закране цягнік №2/1, які ідзе па маршруце Мінск - Масква.З 12 снежня БЧ мае намер выкарыстоўваць спецыяльныя тарыфы, якія будуць фарміравацца ў залежнасці ад працэнта занятасці месц у вагоне адпаведнага тыпу, а таксама дат, калі былі набыты білеты.Па меры росту працэнта запаўняльнасці вагона цана праезду будзе ўзрастаць.
https://bel.sputnik.by/20211203/u-aposhn-momant---darazhey-koshty-kvtko-na-tsyagnk--rasyu-buduts-zmyanyatstsa-1058447114.html
санкт-пецярбург
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/09/1046850946_66:0:1133:800_1920x0_80_0_0_7c9327bc8fbb1f2f7071540a1d7eacea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бч, свята, цягнік, санкт-пецярбург, масква
бч, свята, цягнік, санкт-пецярбург, масква
БЧ уводзіць дадатковыя цягнікі ў навагоднія святы з Беларусі ў Расію і назад
08:57 07.12.2021 (абноўлена: 16:22 24.07.2023) Цяпер наведаць Маскву і Санкт-Пецярбург беларусам падчас навагодніх святаў стане значна прасцей, але варта памятаць аб бяспецы падчас пандэміі.
МІНСК, 7 сне - Sputnik. Дадатковыя цягнікі з Мінска ў Маскву, Санкт-Пецярбург і назад прызначаны ў перыяд навагодніх свят, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.
Цягнік нумар 236 Мінск - Масква з беларускай сталіцы адправіцца 29 снежня і 8 студзеня ў 18.22 і прыбудзе ў Маскву 30 снежня і 9 студзеня ў 05.54 адпаведна.
У сваю чаргу састаў нумар 247 Масква - Мінск выедзе з расійскай сталіцы 30 снежня і 9 студзеня ў 22.58 з прыбыццём у Мінск 31 снежня і 10 студзеня адпаведна ў 08.31.
Патрапіць у Санкт-Пецярбург з Мінска можна будзе на цягніку № 250, ён адправіцца 29 і 30 снежня, а таксама 1, 6 і 8 студзеня ў 19.15 з прыбыццём у Санкт-Пецярбург 30 і 31 снежня, а таксама 2, 7 і 9 студзеня адпаведна ў 09.20.
У зваротным напрамку поезд нумар 249 выедзе з Санкт-Пецярбурга 30 і 31 снежня, а таксама 2, 7 і 9 студзеня ў 14.26 з прыбыццём у Мінск 31 снежня, а таксама 1, 3, 8 і 10 студзеня ў 05.08.
Усю актуальную інфармацыю можна даведацца на сайце БЧ, у спецыяльным дадатку або па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).
Раней у прэс-службе БЧ адзначылі, што білеты ў купэйныя вагоны і вагоны СВ усіх тыпаў міжнародных цягнікоў, якія курсіруюць з Беларусі ў Расію, будуць прадавацца па дынамічнай сістэме цэнаўтварэння.
Новаўвядзенне не закране цягнік №2/1, які ідзе па маршруце Мінск - Масква.
З 12 снежня БЧ мае намер выкарыстоўваць спецыяльныя тарыфы, якія будуць фарміравацца ў залежнасці ад працэнта занятасці месц у вагоне адпаведнага тыпу, а таксама дат, калі былі набыты білеты.
Па меры росту працэнта запаўняльнасці вагона цана праезду будзе ўзрастаць.