https://bel.sputnik.by/20211207/my-mozham-lepsh-lukashenka-sustrakaetstsa-z-krankom-bashkartastana-1058524750.html
"Мы можам лепш": Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Башкартастана
"Мы можам лепш": Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Башкартастана
Sputnik Беларусь
Адной з галоўных тэм сустрэчы сталі аднаўленне дакрызіснага тавараабароту паміж дзвюма рэспублікамі, актывізацыя гандлю і сяброўства ва ўмовах санкцый. 07.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-07T13:21+0300
2021-12-07T13:21+0300
2021-12-07T16:31+0300
аляксандр лукашэнка
санкцыі
тавараабарот
башкортастан
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104301/93/1043019366_0:242:3001:1930_1920x0_80_0_0_dd8de26e5b1ae4fa9ad57aebcdef1475.jpg
МІНСК, 7 сне - Sputnik. Сітуацыя ў Беларусі "нармальная, стабільная", нягледзячы на "нейкую пандэмію", якая разгарнулася ў свеце. Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Башкартастан Радзіем Хабіравым.Таму беларускі лідэр удвая рады, што прадстаўнічая расійская дэлегацыя прыехала ў Беларусь, адзначыўшы падабенства рэгіёнаў: "Для нас гэтыя краі блізкія".Ні санкцыі, ні каронавірус не перашкодаГалоўная тэма абмеркавання - аднаўленне дакрызіснага гандлёвага абароту Беларусі з Башкортастанам. За 9 месяцаў 2021 года тавараабарот склаў 280 млн долараў - скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 16%."Хаця мы і маем каля 6 працэнтаў прыросту нашага экспарту ў рэгіён, усё роўна каля 60 мільёнаў долараў сальда адмоўнае. Таму нам ёсць над чым працаваць, і ваш візіт у Беларусь будзе садзейнічаць выраўноўванню тавараабароту паміж Башкартастанам і Беларуссю", – заявіў Лукашэнка, яго словы прыводзіць агенцтва БелТА.Вядома, галоўная прычына такога зніжэння - пандэмія, але ёсць і іншыя. Так, прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што такія моцныя адносіны, правераныя дзесяцігоддзямі, нельга дазволіць разбурыць "рознага роду ці то кавідам, ці то заходнімісанкцыямі".Разам - лепш!Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць рэзервы, якія дадуць магчымасць актывізаваць гандаль, намеціць вектар супрацоўніцтва на бліжэйшую будучыню. Палітыку вырашылі не абмяркоўваць: паводле слоў беларускага лідэра, "яна ў нас адзіная", разыходжанняў няма.У планах - тавараабарот паміж дзвюма рэспублікамі да 700 млн долараў. Такія лічбы былі ў 2019 годзе, напрыклад. Лукашэнка ўпэўнены, што пры добра пастаўленай працы можна дасягнуць і мільярда долараў.Асаблівую ўвагу, паводле слоў беларускага лідэра, трэба ўдзяліць павелічэнню паставак прадукцыі машынабудавання: Беларусь гатова прапанаваць сучасную аўтамабільную, сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую і камунальную тэхніку вядучых беларускіх прадпрыемстваў: МАЗа, МТЗ, "Гомсельмаша", "Амкадора", БЕЛАЗа, а таксама ліфтавае абсталяванне "Магілёўліфтмаша".Акрамя гэтага, харчаванне - беларускую прадукцыю добра ведаюць у расійскім рэгіёне. Яшчэ беларускія спецыялісты могуць праектаваць і ўзводзіць аб'екты сацыяльнай інфраструктуры, развіваць сучасныя тэхналогіі і абсталяванне водаачысткі, па сартаванні і перапрацоўцы смецця.Сумесны тавараабарот з Башкартастанам летась склаў амаль 427 мільёнаў долараў, а за студзень - верасень гэтага года - 280,5 мільёна. Беларусь экспартавала тавараў на суму каля 128 мільёнаў долараў у 2020-м і 111 мільёнаў - за 9 месяцаў 2021-га. Найлепшыя паказчыкі ўзаемнага гандлю былі ў 2018 годзе - 734,8 мільёна долараў.
