Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Дзіцячыя наборы і сродкі гігіены: ААН даставіла "гуманітарку" мігрантам

© Sputnik / Станислав ЛобатыйМігранты ў лагістычным цэнтры
Мігранты ў лагістычным цэнтры - Sputnik Беларусь, 1920, 07.12.2021
Падпісацца
Гэта не першая дапамога ад міжнароднай арганізацыі: у самым пачатку закупляліся коўдры і цёплае адзенне, ЮНІСЕФ дапамагаў з дзіцячым адзеннем і абуткам.
МІНСК, 7 сне - Sputnik. Дзіцячы фонд Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ЮНІСЕФ) у Беларусі перадаў мігрантам у транспартна-лагістычны цэнтр "Брузгі" новую партыю гуманітарнай дапамогі - гігіенічныя сродкі і дзіцячыя адукацыйныя наборы, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Сёння мы дастаўляем дадатковыя 600 гігіенічных набораў (кожны разлічаны на адну сям'ю), а таксама 400 развіваюча-адукацыйных набораў для дзяцей. Важна, каб дзеці (якія знаходзяцца ў цэнтры часовага знаходжання для мігрантаў - Sputnik) не адставалі ў развіцці, пакуль яны тут", - патлумачыла старэйшы каардынатар ЮНІСЕФ у Беларусі Крысціна Дулевіч.
Яна ўдакладніла, што разам з ёй на мяжы знаходзіцца калега з іракскага офіса ЮНІСЕФ - яны плануюць ацаніць дадатковыя патрэбы мігрантаў і іх псіхалагічны стан. Таксама Дулевіч нагадала, што гэта ўжо не першая дапамога для бежанцаў ад Дзіцячага фонду.
"Першая партыя дапамогі 19 лістапада была дастаўлена з коўдрамі, адзеннем, абуткам для жанчын і дзяцей на агульную суму 75 тысяч беларускіх рублёў (29,5 тысяч долараў - Sputnik)", - дадала каардынатар.

Надзвычайны заклік

Старшыня Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў адзначыў, што многія міжнародныя арганізацыі паспелі ўжо аказаць дапамогу мігрантам. Паводле яго слоў, зараз на мяжу ў ТЛЦ, дзе часова жывуць бежанцы, гуманітарную дапамогу вязе Чырвоны Крыж з Турцыі.
"Нам адгукнуўся турэцкі Чырвоны крыж - ён ужо вязе гуманітарную дапамогу, нямецкі Чырвоны крыж - ён выдзяляе больш за 150 тысяч еўра для мігрантаў. Міжнародная арганізацыя Чырвонага крыжа аб'явіла надзвычайны заклік, цяпер фарміруюцца заяўкі", - сказаў ён.
Нагадаем, міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца аб'явіў надзвычайны збор для мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, Польшчы і Літве, на суму амаль 10 мільёнаў еўра, пры гэтым Беларусь разлічвае атрымаць каля 6 млн еўра.

Ежы і адзення дастаткова

Дзмітрый Шаўцоў удакладніў, што мігрантам ужо выдалі 150 тон харчавання. Паводле яго слоў, у бежанцаў дастаткова адзення, калі будзе патрэбна, ёсць неабходны запас і коўдраў, і матрацаў, і абутку.
"Мы бачым, што людзі забяспечаны цяпер усім неабходным", - канстатаваў кіраўнік БЧК.
Стыхійны мітынг правялі бежанцы ў лагістычным цэнтры – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 05.12.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Стыхійны мітынг правялі бежанцы ў лагістычным цэнтры – відэа
Чытайце таксама:
Мігранты сталі радзей звяртацца па медыцынскую дапамогу
Дзевяць гадоў у розных лагерах: чаму мігранты не з'язджаюць з Беларусі
Мігрантаў усё менш: што адбываецца ў крызісным цэнтры на мяжы
Стужка навiн
0