https://bel.sputnik.by/20211207/lukashenka-ab-serb-my-yak-byl-nadzeynym-syabram-tak--budzem-1058526279.html
Лукашэнка аб Сербіі: мы як былі надзейнымі сябрамі, так і будзем
Лукашэнка аб Сербіі: мы як былі надзейнымі сябрамі, так і будзем
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся з Драгамірам Карычам і перадаў самыя добрыя пажаданні прэзідэнту Сербіі. 07.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-07T13:48+0300
2021-12-07T13:48+0300
2021-12-07T14:03+0300
аляксандр лукашэнка
сербія
сябры
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102900/77/1029007716_0:0:3121:1756_1920x0_80_0_0_2c09a6af191ff2b1328f83c60401fcb5.jpg
МІНСК, 7 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў даўні дружалюбны характар адносін паміж Мінскам і Сербіяй.Сёння кіраўнік беларускай дзяржавы сустракаецца ў Мінску з Ганаровым консулам Беларусі ў Бялградзе, старшынёй групы дружбы з Беларуссю ў парламенце Сербіі Драгамірам Карычам.Лукашэнка зазначыў, што падчас сустрэч з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным яны часта абмяркоўваюць сітуацыю на Балканах.“Павінен вам сказаць, што практычна на кожнай сустрэчы з прэзідэнтам Пуціным мы часта гаворым пра Балканы. А на Балканах у нас хто – Сербія. Заўсёды кропкай апоры для славянства была на Балканах. Яна і сёння ёсць. Вельмі часта мы абмяркоўваем праблемы, якія ў вас існуюць, і настроены на вельмі добрае супрацоўніцтва", - прыводзіць словы Лукашэнкі БелТА.Ён таксама падкрэсліў, што прэзідэнт Сербіі Вучыч гэта ведае, тым больш што нядаўна сустракаўся з прэзідэнтам Расіі."Сваіх надзейных людзей ён з задавальненнем вітае. У нас вельмі часта аб ім, аб Сербіі ідуць размовы", - сказаў Лукашэнка.Беларускі лідэр сказаў таксама, што заўсёды захапляўся югаслаўскімі будаўнікамі."І я вельмі рады, што вы прызямліліся ў Беларусі, знайшлі сваё месца, працуеце. У Беларусі вас вельмі добра ведаюць. Мне здаецца, што самая вядомая будаўнічая кампанія - гэта ваша. Нават нашы кампаніі менш вядомыя. Яна распіярана, раскручана, ды і якасна будуе", - растлумачыў Лукашэнка.Пры гэтым старшыня Мінгарвыканкама, які прысутнічаў на сустрэчы, удакладніў, што па асобных аб'ектах будаўніцтва ідзе з апярэджаннем тэрмінаў.Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь заўсёды гатова падтрымліваць Сербію і сербскі народ - наколькі гэта магчыма."І мы адчуваем з боку Сербіі гэту падтрымку. Галоўнае цяпер - выдужаць", - падвёў вынік беларускі лідэр.
https://bel.sputnik.by/20210512/Krantstva-Natsyyanalnaga-skhodu-Belarus-zaprasl--Serbyu-1047605892.html
сербія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102900/77/1029007716_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_64e77c1865bb40e3c7436d5b61a4afbf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, сербія, сябры
аляксандр лукашэнка, сербія, сябры
Лукашэнка аб Сербіі: мы як былі надзейнымі сябрамі, так і будзем
13:48 07.12.2021 (абноўлена: 14:03 07.12.2021) Кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся з Драгамірам Карычам і перадаў самыя добрыя пажаданні прэзідэнту Сербіі.
МІНСК, 7 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў даўні дружалюбны характар адносін паміж Мінскам і Сербіяй.
Сёння кіраўнік беларускай дзяржавы сустракаецца ў Мінску з Ганаровым консулам Беларусі ў Бялградзе, старшынёй групы дружбы з Беларуссю ў парламенце Сербіі Драгамірам Карычам.
"Што датычыцца работы з Сербіяй, перадайце прэзідэнту (прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч - Sputnik) самыя добрыя мае пажаданні. Мы як былі надзейнымі сябрамі, так і будзем. І для нашага брата Вучыча, і для сербскага народа. Гэта наш народ", - сказаў беларускі лідар.
Лукашэнка зазначыў, што падчас сустрэч з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным яны часта абмяркоўваюць сітуацыю на Балканах.
“Павінен вам сказаць, што практычна на кожнай сустрэчы з прэзідэнтам Пуціным мы часта гаворым пра Балканы. А на Балканах у нас хто – Сербія. Заўсёды кропкай апоры для славянства была на Балканах. Яна і сёння ёсць. Вельмі часта мы абмяркоўваем праблемы, якія ў вас існуюць, і настроены на вельмі добрае супрацоўніцтва", - прыводзіць словы Лукашэнкі БелТА.
Ён таксама падкрэсліў, што прэзідэнт Сербіі Вучыч гэта ведае, тым больш што нядаўна сустракаўся з прэзідэнтам Расіі.
"Сваіх надзейных людзей ён з задавальненнем вітае. У нас вельмі часта аб ім, аб Сербіі ідуць размовы", - сказаў Лукашэнка.
Беларускі лідэр сказаў таксама, што заўсёды захапляўся югаслаўскімі будаўнікамі.
"І я вельмі рады, што вы прызямліліся ў Беларусі, знайшлі сваё месца, працуеце. У Беларусі вас вельмі добра ведаюць. Мне здаецца, што самая вядомая будаўнічая кампанія - гэта ваша. Нават нашы кампаніі менш вядомыя. Яна распіярана, раскручана, ды і якасна будуе", - растлумачыў Лукашэнка.
Пры гэтым старшыня Мінгарвыканкама, які прысутнічаў на сустрэчы, удакладніў, што па асобных аб'ектах будаўніцтва ідзе з апярэджаннем тэрмінаў.
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь заўсёды гатова падтрымліваць Сербію і сербскі народ - наколькі гэта магчыма.
"І мы адчуваем з боку Сербіі гэту падтрымку. Галоўнае цяпер - выдужаць", - падвёў вынік беларускі лідэр.