башкортастан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104301/93/1043019366_19:0:2686:2000_1920x0_80_0_0_eeaacb4c9d8d0f3101e44bb94db7d64e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, санкцыі, тавараабарот, башкортастан, саюзная дзяржава
аляксандр лукашэнка, санкцыі, тавараабарот, башкортастан, саюзная дзяржава
"Мы можам лепш": Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Башкартастана
13:21 07.12.2021 (абноўлена: 16:31 07.12.2021) Адной з галоўных тэм сустрэчы сталі аднаўленне дакрызіснага тавараабароту паміж дзвюма рэспублікамі, актывізацыя гандлю і сяброўства ва ўмовах санкцый.
МІНСК, 7 сне - Sputnik. Сітуацыя ў Беларусі "нармальная, стабільная", нягледзячы на "нейкую пандэмію", якая разгарнулася ў свеце. Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Башкартастан Радзіем Хабіравым.
Таму беларускі лідэр удвая рады, што прадстаўнічая расійская дэлегацыя прыехала ў Беларусь, адзначыўшы падабенства рэгіёнаў: "Для нас гэтыя краі блізкія".
Ні санкцыі, ні каронавірус не перашкода
Галоўная тэма абмеркавання - аднаўленне дакрызіснага гандлёвага абароту Беларусі з Башкортастанам. За 9 месяцаў 2021 года тавараабарот склаў 280 млн долараў - скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 16%.
"Хаця мы і маем каля 6 працэнтаў прыросту нашага экспарту ў рэгіён, усё роўна каля 60 мільёнаў долараў сальда адмоўнае. Таму нам ёсць над чым працаваць, і ваш візіт у Беларусь будзе садзейнічаць выраўноўванню тавараабароту паміж Башкартастанам і Беларуссю", – заявіў Лукашэнка, яго словы прыводзіць агенцтва БелТА.
Вядома, галоўная прычына такога зніжэння - пандэмія, але ёсць і іншыя. Так, прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што такія моцныя адносіны, правераныя дзесяцігоддзямі, нельга дазволіць разбурыць "рознага роду ці то кавідам, ці то заходнімісанкцыямі".
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць рэзервы, якія дадуць магчымасць актывізаваць гандаль, намеціць вектар супрацоўніцтва на бліжэйшую будучыню. Палітыку вырашылі не абмяркоўваць: паводле слоў беларускага лідэра, "яна ў нас адзіная", разыходжанняў няма.
"Але ваш лозунг "Мы будзем лепш" можна ўпэўнена дапоўніць словамі "Разам мы можам лепш і больш!". Калі вы не супраць, у нас з вамі будзе больш шырокі лозунг", - сказаў прэзідэнт Беларусі.
У планах - тавараабарот паміж дзвюма рэспублікамі да 700 млн долараў. Такія лічбы былі ў 2019 годзе, напрыклад. Лукашэнка ўпэўнены, што пры добра пастаўленай працы можна дасягнуць і мільярда долараў.
Асаблівую ўвагу, паводле слоў беларускага лідэра, трэба ўдзяліць павелічэнню паставак прадукцыі машынабудавання: Беларусь гатова прапанаваць сучасную аўтамабільную, сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую і камунальную тэхніку вядучых беларускіх прадпрыемстваў: МАЗа, МТЗ, "Гомсельмаша", "Амкадора", БЕЛАЗа, а таксама ліфтавае абсталяванне "Магілёўліфтмаша".
Акрамя гэтага, харчаванне - беларускую прадукцыю добра ведаюць у расійскім рэгіёне. Яшчэ беларускія спецыялісты могуць праектаваць і ўзводзіць аб'екты сацыяльнай інфраструктуры, развіваць сучасныя тэхналогіі і абсталяванне водаачысткі, па сартаванні і перапрацоўцы смецця.
Сумесны тавараабарот з Башкартастанам летась склаў амаль 427 мільёнаў долараў, а за студзень - верасень гэтага года - 280,5 мільёна. Беларусь экспартавала тавараў на суму каля 128 мільёнаў долараў у 2020-м і 111 мільёнаў - за 9 месяцаў 2021-га. Найлепшыя паказчыкі ўзаемнага гандлю былі ў 2018 годзе - 734,8 мільёна долараў.